![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
24 снежня 2025 г. № 150
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей (помнікаў архітэктуры), размешчаных у г. Быхаве Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці
На падставе пунктаў 2, 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей (помнікаў архітэктуры), размешчаных у г. Быхаве Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці (дадаецца).
2. Гэта пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
|
Міністр |
Р.І.Чарнецкі |
|
|
Пастанова |
Праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей (помнікаў архітэктуры), размешчаных у г. Быхаве Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці
ГЛАВА 1
Агульныя палажэнні
1. Праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей (помнікаў архітэктуры), размешчаных у г. Быхаве Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці (далей – праект зон аховы), распрацаваны на падставе пунктаў 2, 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. Праект зон аховы распрацаваны для наступных нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей (далей, калі не пазначана іншае, – гісторыка-культурныя каштоўнасці), уключаных у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь:
«Фрагменты замка» на правым беразе р. Днепр у г. Быхаве Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці, катэгорыя «2», шыфр 512Г000153;
«Троіцкая царква» па вул. Куйбышава, 2 у г. Быхаве Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці, катэгорыя «2», шыфр 512Г000155;
«Будынак былой сінагогі, ляпны дэкор паўсферычнага перакрыцця ніжняга яруса» па зав. Савецкаму ў г. Быхаве Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці, катэгорыя «2», шыфр 512Г000156.
3. Праект зон аховы распрацаваны навукова-даследчым праектна-вышукальным рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам «Інстытут «Белжылпраект» па заказе дзяржаўнай установы «Быхаўскі цэнтр фінансава-гаспадарчага забеспячэння».
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурных каштоўнасцей, іх навакольнага асяроддзя і заключаецца ў вызначэнні межаў тэрыторый гісторыка-культурных каштоўнасцей, ахоўнай зоны гісторыка-культурных каштоўнасцей (далей – ахоўная зона), зоны рэгулявання забудовы гісторыка-культурных каштоўнасцей (далей – зона рэгулявання забудовы), зоны аховы ландшафту гісторыка-культурных каштоўнасцей (далей – зона аховы ландшафту) і іх межаў, рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
Схема зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей дадаецца (дадатак 1).
Табліца каардынат паваротных кропак зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей дадаецца (дадатак 2).
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫІ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫХ КАШТОЎНАСЦЕЙ
6. Тэрыторыі гісторыка-культурных каштоўнасцей вызначаны па выніках навуковых даследаванняў з улікам гістарычных межаў і сучаснай горадабудаўнічай сітуацыі.
7. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці «Фрагменты замка» згодна з дадаткам 1 з’яўляецца:
на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 1 на поўнач да кропкі 2;
на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 2 на ўсход уздоўж паўднёвага боку праезнай часткі вул. Леніна да кропкі 3;
на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 3 на поўдзень уздоўж заходняга боку праезнай часткі вул. Валадарскага праз кропкі 61–4 да кропкі 5;
на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 5 на захад па межах зямельных участкаў па вул. Валадарскага, 21, зав. Кастрычніцкаму, 1 праз кропкі 6–7 да кропкі 1.
8. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці «Троіцкая царква» згодна з дадаткам 1 з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 12 уздоўж вонкавай мяжы агароджы царквы і сумежных зямельных участкаў праз кропкі 13–14–15 да кропкі 12.
9. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці «Будынак былой сінагогі, ляпны дэкор паўсферычнага перакрыцця ніжняга яруса» згодна з дадаткам 1 з’яўляецца:
на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 8 на поўнач уздоўж усходняга боку праезнай часткі зав. Савецкага да кропкі 9;
на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 9 на ўсход па паўночнай мяжы мэтавага зямельнага ўчастка для абслугоўвання будынка сінагогі да кропкі 10;
на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 10 на поўдзень уздоўж заходняга боку праезнай часткі вул. Савецкай да кропкі 11;
на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 11 на захад па паўднёвай мяжы мэтавага зямельнага ўчастка для абслугоўвання будынка сінагогі да кропкі 8.
