Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 27.04.2026
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

16 снежня 2025 г. № 144

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Былая сядзіба графа Пуслоўскага: драўляны двухпавярховы дом, лядоўня, вадакачка, дом для служанкі» ва ўрочышчы Гутка Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці

На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Былая сядзіба графа Пуслоўскага: драўляны двухпавярховы дом, лядоўня, вадакачка, дом для служанкі» ва ўрочышчы Гутка Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці (дадаецца).

2. Гэта пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

 

Міністр

Р.І.Чарнецкі

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь
16.12.2025 № 144

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Былая сядзіба графа Пуслоўскага: драўляны двухпавярховы дом, лядоўня, вадакачка, дом для служанкі» ва ўрочышчы Гутка Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Былая сядзіба графа Пуслоўскага: драўляны двухпавярховы дом, лядоўня, вадакачка, дом для служанкі» ва ўрочышчы Гутка Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. «Былая сядзіба графа Пуслоўскага: драўляны двухпавярховы дом, лядоўня, вадакачка, дом для служанкі» ва ўрочышчы Гутка Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 413Г000535.

3. Праект зон аховы распрацаваны філіялам «Брэстрэстаўрацыяпраект» адкрытага акцыянернага таварыства «Белрэстаўрацыя» па заказе транспартнага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Баранавіцкае аддзяленне Беларускай чыгункі».

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона), зоны рэгулявання забудовы гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона рэгулявання забудовы), зоны аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы ландшафту), іх межаў, рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ. АХОЎНАЯ ЗОНА

6. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана ў межах былой сядзібы Пуслоўскіх, на якой захаваліся гістарычныя будынкі і расліннасць.

7. Ахоўная зона ўстаноўлена для забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, выяўлення архітэктурна-мастацкай якасці гісторыка-культурнай каштоўнасці і найлепшага зрокавага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Ахоўная зона супадае з тэрыторыяй гісторыка-культурнай каштоўнасці.

8. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны згодна з дадаткам з’яўляюцца:

на захадзе – умоўная лінія, якая праходзіць ўздоўж усходняга боку праезда ад кропкі 1 да кропкі 2;

на поўначы – умоўная лінія, якая праходзіць на адлегласці 25 м ад паўночнага боку праезда ад кропкі 2 да кропкі 3;

на ўсходзе – умоўная ламаная лінія, якая ідзе ад кропкі 3 праз кропку 4 да кропкі 5;

на поўдні – умоўная лінія, якая праходзіць уздоўж паўночнага боку праезда ад кропкі 5 да кропкі 1.

9. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя пракладкі неабходных камунікацый, якія не пагаршаюць умовы успрымання элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці;

змяненне існуючага рэльефу і характару ландшафту;

высечка дрэў (акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе заключэння аб прызнанні дрэва небяспечным, а таксама акрамя санітарных высяканняў) без папаўнення згубленых зялёных насаджэнняў;

размяшчэнне сродкаў вонкавай рэкламы і іншых канструкцый, якія ствараюць перашкоду для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых асаблівасцей гісторыка-культурнай каштоўнасці.

ГЛАВА 3
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ

10. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва і рэканструкцыі існуючай забудовы на тэрыторыі, якая прылягае да гісторыка-культурнай каштоўнасці, захавання неабходных умоў успрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе элементаў.

11. Мяжой зоны рэгулявання забудовы згодна з дадаткам з’яўляецца ўмоўная лінія, якая праходзіць па існуючай жалезабетоннай агароджы зямельнага ўчастка для будаўніцтва і абслугоўвання пабудоў аздараўленчага лагера «Ісса» (кропкі 6–7–8–9–10–11–12–13–14–15–16–17–18–19–20–21–22–23–24–25–26–27–28–6).

12. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы забараняецца:

будаўніцтва новых будынкаў і збудаванняў вышынёй больш за 7 м ад узроўню зямлі да ўзроўню вільчака даху;

рэканструкцыя, рамонт існуючых будынкаў і збудаванняў, якія прадугледжваюць павелічэнне вышыні больш за 7 м ад узроўню зямлі да ўзроўню вільчака даху і (або) з ужываннем неўласцівых, дысануючых матэрыялаў;

размяшчэнне сродкаў вонкавай рэкламы і іншых канструкцый, якія ствараюць перашкоду для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых асаблівасцей гісторыка-культурнай каштоўнасці.

ГЛАВА 4
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ

13. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена з мэтай захавання гістарычнага асяроддзя і прыродных панарам наваколля, візуальна і гістарычна звязаных з гісторыка-культурнай каштоўнасцю, і ўключае прыроднае асяроддзе гісторыка-культурнай каштоўнасці.

14. Мяжой зоны аховы ландшафту з’яўляецца ўмоўная лінія, якая праходзіць на адлегласці 200 м ад мяжы зоны рэгулявання забудовы праз кропкі 29–30–31–32–33–34–35–29.

15. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, за выключэннем інжынерна-транспартнай інфраструктуры, неабходнай для функцыянавання аздараўленчага лагера «Ісса»;

змена характару ландшафту.

 


 

 

Дадатак

да праекта зон аховы нерухомай
матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці
«Былая сядзіба графа Пуслоўскага:
драўляны двухпавярховы дом, лядоўня,
вадакачка, дом для служанкі» ва ўрочышчы Гутка
Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці

СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.