![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
24 снежня 2025 г. № 149
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, размешчаных у в. Коматава Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці
На падставе пунктаў 2, 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, размешчаных у в. Коматава Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці (дадаецца).
2. Гэта пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
|
Міністр |
Р.І.Чарнецкі |
|
|
Пастанова 24.12.2025 № 149 |
Праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, размешчаных у в. Коматава Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, размешчаных у в. Коматава Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці (далей – праект зон аховы), распрацаваны на падставе пунктаў 2 і 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. Праект зон аховы распрацаваны для наступных нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей (далей, калі не паказана іншае, – гісторыка-культурныя каштоўнасці), уключаных у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь:
«Свята-Праабражэнская царква» ў в. Коматава Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці, катэгорыя «3», шыфр 413Г000381;
«Стаянка і селішча Коматава-4 перыяду бронзавага веку, позняга сярэднявечча» перад рэчкай на надпойменнай тэрасе р. Нёман, насупраць усходняй часткі в. Коматава Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці, катэгорыя «3», шыфр 413В000189;
«Сярэднявечны хрысціянскі могільнік і стаянка Коматава-5 перыяду каменнага веку, сярэднявечча, новага часу» на дзюне насупраць верхняй ускраіны в. Коматава Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці, катэгорыя «3», шыфр 413В000190;
«Стаянка і селішча Коматава-6 перыяду каменнага, бронзавага вякоў, сярэднявечча, новага часу», 60 м на поўдзень ад Коматава-5, насупраць верхняй ускраіны в. Коматава Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці, катэгорыя «3», шыфр 413В000191.
3. Праект зон аховы распрацаваны навукова-даследчым праектна-вышукальным рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам «Інстытут «Белжылпраект» сумесна з дзяржаўнай навуковай установай «Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» па заказе дзяржаўнай установы «Гродзенскі раённы міжгаліновы цэнтр для забеспячэння дзейнасці бюджэтных арганізацый і дзяржаўных органаў».
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурных каштоўнасцей, іх навакольнага асяроддзя і заключаецца ў вызначэнні межаў тэрыторый гісторыка-культурных каштоўнасцей, ахоўнай зоны гісторыка-культурных каштоўнасцей (далей – ахоўная зона), зоны рэгулявання забудовы гісторыка-культурных каштоўнасцей (далей – зона рэгулявання забудовы), зон аховы культурнага пласта (слоя) гісторыка-культурных каштоўнасцей (далей – зоны аховы культурнага пласта (слоя) і іх межаў, рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных, натурных і археалагічных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
Схема зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей дадаецца (дадатак 1).
Табліца каардынат паваротных кропак дадаецца (дадатак 2).
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫІ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫХ КАШТОЎНАСЦЕЙ.ЗОНЫ АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТА (СЛОЯ)
6. Тэрыторыі гісторыка-культурных каштоўнасцей вызначаны на выснове навукова-даследчых работ па межах гістарычных тэрыторый царквы, стаянак і селішч.
7. Зоны аховы культурнага пласта (слоя) устаноўлены ў мэтах захавання ўмоў для археалагічных даследаванняў і вышуканнаў, выяўлення магчымых археалагічных артэфактаў.
Зоны аховы культурнага пласта (слоя) супадаюць з тэрыторыямі гісторыка-культурных каштоўнасцей.
8. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці «Свята-Праабражэнская царква» і яе зоны аховы культурнага пласта (слоя) згодна з дадаткам 1 з’яўляецца:
на паўночным і паўднёвым усходзе, паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 4 па межах мэтавага зямельнага ўчастка для абслугоўвання культавага будынка праз кропкі 5–6–7–8–9–10 да кропкі 1;
на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 1 уздоўж паўночна-заходняй брамы царквы праз кропкі 2–3 да кропкі 4.
9. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці «Свята-Праабражэнская царква» і яе зоны аховы культурнага пласта (слоя) забараняецца:
знішчэнне, прычыненне шкоды, пагаршэнне тэхнічнага стану гісторыка-культурнай каштоўнасці, уключаючы: уваходныя брамы, рэшткі аўтэнтычнай агароджы, пахаванні з надмагільнымі помнікамі;
узвядзенне новых будынкаў і збудаванняў, акрамя аднаўлення страчанай гістарычнай забудовы на падставе архіўна-бібліяграфічных матэрыялаў і навукова-праектнай дакументацыі, а таксама акрамя будаўніцтва новых ці рэканструкцыі існуючых інжынерных камунікацый;
правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні, уладкаванне знешняга асвятлення, якія пагаршаюць успрыманне аб’ёмна-прасторавых асаблівасцей гісторыка-культурнай каштоўнасці, а таксама правядзенне гэтых работ без уліку традыцыйных прыёмаў і матэрыялаў;
усталяванне малых архітэктурных форм, стылістычна і гістарычна не звязаных з гісторыка-культурнай каштоўнасцю;
выкананне земляных, будаўнічых і меліярацыйных работ без забеспячэння археалагічнага нагляду і рэалізацыі мер па ахове археалагічных аб’ектаў у адпаведнасці з артыкуламі 129 і 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
10. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці «Стаянка і селішча Коматава-4 перыяду бронзавага веку, позняга сярэднявечча» і яе зоны аховы культурнага пласта (слоя) згодна з дадаткам 1 з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 11 на паўднёвы захад праз поле да кропкі 12; далей на паўночны захад уздоўж ніжняй тэрасы правага берага р. Нёман да кропкі 13; далей на паўночны ўсход уздоўж мяжы зямельнага ўчастка прыватнай забудовы ў в. Коматава, 4 да кропкі 14; далей на паўночны і паўднёвы ўсход па ўмоўных лініях агародаў прыватнай забудовы, праз терыторыю мэтавага зямельнага ўчастка для абслугоўвання культавага будынка, уздоўж паўднёва-заходняй мяжы зямельных участкаў у в. Коматава, 8, 4А праз кропкі 15–16–17–18–19–20 да кропкі 11.
11. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці «Сярэднявечны хрысціянскі могільнік і стаянка Коматава-5 перыяду каменнага веку, сярэднявечча, новага часу» і яе зоны аховы культурнага пласта (слоя) згодна з дадаткам 1 з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 21 на паўночны захад уздоўж берагавой лініі правага берага р. Нёман да кропкі 22; далей на паўночны і паўднёвы ўсход уздоўж берагавой лініі затокі правага берага р. Нёман праз кропкі 23–24–25–26 да кропкі 27; далей на поўдзень праз лес і поле праз кропкі 28–29 да кропкі 21.
12. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці «Стаянка і селішча Коматава-6 перыяду каменнага, бронзавага вякоў, сярэднявечча, новага часу» і яе зоны аховы культурнага пласта (слоя) згодна з дадаткам 1 з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 30 на паўночны захад уздоўж берагавой лініі правага берага р. Нёман да кропкі 31; далей на ўсход праз поле і лес праз кропкі 32–33–34 да кропкі 30.
13. На тэрыторыях гісторыка-культурных каштоўнасцей і зон аховы культурнага пласта (слоя), вызначаных у пунктах 10, 11, 12 гэтага праекта, забараняецца выкананне земляных, будаўнічых і меліярацыйных работ без забеспячэння археалагічнага нагляду і рэалізацыі мер па ахове археалагічных аб’ектаў у адпаведнасці з артыкуламі 129 і 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА
14. Ахоўная зона ўстаноўлена для забеспячэння захавання гісторыка-культурных каштоўнасцей і іх навакольнага асяроддзя, выяўлення і даследавання магчымых археалагічных артэфактаў на тэрыторыях, непасрэдна прылеглых да гісторыка-культурных каштоўнасцей.
15. Мяжой ахоўнай зоны згодна з дадаткам 1 з’яўляецца:
на поўдні, паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 35 на захад уздоўж берагавой лініі правага берага р. Нёман да кропкі 30; далей уздоўж мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці «Стаянка і селішча Коматава-6 перыяду каменнага, бронзавага вякоў, сярэднявечча, новага часу» праз кропкі 34–33–32 да кропкі 31; далей на паўночны захад уздоўж берагавой лініі правага берага р. Нёман да кропкі 21; далей уздоўж мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці «Сярэднявечны хрысціянскі могільнік і стаянка Коматава-5 перыяду каменнага веку, сярэднявечча, новага часу» праз кропкі 29–28 да кропкі 27; далей уздоўж левага берага затокі р. Нёман праз кропкі 45–44–43–42–41 да кропкі 12;
на захадзе, паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 12 уздоўж мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці «Стаянка і селішча Коматава-4 перыяду бронзавага веку, позняга сярэднявечча» праз кропку 11 да кропкі 20; далей на паўднёвы ўсход уздоўж межаў зямельных участкаў у в. Коматава, 6, 4 праз кропкі 40–39 да кропкі 4; далей уздоўж мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці «Свята-Праабражэнская царква» праз кропкі 3–2–1–10–9–8–7 да кропкі 6; далей на паўночны ўсход уздоўж мяжы зямельнага ўчастка ў в. Коматава, 4 да кропкі 38;
на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 38 на поўдзень уздоўж заходняга боку праезнай часткі дарогі да кропкі 37; далей праз дарогу, лес і поле праз кропку 36 да кропкі 35.
16. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя пракладкі неабходных інжынерных камунікацый і будаўніцтва аб’ектаў інжынернай інфраструктуры;
высечка дрэў, акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе заключэння аб прызнанні дрэва небяспечным, а таксама акрамя санітарных высяканняў;
змяненне існуючага рэльефу і характару ландшафту (планіроўка і нівіліроўка натуральных пагоркаў, засыпка яроў, распрацоўка кар’ераў, змена натуральнага рэчышча ракі Нёман), акрамя аднаўлення гістарычна існаваўшых элементаў рэльефа натуральнага і антрапагеннага паходжання.
ГЛАВА 4
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ
17. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена ў мэтах рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва і рэканструкцыі існуючай забудовы на прылеглых да гісторыка-культурных каштоўнасцей тэрыторыях, захавання неабходных умоў успрымання помніка архітэктуры.