10. На тэрыторыях гісторыка-культурных каштоўнасцей забараняецца:
знішчэнне, прычыненне шкоды, пагаршэнне тэхнічнага стану, дэмантаж будынкаў і збудаванняў, якія ўваходзяць у склад гісторыка-культурных каштоўнасцей;
выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на гісторыка-культурных каштоўнасцях без навукова-праектнай дакументацыі, распрацаванай ва ўстаноўленым парадку;
узвядзенне новых будынкаў і збудаванняў, акрамя аднаўлення страчанай гістарычнай забудовы на падставе архіўна-бібліяграфічных матэрыялаў і навукова-праектнай дакументацыі, а таксама акрамя будаўніцтва новых ці рэканструкцыі існуючых інжынерных камунікацый;
добраўпарадкаванне і азеляненне тэрыторый без захавання элементаў гістарычнай планіроўкі і ўліку традыцыйных прыёмаў і матэрыялаў;
усталяванне малых архітэктурных форм, стылістычна і гістарычна не звязаных з гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі;
усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых уласцівасцей і элементаў гісторыка-культурных каштоўнасцей;
правядзенне земляных, будаўнічых і меліярацыйных работ без прыняцця неабходных мер па ахове археалагічных аб’ектаў і артэфактаў у парадку, устаноўленым артыкуламі 129, 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА
11. Ахоўная зона ўстаноўлена для забеспячэння захавання гісторыка-культурных каштоўнасцей, іх навакольнага асяроддзя і стварэння спрыяльных умоў для іх успрымання.
Ахоўная зона складаецца з трох участкаў.
У ахоўную зону ўваходзяць тэрыторыі гісторыка-культурных каштоўнасцей.
12. Мяжой першага ўчастка ахоўнай зоны згодна з дадаткам 1 з’яўляецца:
на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 16 на захад уздоўж паўночнага боку праезнай часткі зав. Кастрычніцкага да кропкі 17; далей на поўнач да кропкі 18 і на захад уздоўж знешняй мяжы зямельнага ўчастка на пл. Кастрычніцкай, 3 да кропкі 19;
на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 19 на поўнач уздоўж усходняга боку праезнай часткі пл. Кастрычніцкай да кропкі 20;
на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 20 на ўсход уздоўж мяжы зямельных участкаў на пл. Кастрычніцкай, 1, 1Б да кропкі 21; далей на поўнач уздоўж мяжы зямельнага ўчастка на пл. Кастрычніцкай, 1Б і існуючай забудовы да кропкі 22; далей на ўсход уздоўж паўднёвага боку праезнай часткі вул. Леніна да кропкі 2;
на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 2 на поўдзень уздоўж заходняй мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці «Фрагменты замка» да кропкі 1 і далей у створы з ёй да кропкі 16.
13. Мяжой другога ўчастка ахоўнай зоны згодна з дадаткам 1 з’яўляецца:
на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 23 на захад уздоўж паўночнага боку праезнай часткі вул. Леніна да кропкі 24;
на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 24 на поўнач уздоўж усходняга боку праезнай часткі зав. Савецкага да кропкі 8; далей уздоўж заходняй мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці «Будынак былой сінагогі, ляпны дэкор паўсферычнага перакрыцця ніжняга яруса» да кропкі 9 і далей у створы з ёй праз кропку 25 да кропкі 26;
на паўночным усходзе, усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 26 уздоўж паўднёва-заходняга боку праезнай часткі вул. Савецкай да кропкі 10; далей уздоўж усходняй мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці «Будынак былой сінагогі, ляпны дэкор паўсферычнага перакрыцця ніжняга яруса» да кропкі 11; далей уздоўж заходняга боку праезнай часткі вул. Савецкай да кропкі 23.
14. Мяжа трэцяга ўчастка ахоўнай зоны супадае з мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці «Троіцкая царква».
15. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:
узвядзенне новых будынкаў і збудаванняў, акрамя аднаўлення страчанай гістарычнай забудовы на падставе архіўна-бібліяграфічных матэрыялаў і навукова-праектнай дакументацыі, а таксама акрамя будаўніцтва новых ці рэканструкцыі існуючых інжынерных камунікацый;
правядзенне работ па добраўпарадкаванні, уладкаванні знешняга асвятлення і ўсталяванні сродкаў вонкавай рэкламы, якія пагаршаюць успрыманне аб’ёмна-прасторавых асаблівасцей гісторыка-культурных каштоўнасцей, а таксама правядзенне такіх работ без прымянення традыцыйных гістарычных матэрыялаў;
рэканструкцыя (іншая будаўніча-рамонтная дзейнасць) у адносінах да каштоўнага гісторыка-архітэктурнага асяроддзя, якая прадугледжвае навукова неабгрунтаваныя змяненні яго гістарычных аб’ёмна-прасторавага, архітэктурнага і канструктыўнага рашэнняў;
рэканструкцыя існуючых дысаніруючых будынкаў і збудаванняў з павелічэннем іх аб’ёмна-прасторавага рашэння, акрамя работ па іх дэмантажу.
