Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 03.05.2026
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

29 студзеня 2026 г. № 10

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Курганны могільнік-1», размешчанай у полі на паўночным беразе возера Безназоўнае за 0,35 км на паўночны ўсход ад в. Азёры Круглянскага раёна Магілёўскай вобласці

На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Курганны могільнік-1», размешчанай у полі на паўночным беразе возера Безназоўнае за 0,35 км на паўночны ўсход ад в. Азёры Круглянскага раёна Магілёўскай вобласці (дадаецца).

2. Гэта пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

 

Міністр

Р.І.Чарнецкі

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь

29.01.2026 № 10

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Курганны могільнік-1», размешчанай у полі на паўночным беразе возера Безназоўнае за 0,35 км на паўночны ўсход ад в. Азёры Круглянскага раёна Магілёўскай вобласці

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Курганны могільнік-1», размешчанай у полі на паўночным беразе возера Безназоўнае за 0,35 км на паўночны ўсход ад в. Азёры Круглянскага раёна Магілёўскай вобласці (далей – праект зон аховы), распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. «Курганны могільнік-1», размешчаны у полі на паўночным беразе возера Безназоўнае за 0,35 км на паўночны ўсход ад в. Азёры Круглянскага раёна Магілёўскай вобласці, з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), унесенай у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 513В000456.

3. Праект зон аховы распрацаваны дзяржаўнай навуковай установай «Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі».

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона), зоны аховы культурнага пласта (слоя) гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы культурнага пласта (слоя) і іх межаў, рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

6. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці складаецца з чатырох участкаў, устаноўленых ў межах чатырох насыпаў курганнага могільніка.

7. Мяжой тэрыторыі першага ўчастка гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляецца ўмоўная лінія, якая згодна з дадаткам праходзіць праз кропкі 1–2–3–4–1.

Мяжой тэрыторыі другога ўчастка гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляецца ўмоўная лінія, якая згодна з дадаткам праходзіць праз кропкі 5–7–8–5.

Мяжой тэрыторыі трэцяга ўчастка гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляецца ўмоўная лінія, якая згодна з дадаткам праходзіць праз кропкі 9–10–11–12–9.

Мяжой тэрыторыі чацвёртага ўчастка гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляецца ўмоўная лінія, якая згодна з дадаткам праходзіць праз кропкі 13–14–15–1613.

8. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці выкананне земляных, будаўнічых, меліярацыйных і іншых работ, не звязаных з навуковым вывучэннем гісторыка-культурнай каштоўнасці, магчыма пасля пазбаўлення гісторыка-культурнай каштоўнасці статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці ў адпаведнасці з пунктам 4 артыкула 94 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА. ЗОНА АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТА (СЛОЯ)

9. Ахоўная зона і зона аховы культурнага пласта (слоя) устаноўлены для выяўлення і даследавання магчымых археалагічных аб’ектаў і артэфактаў на тэрыторыі, непасрэдна прылеглай да гісторыка-культурнай каштоўнасці.

10. Ахоўная зона і зона аховы культурнага пласта (слоя) прылягае да гісторыка-культурнай каштоўнасці з усіх бакоў і складаецца з двух участкаў.

11. Мяжой тэрыторыі першага ўчастка ахоўнай зоны і зоны аховы культурнага пласта (слоя) з’яўляецца ўмоўная лінія, якая згодна з дадаткам праходзіць праз кропкі 17–18–19–20–21–22–23–24–17.

Мяжой тэрыторыі другога ўчастка ахоўнай зоны і зоны аховы культурнага пласта (слоя) з’яўляецца ўмоўная лінія, якая згодна з дадаткам праходзіць праз кропкі 25–26–27–28–25.

12. На тэрыторыі ахоўнай зоны і зоны аховы культурнага пласта (слоя) пры выкананні земляных работ неабходна забяспечыць правядзенне археалагічнага нагляду і рэалізацыю мер па ахове археалагічных аб’ектаў у адпаведнасці з артыкуламі 129 і 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

13. У выпадку выпадковага выяўлення археалагічных аб’ектаў ці артэфактаў на тэрыторыі ахоўнай зоны і зоны аховы культурнага пласта (слоя) неабходна дзейнічаць у адпаведнасці з патрабаваннямі артыкула 88 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

 

 

Дадатак

да праекта зон аховы нерухомай
матэрыяльнай гісторыка-культурнай
каштоўнасці «Курганны могільнік-1»,
размешчанай у полі на паўночным
беразе возера Безназоўнае за 0,35 км
на паўночны ўсход ад в. Азёры
Круглянскага раёна Магілёўскай вобласці

СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.