|
Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
30 чэрвеня 2025 г. № 74
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Царква Раства Багародзіцы са званіцай» па вул. 60 год Кастрычніка, 21 у в. Дубае Пінскага раёна Брэсцкай вобласці
На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Царква Раства Багародзіцы са званіцай» па вул. 60 год Кастрычніка, 21 у в. Дубае Пінскага раёна Брэсцкай вобласці (дадаецца).
2. Гэта пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
|
Міністр |
Р.І.Чарнецкі |
|
|
Пастанова |
Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Царква Раства Багародзіцы са званіцай» па вул. 60 год Кастрычніка, 21 у в. Дубае Пінскага раёна Брэсцкай вобласці
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Царква Раства Багародзіцы са званіцай» па вул. 60 год Кастрычніка, 21 у в. Дубае Пінскага раёна Брэсцкай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. «Царква Раства Багародзіцы са званіцай» па вул. 60 год Кастрычніка, 21 у в. Дубае Пінскага раёна Брэсцкай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «2» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 112Г000560.
3. Праект зон аховы распрацаваны праектным філіялам адкрытага акцыянернага таварыства «Белрэстаўрацыя» па заказе Прыходу храма Раства Прасвятой Багародзіцы ў в. Дубае Пінскага раёна.
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона), зоны рэгулявання забудовы гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона рэгулявання забудовы), зоны аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы ландшафту) і іх межаў, рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ
6. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана па межах існуючай агароджы тэрыторыі, непасрэдна занятай гісторыка-культурнай каштоўнасцю (царквой і званіцай).
7. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці згодна з дадаткам з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 1 уздоўж вонкавага боку агароджы праз кропкі 9–2–3–4–5–6–7–8–32–33 да кропкі 1.
8. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці забараняецца:
знішчэнне, прычыненне шкоды, пагаршэнне тэхнічнага стану, дэмантаж будынкаў і збудаванняў, якія ўваходзяць у склад гісторыка-культурнай каштоўнасці (царква, званіца), а таксама навукова неабгрунтаванае змяненне іх аб’ёмна-прасторавага і архітэктурнага рашэнняў, пагаршэнне ўмоў іх успрымання;
выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на гісторыка-культурнай каштоўнасці без навукова-праектнай дакументацыі;
узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя будаўніцтва новых ці рэканструкцыі існуючых інжынерных камунікацый, неабходных для функцыянавання гісторыка-культурнай каштоўнасці;
будаўнічая (рамонтная) дзейнасць у адносінах да дысгарманічнай прыбудовы з павелічэннем яе габарытаў і (або) аб’ёмна-прасторавага рашэння;
добраўпарадкаванне і (або) азеляненне тэрыторыі, якія пагражаюць стварыць перашкоды для візуальнага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці, а таксама без захавання элементаў гістарычнай планіроўкі, без уліку традыцыйных прыёмаў і матэрыялаў.
ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА
9. Ахоўная зона ўстаноўлена для забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і былой гістарычнай царкоўнай тэрыторыі, найлепшага зрокавага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.
У ахоўную зону ўваходзіць тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці.
10. Мяжой ахоўнай зоны згодна з дадаткам з’яўляецца:
на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 10 праз кропкі 11–12–13 да кропкі 14;
на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 14 на поўдзень уздоўж праезнай часткі вул. 60 год Кастрычніка да кропкі 15;
на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 15 па паўднёвай мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці праз кропкі 4–5–6–7 да кропкі 8;
на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 8 па паўночна-заходняй мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці праз кропкі 32–33–1 да кропкі 9 і далей па ўсходняй мяжы зямельнага ўчастка па вул. 60 год Кастрычніка, 23 да кропкі 10.
11. На тэрыторыі ахоўнай зоны дзейнічаюць рэжымы ўтрымання і выкарыстання, устаноўленыя ў пункце 8 гэтага праекта зон аховы, а таксама забараняецца:
усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія пагаршаюць візуальнае ўспрыманне гісторыка-культурнай каштоўнасці;
высечка дрэў (акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе заключэння аб прызнанні дрэва небяспечным, а таксама акрамя санітарных высяканняў).
ГЛАВА 4
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ
12. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва і рэканструкцыі існуючай забудовы на тэрыторыях, якія прылягаюць да гісторыка-культурнай каштоўнасці, захавання неабходных умоў успрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе элементаў.
