Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 26.04.2026
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

10 снежня 2025 г. № 140

Аб зацвярджэнні праектаў зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, размешчаных у в. Клявіца і в. Федзевічы Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці

На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць:

праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Курганныя могільнікі перыяду сярэднявечча», 0,5 км на поўнач ад в. Клявіца Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці (дадаецца);

праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Курганны могільнік перыяду сярэднявечча» ў лесе, злева ад шашы на Вільнюс (2 км на паўночны захад ад в. Скірдзімы Смаргонскага раёна), 1,1 км на паўночны ўсход ад в. Федзевічы Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці (дадаецца).

2. Гэта пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

 

Міністр

Р.І.Чарнецкі

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь
10.12.2025 № 140

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Курганныя могільнікі перыяду сярэднявечча», 0,5 км на поўнач ад в. Клявіца Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Курганныя могільнікі перыяду сярэднявечча», 0,5 км на поўнач ад в. Клявіца Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. «Курганныя могільнікі перыяду сярэднявечча», 0,5 км на поўнач ад в. Клявіца Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці з’яўляюцца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 413В000073.

3. Праект зон аховы распрацаваны ўстановай культуры «Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей» па заказе дзяржаўнай вопытнай лесагаспадарчай установы «Смаргонскі вопытны лясгас».

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона), зоны аховы культурнага пласта (слоя) гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы культурнага пласта (слоя) і іх межаў, рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных, натурных і археалагічных даследаванняў, аналізу ландшафту.

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

6. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана вакол 26 курганоў на выцягнутым участку памерамі 55 х 245 м.

7. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці згодна з дадаткам з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе з поўначы ад кропкі 1 на поўдзень і далей па выпуклай крывой лініі на поўнач праз кропкі 2–3–4–5–6–7–8–9–10 да кропкі 1.

8. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці выкананне земляных, будаўнічых, меліярацыйных і іншых работ, не звязаных з навуковым вывучэннем гісторыка-культурнай каштоўнасці, магчыма пасля пазбаўлення яе статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці ў адпаведнасці з пунктам 4 артыкула 94 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА. ЗОНА АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТА (СЛОЯ)

9. Ахоўная зона і зона аховы культурнага пласта (слоя) устаноўлены для выяўлення і даследавання магчымых археалагічных артэфактаў на тэрыторыі, непасрэдна прылеглай да гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Ахоўная зона супадае з зонай аховы культурнага пласта (слоя).

10. Ахоўная зона і зона аховы культурнага пласта (слоя) прылягаюць да гісторыка-культурнай каштоўнасці з усіх бакоў на адлегласці 20–35 м.

Знешняй мяжой тэрыторыі ахоўнай зоны і зоны аховы культурнага пласта (слоя) згодна з дадаткам з’яўляецца ўмоўная лінія, якая праходзіць па выпуклым крывым авале праз кропкі 11–12–13–14–15–16–17–18–11.

Унутранай мяжой ахоўнай зоны і зоны аховы культурнага пласта (слоя) з’яўляецца мяжа тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці.

11. На тэрыторыі ахоўнай зоны і зоны аховы культурнага пласта (слоя) забараняецца выкананне земляных, будаўнічых і меліярацыйных работ без забеспячэння археалагічнага нагляду і рэалізацыі мер па ахове археалагічных аб’ектаў у адпаведнасці з артыкуламі 129 і 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

 

 

Дадатак

да праекта зон аховы нерухомай
матэрыяльнай гісторыка-культурнай
каштоўнасці «Курганныя могільнікі
перыяду сярэднявечча», 0,5 км
на поўнач ад в. Клявіца
Ашмянскага раёна
Гродзенскай вобласці

СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь
10.12.2025 № 140

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Курганны могільнік перыяду сярэднявечча» ў лесе, злева ад шашы на Вільнюс (2 км на паўночны захад ад в. Скірдзімы Смаргонскага раёна), 1,1 км на паўночны ўсход ад в. Федзевічы Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Курганны могільнік перыяду сярэднявечча» ў лесе, злева ад шашы на Вільнюс (2 км на паўночны захад ад в. Скірдзімы Смаргонскага раёна), 1,1 км на паўночны ўсход ад в. Федзевічы Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. «Курганны могільнік перыяду сярэднявечча» ў лесе, злева ад шашы на Вільнюс (2 км на паўночны захад ад в. Скірдзімы Смаргонскага раёна), 1,1 км на паўночны ўсход ад в. Федзевічы Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 413В000608.

3. Праект зон аховы распрацаваны ўстановай культуры «Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей» па заказе дзяржаўнай вопытнай лесагаспадарчай установы «Смаргонскі вопытны лясгас».

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона), зоны аховы культурнага пласта (слоя) гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы культурнага пласта (слоя) і іх межаў, рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных, натурных і археалагічных даследаванняў, аналізу ландшафту.

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

6. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана па ніжняй знешняй кромцы 11 курганоў, размешчаных на ўчастку памерамі 115 х 200 м.

7. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці згодна з дадаткам з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе праз кропкі 1–2–3–4–5–6–7–1.

8. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці выкананне земляных, будаўнічых, меліярацыйных і іншых работ, не звязаных з навуковым вывучэннем гісторыка-культурнай каштоўнасці, магчыма пасля пазбаўлення яе статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці ў адпаведнасці з пунктам 4 артыкула 94 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА. ЗОНА АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТА (СЛОЯ)

9. Ахоўная зона і зона аховы культурнага пласта (слоя) супадаюць і устаноўлены для выяўлення, даследавання магчымых археалагічных аб’ектаў і артэфактаў на тэрыторыі, непасрэдна прылеглай да гісторыка-культурнай каштоўнасці.

10. Ахоўная зона і зона аховы культурнага пласта (слоя) прылягаюць да гісторыка-культурнай каштоўнасці з усіх бакоў на адлегласці 10–55 м.

Знешняй мяжой тэрыторыі ахоўнай зоны і зоны аховы культурнага пласта (слоя) з’яўляецца ўмоўная лінія, якая згодна з дадаткам праходзіць праз кропкі 8–9–10–11–12–8.

Унутранай мяжой ахоўнай зоны і зоны аховы культурнага пласта (слоя) з’яўляецца мяжа тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці.

11. На тэрыторыі ахоўнай зоны і зоны аховы культурнага пласта (слоя) забараняецца выкананне земляных, будаўнічых і меліярацыйных работ без забеспячэння археалагічнага нагляду і рэалізацыі мер па ахове археалагічных аб’ектаў у адпаведнасці з артыкуламі 129 і 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

 

 

Дадатак

да праекта зон аховы нерухомай
матэрыяльнай гісторыка-культурнай
каштоўнасці «Курганны могільнік
перыяду сярэднявечча» ў лесе,
злева ад шашы на Вільнюс
(2 км на паўночны захад
ад в. Скірдзімы Смаргонскага раёна),
1,1 км на паўночны ўсход
ад в. Федзевічы Ашмянскага раёна
Гродзенскай вобласці

СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.