Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 03.06.2026
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

5 сакавіка 2026 г. № 27

Аб зацвярджэнні праектаў зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, размешчаных у г.п. Відзы і в. Казяны Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці

На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць:

праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей «Троіцкі касцёл» і «Брацкая магіла» ў цэнтры г.п. Відзы Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці (дадаецца);

праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» на могілках у г.п. Відзы Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці (дадаецца);

праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў скверы в. Казяны Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці (дадаецца).

2. Гэта пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

 

Міністр

Р.І.Чарнецкі

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь
05.03.2026 № 27

Праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей «Троіцкі касцёл» і «Брацкая магіла» ў цэнтры г.п. Відзы Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей «Троіцкі касцёл» і «Брацкая магіла» ў цэнтры г.п. Відзы Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пунктаў 2, 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. Праект зон аховы распрацаваны для наступных нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей (далей, калі не паказана іншае, – гісторыка-культурныя каштоўнасці), уключаных у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь:

«Троіцкі касцёл» у цэнтры г.п. Відзы Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці, катэгорыя «3», шыфр 213Г000180;

«Брацкая магіла» ў цэнтры г.п. Відзы Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці, катэгорыя «3», шыфр 213Д000179.

3. Праект зон аховы распрацаваны праектным прыватным унітарным прадпрыемствам «ГАЗБУДПРАЕКТ» па заказе Відзаўскага сельскага выканаўчага камітэта і рэлігійнай арганізацыі «Рэлігійная абшчына Парафія Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў г.п. Відзы Браслаўскага раёна Віцебскай дыяцэзіі Рымска-каталіцкага Касцёла ў Рэспубліцы Беларусь».

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурных каштоўнасцей і іх навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні межаў тэрыторый гісторыка-культурных каштоўнасцей, ахоўнай зоны гісторыка-культурных каштоўнасцей (далей – ахоўная зона), зоны рэгулявання забудовы гісторыка-культурных каштоўнасцей (далей – зона рэгулявання забудовы) і іх межаў, рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

Схема зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей дадаецца (дадатак 1).

Табліца каардынат паваротных кропак зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей дадаецца (дадатак 2).

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫІ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫХ КАШТОЎНАСЦЕЙ

6. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці «Троіцкі касцёл» вызначана па межах мэтавага зямельнага ўчастка для размяшчэння аб’ектаў культурна-асветнага і відовішчнага прызначэння па вул. Кірава, 1.

7. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці «Троіцкі касцёл» згодна з дадаткам 1 з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе па межах мэтавага зямельнага ўчастка праз кропкі 1–2–3–4–5–6–7–8–1.

8. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці «Троіцкі касцёл» забараняецца:

знішчэнне, прычыненне шкоды, пагаршэнне тэхнічнага стану гісторыка-культурнай каштоўнасці, а таксама навукова неабгрунтаванае змяненне яе аб’ёмна-прасторавага і архітэктурнага рашэнняў, пагаршэнне ўмоў успрымання;

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя аднаўлення страчанай гістарычнай забудовы на падставе архіўна-бібліяграфічных матэрыялаў і навукова-праектнай дакументацыі, а таксама акрамя будаўніцтва новых ці рэканструкцыі існуючых інжынерных камунікацый;

добраўпарадкаванне і (або) азеляненне з ужываннем неўласцівых і дысануючых гістарычнаму асяроддзю матэрыялаў, якія (у тым ліку) ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці;

выкананне земляных работ без прыняцця мер па ахове археалагічных аб’ектаў і артэфактаў у парадку, устаноўленым артыкуламі 129, 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

9. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» вызначана па межах існуючай агароджанай пляцоўкі памерамі 12 х 14 м, дзе размешчаны скульптура воіна, мемарыяльныя дошкі з імёнамі загінуўшых, элементы добраўпарадкавання.

10. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» згодна з дадаткам 1 з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе ўздоўж вонкавай мяжы існуючай агароджы брацкай магілы праз кропкі 9–10–11–12–9.

11. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» забараняецца:

знішчэнне, прычыненне шкоды, пагаршэнне тэхнічнага стану гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе элементаў;

навукова неабгрунтаваная змена параметраў, канструктыўных і архітэктурных элементаў, мастацкіх асаблівасцей манументальнай скульптуры воіна;

пахаванні, не звязаныя з гісторыка-культурнай каштоўнасцю;

узвядзенне будынкаў і збудаванняў;

пракладка інжынерных камунікацый, акрамя рамонту існуючых інжынерных камунікацый і ўсталявання вонкавага асвятлення;

ажыццяўленне дзейнасці без выканання Палажэння аб парадку добраўпарадкавання воінскіх пахаванняў і пахаванняў ахвяр войнаў, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 верасня 2018 г. № 675.

ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА

12. Ахоўная зона ўстаноўлена для забеспячэння захавання гісторыка-культурных каштоўнасцей, каштоўнага гісторыка-архітэктурнага і навакольнага асяроддзя, стварэння спрыяльных умоў для іх успрымання.

Ахоўная зона складаецца з двух участкаў.

У ахоўную зону ўваходзяць тэрыторыі гісторыка-культурных каштоўнасцей.

13. Мяжой першага ўчастка ахоўнай зоны згодна з дадаткам 1 з’яўляецца:

на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 13 на ўсход уздоўж праезнай часткі вул. Кірава да кропкі 14;

на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 14 па ўсходняй мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці «Троіцкі касцёл» праз кропкі 2–3 да кропкі 4; далей праз кропкі 15–16 па мяжы зямельнага ўчастка па вул. Леніна, 22, да кропкі 17;

на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 17 паралельна агароджы зямельнага ўчастка гісторыка-культурнай каштоўнасці «Троіцкі касцёл» на адлегласці ад яе 10 м да кропкі 18; далей уздоўж пешаходнай дарожкі да кропкі 19; далей уздоўж мясцовага праезда да кропкі 20; далей па мяжы зямельнага ўчастка па вул. Кірава, 3, праз кропку 21 да кропкі 22;

на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 22 уздоўж праезнай часткі вул. Кірава да кропкі 13.

14. На тэрыторыі першага ўчастка ахоўнай зоны забараняецца:

узвядзенне новых будынкаў і збудаванняў, акрамя аднаўлення страчанай гістарычнай забудовы на падставе архіўна-бібліяграфічных матэрыялаў і навукова-праектнай дакументацыі, а таксама акрамя будаўніцтва новых ці рэканструкцыі існуючых інжынерных камунікацый;

знішчэнне, прычыненне шкоды, дэмантаж каштоўнага гісторыка-архітэктурнага асяроддзя, яго рэканструкцыя і рэстаўрацыя без захавання і аднаўлення гістарычнага аблічча на падставе комплексных навуковых даследаванняў;

замена (дэмантаж) гістарычных надмагільных помнікаў і агароджаў (мастацкае ліццё, коўка, разьба па камені, скульптура і іншыя элементы), якія маюць духоўныя, мастацкія і (або) дакументальныя вартасці, наяўнасць якіх пацверджана фактычна;

будаўнічая (рамонтная) дзейнасць у адносінах да дысгарманічнай пабудовы з павелічэннем яе аб’ёмна-прасторавага рашэння;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні, усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія пагаршаюць візуальнае ўспрыманне гісторыка-культурнай каштоўнасці;

высечка дрэў, акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе заключэння аб прызнанні дрэва небяспечным, а таксама акрамя санітарных высяканняў.

15. Мяжой другога ўчастка ахоўнай зоны згодна з дадаткам 1 з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе па вонкавай мяжы існуючай агароджы сквера праз кропкі 23–24–25–26–27–28–29–23.

16. На тэрыторыі другога ўчастка ахоўнай зоны забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні, усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія пагаршаюць візуальнае ўспрыманне гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе элементаў.

ГЛАВА 4
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ

17. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена ў мэтах рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва і рэканструкцыі існуючай забудовы на тэрыторыях, якія прылягаюць да гісторыка-культурных каштоўнасцей, захавання неабходных умоў успрымання гісторыка-культурных каштоўнасцей і іх элементаў.

Зона рэгулявання забудовы складаецца з двух рэжымаў утрымання і выкарыстання.

18. Мяжой зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму утрымання і выкарыстання згодна з дадаткам 1 з’яўляецца:

на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 14 уздоўж праезнай часткі вул. Кірава да кропкі 30;

на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 30 уздоўж праезнай часткі вул. Леніна праз кропку 31 да кропкі 32;

на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 32 уздоўж мяжы зямельнага ўчастка па вул. Леніна, 28, праз мясцовы праезд, па мяжы зямельнага ўчастка па вул. Кірава, 3А, праз кропкі 33–34–35 да кропкі 36;

на паўднёвым захадзе, захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 36 уздоўж мясцовага праезда да кропкі 19; далей па паўднёвай і ўсходняй межах першага ўчастка ахоўнай зоны праз кропкі 18–17–16–15–4–3–2 да кропкі 14.

19. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання і выкарыстання забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў вышэй за 7 м ад узроўню зямлі да ўзроўню вільчака даху;

рэканструкцыя з надбудовай існуючых будынкаў і збудаванняў вышэй за 7 м ад узроўню зямлі да ўзроўню вільчака даху, у тым ліку з выкарыстаннем не характэрных гістарычным формаў дахаў (акрамя двусхільных, вальмавых і паўвальмавых) і нетрадыцыйных будаўнічых матэрыялаў, колераў;

знішчэнне, прычыненне шкоды, дэмантаж каштоўнага гісторыка-архітэктурнага асяроддзя, яго рэканструкцыя і рэстаўрацыя без захавання і аднаўлення гістарычнага аблічча на падставе комплексных навуковых даследаванняў;

рэканструкцыя, рамонт, мадэрнізацыя шэраговай гістарычнай забудовы, якая прадугледжвае змяненне архітэктуры фасадаў, формы і вышыні дахаў, асноўных габарытаў у плане, ужыванне дысгарманічных будаўнічых матэрыялаў (сайдынг, металадахоўка, металапрофіль, блок-хаус, сілікатная цэгла і аналагічныя) і колераў;

будаўнічая (рамонтная) дзейнасць у адносінах да дысгарманічнай пабудовы з павелічэннем яе аб’ёмна-прасторавага рашэння;

усталяванне з боку вуліц агароджы светапразрыстасцю меней за 50 %, вышынёй больш за 1,5 м і без выкарыстання традыцыйных форм, матэрыялаў і колераў;

размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, камунальна-складскіх і транспартных збудаванняў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі, за выключэннем аб’ектаў, якія забяспечваюць спрыяльнае і бяспечнае асяроддзе жыццядзейнасці насельніцтва.

20. Мяжой зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання і выкарыстання згодна з дадаткам 1 з’яўляецца:

на паўднёвым захадзе, захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 37 па межах зямельных участкаў па вул. Кірава, 10, 8, 6, 4, 2, вул. Куйбышава, 1, 3, 5, 7, 9, 13, 17, праз кропкі 38–39–40–41–42–43–44–45 да кропкі 46;

на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 46 па паўночных межах зямельных участкаў па вул. Куйбышава, 17, 15, 4, вул. Леніна, 12, 9, праз кропкі 47–48 да кропкі 49;

на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 49 па межах зямельных участкаў па вул. Леніна, 9, 11, вул. Спартыўнай, 3, вул. Леніна, 15, 17, 21, 23, 25, праз кропкі 50–51–52–53–54–55–56–57–58–59 да кропкі 60;

на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 60 па мяжы зямельнага ўчастка па вул. Леніна, 25, уздоўж мясцовага праезда, праз вул. Леніна праз кропку 61 да кропкі 32; далей па ўсходняй і паўночнай межах зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання і выкарыстання праз кропкі 31–30 да кропкі 14; далей па паўночнай і паўночна-заходняй межах ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці «Троіцкі касцёл» праз кропку 13 да кропкі 22; далей праз вул. Кірава да кропкі 62; далей па мяжы зямельнага ўчастка па вул. Кірава, 10, да кропкі 37.

21. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання і выкарыстання забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў вышэй за 10 м ад узроўню зямлі да ўзроўню вільчака даху;

рэканструкцыя з надбудовай існуючых будынкаў і збудаванняў вышэй за 10 м ад узроўню зямлі да ўзроўню вільчака даху, у тым ліку з выкарыстаннем не характэрных гістарычным формаў дахаў (акрамя двусхільных, вальмавых і паўвальмавых) і нетрадыцыйных будаўнічых матэрыялаў, колераў;

знішчэнне, прычыненне шкоды, дэмантаж каштоўнага гісторыка-архітэктурнага асяроддзя, яго рэканструкцыя і рэстаўрацыя без захавання і аднаўлення гістарычнага аблічча на падставе комплексных навуковых даследаванняў;

