![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
5 сакавіка 2026 г. № 24
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў в. Званае Полацкага раёна Віцебскай вобласці
На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў в. Званае Полацкага раёна Віцебскай вобласці (дадаецца).
2. Гэта пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
|
Міністр |
Р.І.Чарнецкі |
|
|
Пастанова |
Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў в. Званае Полацкага раёна Віцебскай вобласці
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў в. Званае Полацкага раёна Віцебскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. «Брацкая магіла» ў в. Званае Полацкага раёна Віцебскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 213Д000670.
3. Праект зон аховы распрацаваны ўстановай культуры «Віцебскі абласны музей Героя Савецкага Саюза М.П.Шмырова» па заказе дзяржаўнай установы «Полацкі раённы міжгаліновы цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый».
4. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных даследаванняў з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона) і яе мяжы, рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ.
АХОЎНАЯ ЗОНА
5. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана ў межах тэрыторыі, дзе пахаваны загінуўшыя воіны, размешчаны архітэктурна-планіровачныя элементы вайсковых могілак, элементы добраўпарадкавання.
Гісторыка-культурная каштоўнасць размешчана на тэрыторыі грамадзянскіх могілак.
6. Ахоўная зона ўстаноўлена для забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, найлепшага зрокавага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Ахоўная зона супадае з тэрыторыяй гісторыка-культурнай каштоўнасці.
7. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны згодна з дадаткам з’яўляецца:
на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 1 на паўночны ўсход уздоўж існуючай агароджы грамадзянскіх могілак да кропкі 2;
на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 2 на поўдзень уздоўж існуючай агароджы грамадзянскіх могілак да кропкі 3;
на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 3 на захад праз кропкі 4–5 да кропкі 6;
на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 6 на паўночны захад уздоўж існуючай агароджы грамадзянскіх могілак да кропкі 1.
8. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны забараняецца:
знішчэнне, прычыненне шкоды, пагаршэнне тэхнічнага стану гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе элементаў, а таксама знішчэнне надмагільных халмоў, размешчаных побач;
пахаванні, не звязаныя з гісторыка-культурнай каштоўнасцю;
узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя аб’ектаў, тэматычна і (або) гістарычна звязаных з гісторыка-культурнай каштоўнасцю;
выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на гісторыка-культурнай каштоўнасці без навукова-праектнай дакументацыі, распрацаванай ва ўстаноўленым парадку;
правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні без уліку тэматыкі і стылістыкі гісторыка-культурнай каштоўнасці, а таксама якія пагаршаюць ўспрыманне аб’ёмна-прасторавых асаблівасцей і элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці;
высечка дрэў, акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе заключэння аб прызнанні дрэва небяспечным, а таксама акрамя санітарных высяканняў;
ажыццяўленне дзейнасці без выканання патрабаванняў Палажэння аб парадку добраўпарадкавання воінскіх пахаванняў і пахаванняў ахвяр войнаў, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 верасня 2018 г. № 675.




