Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 28.04.2026
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

10 снежня 2025 г. № 138

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Будынак былога павятовага казначэйства» (інв. № 724/С-9986) па вул. Савецкай, 1 у г. Чавусы Чавускага раёна Магілёўскай вобласці

На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Будынак былога павятовага казначэйства» (інв. № 724/С-9986) па вул. Савецкай, 1 у г. Чавусы Чавускага раёна Магілёўскай вобласці (дадаецца).

2. Гэта пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

 

Міністр

Р.І.Чарнецкі

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова

Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь

10.12.2025 № 138

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Будынак былога павятовага казначэйства» (інв. № 724/С-9986) па вул. Савецкай, 1 у г. Чавусы Чавускага раёна Магілёўскай вобласці

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Будынак былога павятовага казначэйства» (інв. № 724/С-9986) па вул. Савецкай, 1 у г. Чавусы Чавускага раёна Магілёўскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. «Будынак былога павятовага казначэйства» (інв. № 724/С-9986) па вул. Савецкай, 1 у г. Чавусы Чавускага раёна Магілёўскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 513Г000776.

3. Праект зон аховы распрацаваны праектным прыватным унітарным прадпрыемствам «ГАЗБУДПРАЕКТ» па заказе ўстановы культуры «Чавускі раённы гісторыка-краязнаўчы музей».

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона), зоны рэгулявання забудовы гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона рэгулявання забудовы) і іх межаў, рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца (дадатак 1).

Табліца каардынат паваротных кропак дадаецца (дадатак 2).

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

6. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана па межах мэтавага зямельнага ўчастка для абслугоўвання раённага музея, які дзейнічае ў гісторыка-культурнай каштоўнасці.

7. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці згодна з дадаткам 1 з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе па межах мэтавага зямельнага ўчастка праз кропкі 1–2–3–4–1.

8. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці забараняецца:

знішчэнне, прычыненне шкоды, пагаршэнне тэхнічнага стану гісторыка-культурнай каштоўнасці, а таксама навукова неабгрунтаванае змяненне яе аб’ёмна-прасторавага і архітэктурнага рашэнняў, пагаршэнне ўмоў іх успрымання;

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя будаўніцтва новых ці рэканструкцыі існуючых інжынерных камунікацый;

добраўпарадкаванне і (або) азеляненне, усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.

ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА

9. Ахоўная зона ўстаноўлена для забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, найлепшага зрокавага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.

У ахоўную зону ўваходзіць тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці.

10. Мяжой ахоўнай зоны згодна з дадаткам 1 з’яўляецца:

на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 4 па мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці праз кропку 1 да кропкі 5;

на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 5 па межах зямельных ўчасткаў па вул. Савецкай, 1А, 1Б да кропкі 6;

на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 6 па мяжы зямельнага ўчастка па вул. Савецкай, 1Ж праз кропкі 7–8–9–11 да кропкі 10;

на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 10 па мяжы зямельнага ўчастка па вул. Савецкай, 3 праз кропкі 19–3 да кропкі 4.

11. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:

узвядзенне новых будынкаў і збудаванняў, акрамя аднаўлення страчанай гістарычнай забудовы на падставе архіўна-бібліяграфічных матэрыялаў і навукова-праектнай дакументацыі, а таксама акрамя будаўніцтва новых ці рэканструкцыі існуючых інжынерных камунікацый;

будаўнічая (рамонтная) дзейнасць у адносінах да дысаніруючай забудовы з павелічэннем яе аб’ёмна-прасторавых параметраў і (або) выкарыстаннем неўласцівых гістарычнаму характару матэрыялаў і колераў;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні і (або) азеляненні, усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія пагаршаюць візуальнае ўспрыманне гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе элементаў.

ГЛАВА 4
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ

12. Зона рэгулявання забудовы вызначана ў мэтах рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва і рэканструкцыі існуючай забудовы на тэрыторыях, якія прылягаюць да гісторыка-культурнай каштоўнасці, захавання неабходных умоў успрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Зона рэгулявання забудовы складаецца з трох участкаў.