рэканструкцыя, рамонт, мадэрнізацыя шэраговай гістарычнай забудовы, якая прадугледжвае змяненне архітэктуры фасадаў, формы і вышыні дахаў, асноўных габарытаў у плане, ужыванне дысгарманічных будаўнічых матэрыялаў (сайдынг, металадахоўка, металапрофіль, блок-хаус, сілікатная цэгла і аналагічныя) і колераў;

будаўнічая (рамонтная) дзейнасць у адносінах да дысгарманічнай пабудовы з павелічэннем яе аб’ёмна-прасторавага рашэння;

змена трасіроўкі і шырыні гістарычных вуліц;

усталяванне з боку вуліц агароджы светапразрыстасцю меней за 50 %, вышынёй больш за 1,5 м і без выкарыстання традыцыйных форм, матэрыялаў і колераў.

 


 

 

Дадатак 1

да праекта зон аховы нерухомых
матэрыяльных гісторыка-культурных
каштоўнасцей «Троіцкі касцёл»
і «Брацкая магіла» ў цэнтры г.п. Відзы
Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці

СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

 


 

 

Дадатак 2

да праекта зон аховы нерухомых
матэрыяльных гісторыка-культурных
каштоўнасцей «Троіцкі касцёл»
і «Брацкая магіла» ў цэнтры г.п. Відзы
Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці

Табліца каардынат паваротных кропак


п.к.

Геаграфічныя каардынаты


п.к.

Геаграфічныя каардынаты

1

55,394651 26,626658

20

55,393752 26,626521

2

55,394702 26,627288

21

55,393621 26,626154

3

55,394587 26,627321

22

55,393539 26,625277

4

55,394171 26,627551

23

55,395269 26,626771

5

55,393893 26,627318

24

55,395347 26,627932

6

55,393833 26,627031

25

55,39533 26,628039

7

55,394201 26,62621

26

55,394975 26,62812

8

55,394261 26,626165

27

55,39492 26,628047

9

55,395188 26,627195

28

55,394818 26,626865

10

55,395203 26,627463

29

55,394838 26,626822

11

55,395063 26,627482

30

55,394838 26,628098

12

55,395041 26,627205

31

55,394775 26,628262

13

55,394727 26,626816

32

55,393522 26,62856

14

55,394763 26,627264

33

55,393488 26,628007

15

55,394149 26,627661

34

55,393424 26,627616

16

55,393854 26,627664

35

55,393334 26,627425

17

55,393784 26,62775

36

55,393269 26,627219

18

55,393717 26,627066

37

55,393776 26,625357

19

55,393593 26,626739

38

55,393794 26,62521

39

55,394073 26,624515

51

55,395793 26,629246

40

55,394305 26,624743

52

55,39536 26,629391

41

55,394285 26,62481

53

55,39537 26,629541

42

55,394791 26,625086

54

55,394663 26,629676

43

55,394797 26,624971

55

55,394657 26,629552

44

55,394928 26,624917

56

55,394425 26,62967

45

55,395136 26,624917

57

55,394297 26,629713

46

55,395945 26,624815

58

55,394248 26,629203

47

55,396082 26,627047

59

55,393965 26,629305

48

55,395985 26,627085

60

55,393764 26,629445

49

55,396104 26,628882

61

55,393639 26,629115

50

55,395775 26,628957

 

 

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь
05.03.2026 № 27

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» на могілках у г.п. Відзы Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» на могілках у г.п. Відзы Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. «Брацкая магіла» на могілках у г.п. Відзы Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 213Д000178.

3. Праект зон аховы распрацаваны праектным прыватным унітарным прадпрыемствам «ГАЗБУДПРАЕКТ» па заказе Відзаўскага сельскага выканаўчага камітэта.

4. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных даследаванняў з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона) і яе мяжы, рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ.
АХОЎНАЯ ЗОНА

5. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана па межах існуючай агароджанай бардзюрам пляцоўкі брацкай магілы, на якой размешчаны скульптура воіна і элементы добраўпарадкавання.

6. Ахоўная зона ўстаноўлена для забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і супадае з тэрыторыяй гісторыка-культурнай каштоўнасці.

7. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны згодна з дадаткам з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе па вонкавым баку знешняй часткі існуючага бардзюра праз кропкі 1–2–3–4–5–6–7–8–1.

8. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны забараняецца:

знішчэнне, прычыненне шкоды, пагаршэнне тэхнічнага стану гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе элементаў;

навукова неабгрунтаваная змена параметраў, канструктыўных і архітэктурных элементаў, мастацкіх асаблівасцей манументальнай скульптуры;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні, якія пагаршаюць візуальнае ўспрыманне гісторыка-культурнай каштоўнасці;

пахаванні, не звязаныя з гісторыка-культурнай каштоўнасцю;

ажыццяўленне дзейнасці без выканання Палажэння аб парадку добраўпарадкавання воінскіх пахаванняў і пахаванняў ахвяр войнаў, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 верасня 2018 г. № 675.

 


 

 

Дадатак

да праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай
гісторыка-культурнай каштоўнасці
«Брацкая магіла» на могілках у г.п. Відзы
Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці

СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

 


 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь
05.03.2026 № 27

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў скверы в. Казяны Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў скверы в. Казяны Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. «Брацкая магіла» ў скверы в. Казяны Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 213Д000198.

3. Праект зон аховы распрацаваны праектным прыватным унітарным прадпрыемствам «ГАЗБУДПРАЕКТ» па заказе Відзаўскага сельскага выканаўчага камітэта.

4. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона), зоны аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы ландшафту) і іх межаў, рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

5. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана па вонкавых межах існуючай агароджы брацкай магілы, дзе размешчаны мемарыяльныя сцены, помнік, элементы добраўпарадкавання.

6. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці згодна з дадаткам з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе па вонкавым баку агароджы праз кропкі 1–2–3–4–1.

7. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці забараняецца:

знішчэнне, прычыненне шкоды, пагаршэнне тэхнічнага стану гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе элементаў;

узвядзенне будынкаў і збудаванняў;

пракладка інжынерных камунікацый, акрамя рамонту існуючых інжынерных камунікацый і ўсталявання вонкавага асвятлення;

навукова неабгрунтаваная змена параметраў, канструктыўных і архітэктурных элементаў, мастацкіх асаблівасцей манументальнай скульптуры;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні, усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія пагаршаюць візуальнае ўспрыманне гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе элементаў;

пахаванні, не звязаныя з гісторыка-культурнай каштоўнасцю;

ажыццяўленне дзейнасці без выканання Палажэння аб парадку добраўпарадкавання воінскіх пахаванняў і пахаванняў ахвяр войнаў, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 верасня 2018 г. № 675.

ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА

8. Ахоўная зона ўстаноўлена для забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, найлепшага зрокавага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.

У ахоўную зону ўваходзіць тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці.

9. Мяжой ахоўнай зоны згодна з дадаткам з’яўляецца:

на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 5 уздоўж пешаходнай часткі вул. Партызанскай да кропкі 6;

на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 6 праз кропку 2 па мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці да кропкі 3;

на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 3 па мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці да кропкі 4;

на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 4 па мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці да кропкі 1 і далей у створы з ёй да кропкі 5.

10. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя аб’ектаў падземнай інжынернай інфраструктуры;

усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.

ГЛАВА 4
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ

11. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена ў мэтах захавання прыроднага асяроддзя, азелянення і існуючага ландшафту, візуальна і тэматычна звязаных з гісторыка-культурнай каштоўнасцю.

Зона аховы ландшафту складаецца з двух участкаў.

12. Мяжой першага ўчастка зоны аховы ландшафту згодна з дадаткам з’яўляецца:

на паўднёвым захадзе, захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 6 па ніжняй броўцы схілу праз кропкі 7–8 да кропкі 9;

на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 9 на паўднёвы ўсход да кропкі 3;

на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 3 па мяжы ахоўнай зоны праз кропку 2 да кропкі 6.

13. Мяжой другога ўчастка зоны аховы ландшафту згодна з дадаткам з’яўляецца:

на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 10 па ніжняй броўцы схілу да кропкі 5;

на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 5 па мяжы ахоўнай зоны праз кропку 1 да кропкі 4;

на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 4 на паўднёвы усход да кропкі 11;

на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 11 уздоўж драўняна-хмызняковай расліннасці да кропкі 10.

14. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, будаўніцтва транспартных камунікацый;

усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці;

высечка дрэў, акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе заключэння аб прызнанні дрэва небяспечным, а таксама акрамя санітарных высяканняў.

 


 

 

Дадатак

да праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай
гісторыка-культурнай каштоўнасці
«Брацкая магіла» ў скверы в. Казяны
Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці

СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.