Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 29.04.2026
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

29 лістапада 2023 г. № 183

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Фрагменты комплексу былой сядзібы: рэшткі сядзібнага дома, рэшткі афіцыны, рэшткі гаспадарчай пабудовы» ў в. Цясноўка Клецкага раёна Мінскай вобласці

На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Фрагменты комплексу былой сядзібы: рэшткі сядзібнага дома, рэшткі афіцыны, рэшткі гаспадарчай пабудовы» ў в. Цясноўка Клецкага раёна Мінскай вобласці (дадаецца).

2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

 

Міністр

А.М.Маркевіч

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь

29.11.2023 № 183

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Фрагменты комплексу былой сядзібы: рэшткі сядзібнага дома, рэшткі афіцыны, рэшткі гаспадарчай пабудовы» ў в. Цясноўка Клецкага раёна Мінскай вобласці

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Фрагменты комплексу былой сядзібы: рэшткі сядзібнага дома, рэшткі афіцыны, рэшткі гаспадарчай пабудовы» ў в. Цясноўка Клецкага раёна Мінскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. «Фрагменты комплексу былой сядзібы: рэшткі сядзібнага дома, рэшткі афіцыны, рэшткі гаспадарчай пабудовы» ў в. Цясноўка Клецкага раёна Мінскай вобласці з’яўляюцца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 613Г000211.

3. Праект зон аховы распрацаваны індывідуальным прадпрымальнікам Вашкевічам Аляксандрам Сяргеевічам па заказе камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства «Племянны завод Чырвоная Зорка».

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона), зоны рэгулявання забудовы гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона рэгулявання забудовы), зоны аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы ландшафту) і іх межаў, рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ. АХОЎНАЯ ЗОНА

6. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана ў межах тэрыторыі былой сядзібы з улікам сучаснай горадабудаўнічай сітуацыі.

7. Ахоўная зона ўстаноўлена для забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, выяўлення архітэктурна-мастацкай якасці гісторыка-культурнай каштоўнасці і найлепшага зрокавага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Ахоўная зона супадае з тэрыторыяй гісторыка-культурнай каштоўнасці.

8. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны згодна з дадаткам з’яўляецца:

на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 1 на паўднёвы ўсход да кропкі 2;

на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 2 на паўднёвы захад да кропкі 3; далей на паўночны захад да кропкі 4; далей на паўднёвы захад да кропкі 5;

на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 5 часткова па контуры мяжы зямельнага ўчастка прыватнай забудовы да кропкі 6; далей на паўночны захад праз вул. Брэсцкую да кропкі 7, размешчанай на мяжы ўчастка для вядзення таварнай сельскай гаспадаркі;

на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 7 на паўночны ўсход, часткова па лініі ўчастка для вядзення таварнай сельскай гаспадаркі, праз вул. Брэсцкую да кропкі 1.

9. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны забараняецца:

знішчэнне, прычыненне шкоды, пагаршэнне тэхнічнага стану, дэмантаж будынкаў і збудаванняў, якія ўваходзяць у склад гісторыка-культурнай каштоўнасці, а таксама дэмантаж рэшткаў старых падмуркаў і нейтральнай забудовы без навуковага абгрунтавання;

выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на гісторыка-культурнай каштоўнасці без навукова-праектнай дакументацыі, узгодненай ва ўстаноўленым парадку;

узвядзенне новых будынкаў і збудаванняў, акрамя аднаўлення страчанай гістарычнай забудовы на падставе архіўна-бібліяграфічных матэрыялаў і навукова-праектнай дакументацыі, а таксама будаўніцтва новых ці рэканструкцыі існуючых падземных інжынерных камунікацый;

рэканструкцыя і мадэрнізацыя дысгарманічнай забудовы з павелічэннем аб’ёмна-прасторавага рашэння і без прыняцця адпаведных мер па яе нейтралізацыі ў навакольным асяроддзі;

будаўніцтва дадатковых транзітных транспартных камунікацый, наземных інжынерных камунікацый і збудаванняў, акрамя рэканструкцыі мясцовых праездаў і пад’ездаў да гісторыка-культурнай каштоўнасці, уладкавання вонкавага асвятлення, якое не пагаршае ўмовы ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці;

высечка дрэў, акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе адпаведнага заключэння, а таксама санітарных рубак;

усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых уласцівасцей і элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці;

размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, транспартна-складскіх і іншых будынкаў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны басейн, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі;

ажыццяўленне гаспадарчай дзейнасці, якая шкодзіць гісторыка-культурнай каштоўнасці або скажае ўспрыманне гістарычнага характару тэрыторыі і ландшафту, акрамя работ па аднаўленні гістарычных контураў і добраўпарадкавання;

правядзенне земляных работ без археалагічнага нагляду і рэалізацыі мер па ахове археалагічных аб’ектаў у адпаведнасці з артыкуламі 129, 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

ГЛАВА 3
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ

10. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва і рэканструкцыі існуючай забудовы на тэрыторыі, якая прылягае да гісторыка-культурнай каштоўнасці, захавання неабходных умоў успрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе элементаў.