Зона рэгулявання забудовы складаецца з двух участкаў.
18. Мяжой першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы згодна з дадаткам 1 з’яўляецца:
на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 47 на паўночны ўсход уздоўж мяжы зямельнага ўчастка ў в. Коматава, 16 да кропкі 48;
на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 48 на паўднёвы ўсход уздоўж паўднёва-заходняга боку праезнай часткі дарогі праз кропкі 49–50 да кропкі 38;
на паўднёвым усходзе, паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 38 уздоўж мяжы ахоўнай зоны праз кропкі 6–5–4–39–40 да кропкі 20; далей уздоўж мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці «Стаянка і селішча Коматава-4 перыяду бронзавага веку, позняга сярэднявечча» праз кропкі 19–18–17–16–15–14 да кропкі 46; далей на паўночны захад уздоўж мяжы зямельных участкаў у в. Коматава, 14А, 16 да кропкі 47.
19. Мяжой другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы згодна з дадаткам 1 з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 51 уздоўж знешняга контуру мяжы зямельных участкаў прыватнай забудовы ў в. Коматава, 1А, 1Б праз кропкі 52–53–54–55–56 да кропкі 51.
20. Ha тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў вышэй за 9 м ад узроўню зямлі да ўзроўню вільчака даху і (або) з ужываннем неўласцівых, дысануючых матэрыялаў;
рэканструкцыя існуючых будынкаў і збудаванняў, якая прадугледжвае павелічэнне вышыні больш за 9 м ад узроўню зямлі да ўзроўню вільчака даху і (або) з ужываннем неўласцівых, дысануючых матэрыялаў;
знішчэнне ці пашкоджанне каштоўнага гісторыка-архітэктурнага асяроддзя;
усталяванне з боку вуліц агароджы светапразрыстасцю меней за 50 %, вышынёй больш за 1,5 м і без выкарыстання традыцыйных формаў, матэрыялаў і колераў.
|
|
да праекта зон аховы нерухомых |
СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫХ КАШТОЎНАСЦЕЙ

|
|
да праекта зон аховы нерухомых |
Табліца каардынат паваротных кропак
|
№ п.к. |
Паўночная шырата |
Усходняя даўгата |
№ п.к. |
Паўночная шырата |
Усходняя даўгата |
|
1 |
53.573451 |
24.039505 |
29 |
53.571688 |
24.039732 |
|
2 |
53.573610 |
24.039634 |
30 |
53.570318 |
24.040719 |
|
3 |
53.573595 |
24.039695 |
31 |
53.571344 |
24.039630 |
|
4 |
53.573715 |
24.039789 |
32 |
53.571605 |
24.040419 |
|
5 |
53.573528 |
24.040401 |
33 |
53.571497 |
24.040998 |
|
6 |
53.573559 |
24.040433 |
34 |
53.570825 |
24.041095 |
|
7 |
53.573543 |
24.040487 |
35 |
53.570496 |
24.041692 |
|
8 |
53.573521 |
24.040471 |
36 |
53.571904 |
24.041521 |
|
9 |
53.573473 |
24.040631 |
37 |
53.573029 |
24.040872 |
|
10 |
53.573177 |
24.040395 |
38 |
53.573799 |
24.040617 |
|
11 |
53.573440 |
24.039405 |
39 |
53.573764 |
24.039619 |
|
12 |
53.573364 |
24.038525 |
40 |
53.573672 |
24.039523 |
|
13 |
53.573813 |
24.037018 |
41 |
53.572992 |
24.040037 |
|
14 |
53.574270 |
24.037396 |
42 |
53.572502 |
24.040504 |
|
15 |
53.574297 |
24.037549 |
43 |
53.572569 |
24.040702 |
|
16 |
53.574115 |
24.038087 |
44 |
53.572534 |
24.040901 |
|
17 |
53.574153 |
24.038557 |
45 |
53.572464 |
24.040949 |
|
18 |
53.574096 |
24.038769 |
46 |
53.573899 |
24.037085 |
|
19 |
53.574020 |
24.038836 |
47 |
53.574128 |
24.036565 |
|
20 |
53.573778 |
24.039188 |
48 |
53.574899 |
24.037267 |
|
21 |
53.571768 |
24.039201 |
49 |
53.574348 |
24.039268 |
|
22 |
53.572924 |
24.038134 |
50 |
53.573950 |
24.040422 |
|
23 |
53.573035 |
24.038579 |
51 |
53.573842 |
24.041141 |
|
24 |
53.572863 |
24.039705 |
52 |
53.573835 |
24.040808 |
|
25 |
53.572494 |
24.040138 |
53 |
53.573975 |
24.040609 |
|
26 |
53.572221 |
24.040659 |
54 |
53.574495 |
24.040840 |
|
27 |
53.572319 |
24.040671 |
55 |
53.574778 |
24.041591 |
|
28 |
53.571882 |
24.040751 |
56 |
53.574233 |
24.041376 |



