Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 27.04.2026
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

24 снежня 2025 г. № 146

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Будынак друкарні» па вул. Ленінскай, 23 у г. Лідзе Лідскага раёна Гродзенскай вобласці

На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Будынак друкарні» па вул. Ленінскай, 23 у г. Лідзе Лідскага раёна Гродзенскай вобласці (дадаецца).

2. Гэта пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

 

Міністр

Р.І.Чарнецкі

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь

24.12.2025 № 146

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Будынак друкарні» па вул. Ленінскай, 23 у г. Лідзе Лідскага раёна Гродзенскай вобласці

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Будынак друкарні» па вул. Ленінскай, 23 у г. Лідзе Лідскага раёна Гродзенскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. «Будынак друкарні» па вул. Ленінскай, 23 у г. Лідзе Лідскага раёна Гродзенскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 413Г000330.

3. Праект зон аховы распрацаваны індывідуальным прадпрымальнікам Рутам Уладзіславам Карлавічам па заказе Гродзенскага абласнога ўнітарнага паліграфічнага прадпрыемства «Лідская друкарня».

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона), зоны рэгулявання забудовы гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона рэгулявання забудовы), зоны аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы ландшафту) і іх межаў, рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ. АХОЎНАЯ ЗОНА

6. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана па межах мэтавага зямельнага ўчастка для абслугоўвання вытворчай тэрыторыі па вул. Ленінскай, 23.

7. Ахоўная зона ўстаноўлена для забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, выяўлення архітэктурна-мастацкай якасці гісторыка-культурнай каштоўнасці і найлепшага зрокавага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Ахоўная зона супадае з тэрыторыяй гісторыка-культурнай каштоўнасці.

8. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны згодна з дадаткам з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе па межах мэтавага зямельнага ўчастка праз кропкі 1–2–3–4–5–6–1.

9. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны забараняецца:

знішчэнне, прычыненне шкоды, пагаршэнне тэхнічнага стану гісторыка-культурнай каштоўнасці, а таксама навукова неабгрунтаванае змяненне яе аб’ёмна-прасторавага і архітэктурнага рашэнняў, пагаршэнне ўмоў успрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці;

узвядзенне новых будынкаў і збудаванняў, акрамя аднаўлення страчанай гістарычнай забудовы на падставе архіўна-бібліяграфічных матэрыялаў і навукова-праектнай дакументацыі, а таксама акрамя будаўніцтва новых ці рэканструкцыі існуючых інжынерных камунікацый;

будаўнічая (рамонтная) дзейнасць у адносінах да дысаніруючай і нейтральнай забудовы з павелічэннем яе аб’ёмна-прасторавых параметраў і (або) выкарыстаннем неўласцівых гістарычнаму характару матэрыялаў і колераў;

знішчэнне, прычыненне шкоды, пагаршэнне тэхнічнага стану каштоўнага гісторыка-архітэктурнага асяроддзя, змяненне яго аб’ёмна-прасторавага і архітэктурнага рашэнняў, рамонтна-будаўнічыя работы з ужываннем неўласцівых, дысануючых матэрыялаў;

добраўпарадкаванне і (або) азеляненне, усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.

ГЛАВА 3
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ

10. Зона рэгулявання забудовы вызначана ў мэтах рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва і рэканструкцыі існуючай забудовы на тэрыторыях, якія прылягаюць да гісторыка-культурнай каштоўнасці, захавання неабходных умоў успрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.

11. Мяжой зоны рэгулявання забудовы згодна з дадаткам з’яўляецца:

на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 9 на поўнач уздоўж абочыны праезнай часткі вул. Ленінскай да кропкі 10;

на ўсходзе – умоўная дугападобная лінія, якая ідзе ад кропкі 10 на поўдзень уздоўж злучэння праезных частак вул. Ленінскай да кропкі 11;

на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 11 на паўднёвы захад уздоўж праезнай часткі вул. Ленінскай да кропкі 5, далей па мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны і далей уздоўж вул. Ленінскай праз кропкі 6–7 да кропкі 8;

на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 8 уздоўж праезнай часткі вул. Труханава да скрыжавання з вул. Ленінскай у кропцы 9.

12. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў вышэй за 7 м ад узроўню зямлі да ўзроўню вільчака даху;

узвядзенне будынкаў і збудаванняў без выкарыстання традыцыйных аб’ёмна-прасторавых і колеравых рашэнняў;

усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія пагаршаюць візуальнае ўспрыманне гісторыка-культурнай каштоўнасці;

размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, камунальна-складскіх і транспартных збудаванняў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі, за выключэннем аб’ектаў, якія забяспечваюць спрыяльнае і бяспечнае асяроддзе жыццядзейнасці насельніцтва.

ГЛАВА 4
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ

13. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена з мэтай захавання прыроднага асяроддзя, візуальна і гістарычна звязанага з гісторыка-культурнай каштоўнасцю.

14. Мяжой зоны аховы ландшафту згодна з дадаткам з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 10 па ўнутраным контуры паўночнай часткі дарожнай развілкі вул. Ленінскай праз кропку 12 да кропкі 11 і далей па ўсходняй мяжы зоны рэгулявання забудовы да кропкі 10.

15. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту забараняецца:

узвядзенне новых будынкаў і збудаванняў, акрамя будаўніцтва ці рэканструкцыі інжынерных камунікацый;

змена характару ландшафту;

добраўпарадкаванне і азеляненне, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці;

высечка дрэў, акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе заключэння аб прызнанні дрэва небяспечным, а таксама акрамя санітарных высяканняў.

 


 

 

Дадатак

да праекта зон аховы нерухомай
матэрыяльнай гісторыка-культурнай
каштоўнасці «Будынак друкарні»
па вул. Ленінскай, 23 у г. Лідзе
Лідскага раёна Гродзенскай вобласці

СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.