13. Мяжой першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы згодна з дадаткам 1 з’яўляецца:

на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 11 па мяжы ахоўнай зоны праз кропкі 9–8–7–6 да кропкі 5; далей па мяжы зямельнага ўчастка па вул. Савецкай, 1А да кропкі 12;

на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 12 па межах зямельных участкаў па вул. Савецкай, 1А, 1Б, 1В, 1Г да кропкі 13;

на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 13 па мяжы зямельнага ўчастка па вул. Пралетарскай, 22 праз кропкі 14–15–16 да кропкі 17;

на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 17 па мяжы зямельнага ўчастка па вул. Савецкай, 1Ж да кропкі 11.

14. Мяжой другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы згодна з дадаткам 1 з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе па межах зямельнага ўчастка па вул. Савецкай, 3 праз кропкі 18–4–3–19–20–21–18.

15. Мяжой трэцяга ўчастка зоны рэгулявання забудовы згодна з дадаткам 1 з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе па межах зямельнага ўчастка па вул. Савецкай, 2 праз кропкі 22–23–24–25–22.

16. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў вышэй за 8 м ад узроўню зямлі да ўзроўню вільчака даху;

узвядзенне будынкаў і збудаванняў без выкарыстання традыцыйных аб’ёмна-прасторавых і колеравых рашэнняў;

рэканструкцыя з надбудовай існуючых будынкаў і збудаванняў вышэй за 8 м ад узроўню зямлі да ўзроўню вільчака даху;

усталяванне з боку зямельных участкаў агароджы без выкарыстання традыцыйных формаў, матэрыялаў і колераў;

будаўнічая (рамонтная) дзейнасць у адносінах да дысаніруючай забудовы з павелічэннем яе аб’ёмна-прасторавых параметраў і (або) выкарыстаннем неўласцівых гістарычнаму характару матэрыялаў і колераў;

усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія пагаршаюць візуальнае ўспрыманне гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе элементаў;

размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, камунальна-складскіх і транспартных збудаванняў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі, за выключэннем аб’ектаў, якія забяспечваюць спрыяльнае і бяспечнае асяроддзе жыццядзейнасці насельніцтва.

 


 

 

Дадатак 1

да праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-
культурнай каштоўнасці «Будынак былога павятовага
казначэйства» (інв. № 724/С-9986) па вул. Савецкай, 1
у г. Чавусы Чавускага раёна Магілёўскай вобласці

СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

 


 

 

Дадатак 2

да праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-
культурнай каштоўнасці «Будынак былога павятовага
казначэйства» (інв. № 724/С-9986) па вул. Савецкай, 1
у г. Чавусы Чавускага раёна Магілёўскай вобласці

ТАБЛІЦА КААРДЫНАТ ПАВАРОТНЫХ КРОПАК

№ п.к.

Геаграфічныя каардынаты (даўгата, шырата)

№ п.к.

Геаграфічныя каардынаты (даўгата, шырата)

1

53.808157, 30.975310

14

53.808010, 30.976407

2

53.808108, 30.975610

15

53.807991, 30.976519

3

53.807799, 30.975463

16

53.807948, 30.976570

4

53.807836, 30.975149

17

53.807734, 30.976482

5

53.808385, 30.975406

18

53.807623, 30.975049

6

53.808317, 30.975918

19

53.807760, 30.975838

7

53.807973, 30.975838

20

53.807638, 30.975817

8

53.807926, 30.975835

21

53.807513, 30.975733

9

53.807913, 30.975924

22

53.807612, 30.974840

10

53.807758, 30.975878

23

53.807679, 30.974363

11

53.807831, 30.975897

24

53.807983, 30.974478

12

53.808468, 30.975436

25

53.807920, 30.974961

13

53.808328, 30.976535

 

 

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.