Зона рэгулявання забудовы складаецца з двух участкаў.
13. Мяжой першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы згодна з дадаткам з’яўляецца:
на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 20 уздоўж мясцовага праезда і пасадкі дрэў праз кропкі 21–22 да кропкі 23;
на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 23 у створы з усходняй мяжой зямельнага ўчастка па вул. 60 год Кастрычніка, 23 праз кропку 24 да кропкі 10, далей па мяжы ахоўнай зоны да кропкі 9;
на поўдні, паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 9 па мяжы ахоўнай зоны праз кропку 1 да кропкі 33, далей на паўночны захад праз кропку 37 да кропкі 16;
на захадзе, паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 16 праз кропкі 17–18–19 да кропкі 20.
14. Мяжой другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы згодна з дадаткам з’яўляецца:
на поўначы – умоўная лінія. якая ідзе ад кропкі 8 па мяжы ахоўнай зоны праз кропкі 7–6–5–4 да кропкі 15;
на ўсходзе – умоўная лінія. якая ідзе ад кропкі 15 на поўдзень уздоўж праезнай часткі вул. 60 год Кастрычніка да кропкі 25;
на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 25 да кропкі 26, далей па паўночнай мяжы зямельнага ўчастка па вул. Зялёнай, 25 да кропкі 27;
на захадзе, паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 27 па мяжы зямельнага ўчастка па вул. Зялёнай, 25 да кропкі 28, далей праз кропкі 29–30–31–32 да кропкі 8.
15. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў вышэй за 7 м ад узроўню зямлі да ўзроўню вільчака даху, а таксама бліжэй за 20 м ад мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці;
рэканструкцыя з надбудовай існуючых будынкаў і збудаванняў вышэй за 7 м ад узроўню зямлі да ўзроўню вільчака даху;
знішчэнне, прычыненне шкоды, пагаршэнне тэхнічнага стану каштоўнага гісторыка-архітэктурнага асяроддзя (былога дома святара), змяненне яго аб’ёмна-прасторавага і архітэктурнага рашэнняў;
размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, камунальна-складскіх і транспартных аб’ектаў і іншых збудаванняў, якія ў тым ліку павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі, за выключэннем аб’ектаў, якія забяспечваюць спрыяльнае і бяспечнае асяроддзе жыццядзейнасці насельніцтва.
ГЛАВА 5
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ
16. Зона аховы ландшафту вызначана з мэтай захавання навакольнага асяроддзя, азелянення і існуючага ландшафту, візуальна і гістарычна звязаных з гісторыка-культурнай каштоўнасцю.
Зона аховы ландшафту складаецца з двух участкаў.
17. Мяжой першага ўчастка зоны аховы ландшафту згодна з дадаткам з’яўляецца:
на поўначы, паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 35 праз кропку 36 да кропкі 16, далей па мяжы першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы праз кропкі 37 да кропкі 33;
на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 33 уздоўж мяжы ахоўнай зоны да кропкі 32, далей па мяжы другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы праз кропкі 31–30–29 да кропкі 28;
на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 28 уздоўж паўночнай мяжы зямельнага ўчастка па вул. Зялёнай, 25 і далей у створы з ёй да кропкі 34;
на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 34 на поўнач да кропкі 35.
18. Мяжой другога ўчастка зоны аховы ландшафту згодна з дадаткам з’яўляецца:
на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 21 уздоўж праезнай часткі вул. Ціхай да кропкі 38;
на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 38 уздоўж праезнай часткі вул. Вішнёвай да кропкі 39;
на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 39 уздоўж праезнай часткі вул. 60 год Кастрычніка да кропкі 14;
на поўдні, захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 14 па мяжы ахоўнай зоны праз кропкі 13–12–11 да кропкі 10, далей па ўсходняй мяжы першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы праз кропкі 24–23–22 да кропкі 21.
19. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту забараняецца:
узвядзенне новых будынкаў і збудаванняў, акрамя будаўніцтва новых ці рэканструкцыі існуючых інжынерных камунікацый;
змяненне гістарычнага прыроднага характару ландшафту і рэльефу;
высечка дрэў (акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе заключэння аб прызнанні дрэва небяспечным, а таксама акрамя санітарных высяканняў).



