![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
24 снежня 2025 г. № 148
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў скверы каля Дома культуры па вул. Савецкай у г.п. Бягомль Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці
На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў скверы каля Дома культуры па вул. Савецкай у г.п. Бягомль Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці (дадаецца).
2. Гэта пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
|
Міністр |
Р.І.Чарнецкі |
|
|
Пастанова |
Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў скверы каля Дома культуры па вул. Савецкай у г.п. Бягомль Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці
ГЛАВА 1
Агульныя палажэнні
1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў скверы каля Дома культуры па вул. Савецкай у г.п. Бягомль Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. «Брацкая магіла» ў скверы каля Дома культуры па вул. Савецкай у г.п. Бягомль Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 213Д000431.
3. Праект зон аховы распрацаваны праектным прыватным унітарным прадпрыемствам «ГАЗБУДПРАЕКТ» па заказе Бягомльскага сельскага выканаўчага камітэта.
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці, яе навакольнага асяроддзя і заключаецца ў вызначэнні мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона) і яе мяжы, рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца (дадатак 1).
Табліца каардынат паваротных кропак дадаецца (дадатак 2).
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ
6. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана па межах існуючай пляцоўкі брацкай магілы памерамі 14 х 13 м, дзе размешчаны помнік, мемарыяльныя дошкі з імёнамі загінуўшых, элементы добраўпарадкавання.
7. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці згодна з дадаткам 1 з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе па вонкавай мяжы існуючай агароджы праз кропкі 1–2–3–4–1.
8. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці забараняецца:
знішчэнне, прычыненне шкоды, пагаршэнне тэхнічнага стану гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе элементаў;
узвядзенне будынкаў і збудаванняў;
пракладка інжынерных камунікацый, акрамя рамонту існуючых інжынерных камунікацый і ўсталявання вонкавага асвятлення;
правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні, усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія пагаршаюць візуальнае ўспрыманне гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе элементаў;
пахаванні, не звязаныя з гісторыка-культурнай каштоўнасцю;
ажыццяўленне дзейнасці без выканання Палажэння аб парадку добраўпарадкавання воінскіх пахаванняў і пахаванняў ахвяр войнаў, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 верасня 2018 г. № 675.
ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА
9. Ахоўная зона ўстаноўлена для забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, найлепшага зрокавага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.
У ахоўную зону ўваходзіць тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці.
10. Мяжой ахоўнай зоны згодна з дадаткам 1 з’яўляецца:
на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 5 уздоўж вонкавага боку агароджы зямельнага ўчастка па вул. Савецкай, 11 да кропкі 6;
на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 6 у паўднёва-ўсходнім напрамку ўздоўж аўтамабільнай паркоўкі па вул. Савецкай да кропкі 7; далей па мяжы зямельнага ўчастка для абслугоўвання будынка Бягомльскага гарадскога дома культуры па вул. Савецкай, 7 да кропкі 8;
на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 8 па мяжы зямельнага ўчастка па вул. Савецкай, 7 да кропкі 9;
на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 9 у паўночна-заходнім напрамку да кропкі 4; далей па мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці да кропкі 1; далей па падоўжанай лініі да агароджы зямельнага ўчастка па вул. Савецкай, 11 да кропкі 5.
11. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў;
пракладка інжынерных камунікацый, акрамя рамонту, рэканструкцыі існуючых інжынерных камунікацый і ўсталявання вонкавага асвятлення;
усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых уласцівасцей і элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці;
высечка дрэў, акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе заключэння аб прызнанні дрэва небяспечным, а таксама акрамя санітарных высяканняў.
|
|
да праекта зон аховы |
СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

|
|
да праекта зон аховы |
Табліца каардынат паваротных кропак
|
№ |
Геаграфічныя каардынаты (шырата, даўгата) |
|
1 |
54.731437, 28.061076 |
|
2 |
54.731509, 28.061272 |
|
3 |
54.731380, 28.061404 |
|
4 |
54.731315, 28.061194 |
|
5 |
54.731541, 28.060958 |
|
6 |
54.731714, 28.061414 |
|
7 |
54.731533, 28.061572 |
|
8 |
54.731356, 28.061736 |
|
9 |
54.731209, 28.061285 |