Зона рэгулявання забудовы складаецца з трох участкаў.

11. Мяжой першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы згодна з дадаткам з’яўляецца:

на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 14 на паўночны захад да кропкі 15; далей на паўночны ўсход, паралельна мяжы зямельнага ўчастка прыватнай забудовы да кропкі 5; далей па лініі, якая супадае з мяжой ахоўнай зоны, праз кропку 6 да кропкі 7; далей па лініі ўчастка для вядзення таварнай сельскай гаспадаркі на паўднёвы захад да кропкі 8; далей на паўночны захад да кропкі 9; далей на паўднёвы захад да кропкі 10; далей на паўночны захад да кропкі 11;

на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 11 на паўднёвы захад да кропкі 12;

на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 12 на ўсход, уздоўж лініі зямельнага ўчастка для размяшчэння аб’ектаў аўтамабільнага транспарту, праз вул. Брэсцкую да кропкі 13;

на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 13 на паўночны ўсход да кропкі 14.

12. На тэрыторыі першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы забараняецца:

узвядзенне новых будынкаў і збудаванняў, рэканструкцыя існуючай забудовы вышэй за 7 м ад узроўню зямлі да ўзроўню вільчака даху і (або) з ужываннем неўласцівых, дысануючых матэрыялаў;

усталяванне з боку вуліц агароджы светапразрыстасцю меней за 50 %, вышынёй больш за 1,5 м і без выкарыстання традыцыйных формаў, матэрыялаў і колераў.

13. Мяжой другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы згодна з дадаткам з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 16 на паўднёвы ўсход да кропкі 17; далей на поўдзень да кропкі 18; далей на паўночны захад да кропкі 19; далей на паўночны ўсход да кропкі 16.

14. Мяжой трэцяга ўчастка зоны рэгулявання забудовы згодна з дадаткам з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 20 на паўночны ўсход да кропкі 21; далей на паўднёвы ўсход да кропкі 22; далей на поўдзень да кропкі 23; далей на паўночны захад да кропкі 20.

15. На тэрыторыі другога і трэцяга ўчасткаў зоны рэгулявання забудовы забараняецца:

узвядзенне новых будынкаў і збудаванняў, акрамя рэканструкцыі і мадэрнізацыі сучасных будынкаў былой Нагорнаўскай школы-інтэрната без павелічэння іх аб’ёмна-прасторавага рашэння;

размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, камунальна-складскіх і транспартных аб’ектаў і іншых збудаванняў, якія ў тым ліку павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі (ў тым ліку ў існуючых будынках);

высечка дрэў, акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе адпаведнага заключэння, санітарных рубак.

ГЛАВА 4
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ

16. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена з мэтай захавання гістарычнага асяроддзя і прыродных панарам наваколля, візуальна звязаных з гісторыка-культурнай каштоўнасцю, у межах былой садова-паркавай тэрыторыі сядзібы.

17. Мяжой зоны аховы ландшафту згодна з дадаткам з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе па вонкавым контуры гістарычных перыметральных межаў сядзібы ад кропкі 10 на паўночны захад да кропкі 11; далей на паўночны ўсход да кропкі 24; далей на паўночны захад да кропкі 25; далей на паўночны ўсход да кропкі 26; далей на паўднёвы ўсход да кропкі 27; далей на поўдзень да кропкі 28; далей на паўднёвы захад да кропкі 14; далей на паўночны захад да кропкі 15; далей на паўночны ўсход праз кропку 5 да кропкі 4; далей на паўднёвы ўсход да кропкі 3; далей на паўночны ўсход да кропкі 2; далей на паўночны захад да кропкі 1; далей на паўднёвы захад праз кропку 7 да кропкі 8; далей на паўночны захад да кропкі 9; далей на паўднёвы захад да кропкі 10.

18. У зоне аховы ландшафту забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, будаўніцтва дадатковых транзітных транспартных камунікацый, акрамя пракладкі неабходных падземных інжынерных камунікацый;

ажыццяўленне гаспадарчай дзейнасці и сельскагаспадарчых работ, якія могуць прывесці да змены характару гістарычнага ландшафту, пашкоджання ці гібелі гістарычных алей і асобных дрэў, акрамя аднаўлення гістарычных рэльефаў прыроднага і антрапагеннага паходжання;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторыі без праектнай дакументацыі, распрацаванай і ўзгодненай ва ўстаноўленым парадку;

высечка дрэў, акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе адпаведнага заключэння, і санітарных рубак.

 


 

 

Дадатак

да праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-
культурнай каштоўнасці «Фрагменты комплексу былой сядзібы:
рэшткі сядзібнага дома, рэшткі афіцыны, рэшткі гаспадарчай
пабудовы» ў в. Цясноўка Клецкага раёна Мінскай вобласці

СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.