ГЛАВА 4
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ
16. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва і рэканструкцыі існуючай забудовы на тэрыторыях, якія прылягаюць да гісторыка-культурных каштоўнасцей, захавання неабходных умоў успрымання гісторыка-культурных каштоўнасцей і іх элементаў.
Зона рэгулявання забудовы складаецца з пяці ўчасткаў.
17. Мяжой першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы згодна з дадаткам 1 з’яўляецца:
на захадзе, паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 27 на поўнач уздоўж межаў зямельных участкаў па вул. Куйбышава праз кропку 28 да кропкі 29;
на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 29 на паўднёвы ўсход уздоўж мяжы зямельнага ўчастка па вул. Савецкай, 1 да кропкі 30;
на ўсходзе, паўднёвым усходзе, поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 30 на поўдзень уздоўж межаў зямельных участкаў па вул. Куйбышава і берагавой лініі сажалкі праз кропкі 31–32–33–34–35–36–37–38–39 да кропкі 27.
18. Мяжой другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы згодна з дадаткам 1 з’яўляецца:
на паўднёвым захадзе, захадзе, паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 40 на паўночны захад уздоўж мяжы сквера да кропкі 41; далей на поўнач уздоўж мяжы зямельнага ўчастка па зав. Савецкаму, 3 праз кропку 42 да кропкі 43; далей уздоўж мяжы зямельнага ўчастка па зав. Савецкаму, 5А праз кропку 44 да кропкі 45;
на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 45 на поўдзень у створы і ўздоўж межаў зямельных участкаў па зав. Савецкаму, 5, 3 да кропкі 40.
19. Мяжой трэцяга ўчастка зоны рэгулявання забудовы згодна з дадаткам 1 з’яўляецца:
на захадзе, паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 46 уздоўж праезнай часткі вул. Савецкай праз кропку 47 да кропкі 48;
на паўночным захадзе, поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 48 уздоўж паўднёва-усходняга боку праезнай часткі вул. Куйбышава да кропкі 49; далей на ўсход уздоўж паўднёвага боку праезнай часткі вул. Мікіцінскі спуск праз кропкі 50–51–52–53 да кропкі 54;
на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 54 на поўдзень уздоўж заходняга боку праезнай часткі вул. Валадарскага да кропкі 55; далей на ўсход праз вул. Валадарскага ў створы з паўднёвай мяжой зямельнага ўчастка па вул. Валадарскага, 46Г да кропкі 56; далей на поўдзень уздоўж межаў зямельных участкаў прыватнай забудовы і ворных зямель праз кропкі 57–58 да кропкі 59;
на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 59 на захад уздоўж паўночнага боку праезнай часткі вул. Леніна да кропкі 46.
20. Мяжой чацвёртага ўчастка зоны рэгулявання забудовы згодна з дадаткам 1 з’яўляецца:
на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 20 на поўнач уздоўж усходняга боку праезнай часткі пл. Кастрычніцкай да кропкі 60;
на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 60 на ўсход уздоўж паўднёвага боку праезнай часткі вул. Леніна да кропкі 22;
на ўсходзе, поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 22 уздоўж мяжы першага ўчастка ахоўнай зоны праз кропкі 21 да кропкі 20.
21. Мяжой пятага ўчастка зоны рэгулявання забудовы згодна з дадаткам 1 з’яўляецца:
на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 19 уздоўж межаў першага ўчастка ахоўнай зоны і тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці «Будынак былой сінагогі, ляпны дэкор паўсферычнага перакрыцця ніжняга яруса» праз кропкі 18–17–16–1–7–6–5–4 да кропкі 61; далей на ўсход уздоўж паўночнай мяжы зямельнага ўчастка па вул. Валадарскага, 26 да кропкі 62;
на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 62 на поўдзень уздоўж межаў зямельных участкаў па вул. Валадарскага праз кропкі 63–64–65–66 да кропкі 67;
на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 67 на захад уздоўж паўночных межаў зямельных участкаў па вул. Валадарскага, 12, 13 да кропкі 68; далей на поўнач уздоўж заходніх межаў зямельных участкаў па вул. Валадарскага, 17, 19 праз кропкі 69–70 да кропкі 71; далей на захад уздоўж паўднёвай мяжы зямельнага ўчастка па вул. Валадарскага, 21 да кропкі 72; далей на поўдзень уздоўж усходніх межаў зямельных участкаў па зав. Кастрычніцкаму, 1, 3, 5 праз кропку 73 да кропкі 74; далей уздоўж мяжы зямельнага ўчастка па зав. Кастрычніцкаму, 7 праз кропку 75 да кропкі 76; далей на поўнач уздоўж мяжы зямельнага ўчастка на пл. Кастрычніцкай, 9 праз кропкі 77–78 да кропкі 79;
на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 79 на поўнач уздоўж усходняга боку праезнай часткі пл. Кастрычніцкай да кропкі 19.
22. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы забараняецца:
узвядзенне новых будынкаў і збудаванняў вышэй за 9 м ад узроўню зямлі да ўзроўню вільчака даху;
рэканструкцыя будынкаў і збудаванняў, якая прадугледжвае павелічэнне вышыні больш за 9 м ад узроўню зямлі да ўзроўню вільчака даху;
змена трасіроўкі і шырыні вуліц, якія захавалі гістарычныя накірункі;
рэканструкцыя, рамонт, мадэрнізацыя каштоўнага гісторыка-архітэктурнага асяроддзя (у тым ліку будынка па вул. Рэвалюцыйнай, 13) і шэраговай гістарычнай забудовы, якая прадугледжвае змяненне архітэктуры фасадаў, асноўных габарытаў у плане з ўжываннем дысгарманічных будаўнічых матэрыялаў і колераў;
размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, камунальна-складскіх, транспартных аб’ектаў і іншых збудаванняў, якія ў тым ліку павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі, за выключэннем аб’ектаў, якія забяспечваюць спрыяльнае і бяспечнае асяроддзе жыццядзейнасці насельніцтва;
усталяванне з боку вуліц агароджы светапразрыстасцю меней за 50 %, вышынёй больш за 1,5 м і без выкарыстання традыцыйных форм, матэрыялаў і колераў;
рэканструкцыя, рамонт, мадэрнізацыя шэраговай гісторычнай забудовы, якая прадугледжвае змяненне архітэктуры фасадаў, формы і вышыні дахаў, асноўных габарытаў у плане, ўжыванне дысгарманічных будаўнічых матэрыялаў (сайдынг, металадахоўка, металапрофіль, блок-хаус, сілікатная цэгла і аналагічныя) і колераў.
ГЛАВА 5
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ
23. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена з улікам сучаснай горадабудаўнічай сітуацыі з мэтай захавання гістарычнага асяроддзя і прыродных панарам наваколля, візуальна і гістарычна звязаных з гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі.
Зона аховы ландшафту складаецца з двух участкаў.
24. Мяжой першага ўчастка зоны аховы ландшафту згодна з дадаткам 1 з’яўляецца:
на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 81 на поўнач уздоўж усходняга боку вул. Куйбышава да кропкі 27; далей уздоўж усходняй мяжы першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы праз кропкі 39–38–37–36–35–34–33–32–31 да кропкі 30;
на паўночным усходзе, усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 30 праз кропку 82 да кропкі 45; далей уздоўж заходняй мяжы другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы праз кропкі 44–43–42–41 да кропкі 40; далей на поўдзень уздоўж праезнай часткі зав. Савецкага да кропкі 80;
на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 80 уздоўж драўняна-хмызняковай расліннасці сквера да кропкі 81.
25. Мяжой другога ўчастка зоны аховы ландшафту згодна з дадаткам 1 з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 84 на поўнач уздоўж мяжы зямельнага ўчастка на пл. Кастрычніцкай, 9 да кропкі 76; далей уздоўж межаў пятага ўчастка зоны рэгулявання забудовы праз кропкі 75–74–73–72–71–70–69 да кропкі 68; далей праз кропку 83 да кропкі 84.
26. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту забараняецца:
усе віды новага будаўніцтва, акрамя пракладкі новых ці рэканструкцыі існуючых інжынерных камунікацый;
добраўпарадкаванне тэрыторыі і ажыццяўленне дзейнасці, якая прыводзіць да істотнай змены характару існуючага ландшафту, акрамя аднаўлення гістарычна існаваўшых элементаў рэльефа прыроднага і антрапагеннага паходжання, выяўленых на падставе навукова-даследчых работ, а таксама акрамя работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі з выкарыстаннем традыцыйных прыёмаў і матэрыялаў;
высечка дрэў, акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе адпаведнага заключэння, і санітарных высяканняў.
|
|
да праекта зон аховы |
СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫХ КАШТОЎНАСЦЕЙ

|
|
да праекта зон аховы |
Табліца каардынат паваротных кропак
|
№ п.к. |
Паўночная шырата |
Усходняя даўгата |
№ п.к. |
Паўночная шырата |
Усходняя даўгата |
№ п.к. |
Паўночная шырата |
Усходняя даўгата |
|
1 |
53.517558 |
30.257885 |
29 |
53.520862 |
30.254320 |
57 |
53.520324 |
30.260892 |
|
2 |
53.518631 |
30.257837 |
30 |
53.520673 |
30.254611 |
58 |
53.520037 |
30.261149 |
|
3 |
53.518670 |
30.259875 |
31 |
53.520330 |
30.253671 |
59 |
53.518799 |
30.261106 |
|
4 |
53.518162 |
30.260042 |
32 |
53.520050 |
30.253410 |
60 |
53.518495 |
30.256306 |
|
5 |
53.517556 |
30.259521 |
33 |
53.519363 |
30.253090 |
61 |
53.518377 |
30.260032 |
|
6 |
53.517684 |
30.259328 |
34 |
53.519262 |
30.253269 |
62 |
53.518328 |
30.261011 |
|
7 |
53.517582 |
30.258915 |
35 |
53.518875 |
30.253135 |
63 |
53.517439 |
30.260676 |
|
8 |
53.519185 |
30.255203 |
36 |
53.518727 |
30.252814 |
64 |
53.517431 |
30.260136 |
|
9 |
53.519921 |
30.255200 |
37 |
53.518483 |
30.252514 |
65 |
53.517259 |
30.259906 |
|
10 |
53.519921 |
30.256072 |
38 |
53.518441 |
30.252687 |
66 |
53.516860 |
30.259796 |
|
11 |
53.519253 |
30.256123 |
39 |
53.518343 |
30.252473 |
67 |
53.515999 |
30.259284 |
|
12 |
53.514723 |
30.253237 |
40 |
53.518808 |
30.254895 |
68 |
53.516156 |
30.258358 |
|
13 |
53.515154 |
30.253296 |
41 |
53.519062 |
30.254184 |
69 |
53.516925 |
30.259058 |
|
14 |
53.515001 |
30.254138 |
42 |
53.519157 |
30.254179 |
70 |
53.517089 |
30.259123 |
|
15 |
53.514698 |
30.254031 |
43 |
53.519325 |
30.254291 |
71 |
53.517392 |
30.259131 |
|
16 |
53.517461 |
30.257880 |
44 |
53.520113 |
30.254018 |
72 |
53.517463 |
30.258895 |
|
17 |
53.517466 |
30.257027 |
45 |
53.520368 |
30.254956 |
73 |
53.516873 |
30.258771 |
|
18 |
53.517763 |
30.257021 |
46 |
53.518722 |
30.256383 |
74 |
53.516643 |
30.258342 |
|
19 |
53.517755 |
30.256291 |
47 |
53.519918 |
30.256394 |
75 |
53.516443 |
30.258206 |
|
20 |
53.518195 |
30.256296 |
48 |
53.521015 |
30.254549 |
76 |
53.516416 |
30.257918 |
|
21 |
53.518234 |
30.257594 |
49 |
53.521628 |
30.255573 |
77 |
53.516656 |
30.257918 |
|
22 |
53.518636 |
30.257541 |
50 |
53.521621 |
30.256855 |
78 |
53.516729 |
30.257779 |
|
23 |
53.518721 |
30.256092 |
51 |
53.521532 |
30.257553 |
79 |
53.516707 |
30.256304 |
|
24 |
53.518728 |
30.255225 |
52 |
53.521792 |
30.258631 |
80 |
53.518666 |
30.254886 |
|
25 |
53.520357 |
30.255207 |
53 |
53.521863 |
30.258653 |
81 |
53.518162 |
30.252161 |
|
26 |
53.520396 |
30.255271 |
54 |
53.522102 |
30.259546 |
82 |
53.520464 |
30.254945 |
|
27 |
53.518381 |
30.252232 |
55 |
53.521370 |
30.259798 |
83 |
53.515980 |
30.258258 |
|
28 |
53.520229 |
30.253099 |
56 |
53.521385 |
30.260372 |
84 |
53.515977 |
30.257931 |



