Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 23.04.2026
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

7 красавіка 2026 г. № 37

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Трышынскія могілкі (у межах агароджы)» па вул. Маскоўскай у г. Брэсце Брэсцкай вобласці

На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Трышынскія могілкі (у межах агароджы)» па вул. Маскоўскай у г. Брэсце Брэсцкай вобласці (дадаецца).

2. Прызнаць страціўшай сілу пастанову Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 19 сакавіка 2020 г. № 21 «Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Трышынскія могілкі (у межах агароджы)» па вул. Маскоўскай у г. Брэсце».

3. Гэта пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

 

Міністр

Р.І.Чарнецкі

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь

07.04.2026 № 37

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Трышынскія могілкі (у межах агароджы)» па вул. Маскоўскай у г. Брэсце Брэсцкай вобласці

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Трышынскія могілкі (у межах агароджы)» па вул. Маскоўскай у г. Брэсце Брэсцкай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. «Трышынскія могілкі (у межах агароджы)» па вул. Маскоўскай у г. Брэсце Брэсцкай вобласці з’яўляюцца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 113Д000743.

3. Праект зон аховы распрацаваны таварыствам з абмежаванай адказнасцю «РэстаўрацыяІнвест» па заказе камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Брэсцкае спецыялізаванае прадпрыемства».

4. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона) і яе мяжы, рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ. АХОЎНАЯ ЗОНА

5. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана ў межах тэрыторыі сучасных могілак.

6. Ахоўная зона ўстаноўлена для забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя.

Ахоўная зона супадае з тэрыторыяй гісторыка-культурнай каштоўнасці.

7. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны згодна з дадаткам з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 1 па вонкаваму боку існуючай агароджы могілак праз кропкі 2–3–4–5–6–7 да кропкі 1.

8. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны забараняецца:

знішчэнне, прычыненне шкоды, пагаршэнне тэхнічнага стану гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе элементаў;

навукова неабгрунтаванае змяненне архітэктурнага рашэння і матэрыялаў агароджы могілак;

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя аднаўлення страчанай гістарычнай забудовы (Свята-Троіцкай царквы) на падставе архіўна-бібліяграфічных матэрыялаў і навукова-праектнай дакументацыі, усталявання вонкавага асвятлення;

знішчэнне, дэмантаж каштоўнага гісторыка-архітэктурнага асяроддзя;

новыя грамадскія пахаванні (акрамя магчымага перапахавання гістарычных асоб, ахвяр рэпрэсій і генацыду, удзельнікаў Вялікай Айчыйннай вайны);

пракладка інжынерных камунікацый;

замена (дэмантаж) гістарычных надмагільных помнікаў і агароджаў (мастацкае ліццё, коўка, разьба па камені, скульптура і іншыя элементы), якія маюць духоўныя, мастацкія і (або) дакументальныя вартасці, наяўнасць якіх пацверджана фактычна;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні, усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць пагрозу страты адметных вартасцей элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці і (або) парушаюць яе гістарычнае асяроддзе;

высечка дрэў, акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе заключэння аб прызнанні дрэва небяспечным, а таксама акрамя санітарных высяканняў.

 


 

 

Дадатак

да праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай
гісторыка-культурнай каштоўнасці «Трышынскія
могілкі (у межах агароджы)» па вул. Маскоўскай
у г. Брэсце Брэсцкай вобласці

СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.