![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
15 сакавіка 2023 г. № 31
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Успенская царква» ў аграгарадку Чарацянка Гомельскага раёна Гомельскай вобласці
На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Успенская царква» ў аграгарадку Чарацянка Гомельскага раёна Гомельскай вобласці (дадаецца).
2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
|
Міністр |
А.М.Маркевіч |
|
|
Пастанова |
Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Успенская царква» ў аграгарадку Чарацянка Гомельскага раёна Гомельскай вобласці
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Успенская царква» ў аграгарадку Чарацянка Гомельскага раёна Гомельскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. «Успенская царква» ў аграгарадку Чарацянка Гомельскага раёна Гомельскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), унесенай у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 313Г000226.
3. Праект зон аховы распрацаваны філіялам «Брэстрэстаўрацыяпраект» адкрытага акцыянернага таварыства «Белрэстаўрацыя» па заказе рэлігійнай абшчыны «Прыход храма Успення Прасвятой Багародзіцы в.Чарацянка Гомельскага раёна Гомельскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы».
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, вызначае мяжу тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і іх межы, рэжымы ўтрымання і выкарыстання зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
6. Праектам зон аховы ўстаноўлены мяжа тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона), зона рэгулявання забудовы гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона рэгулявання забудовы) і зона аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы ландшафту) і іх межы.
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ.
АХОЎНАЯ ЗОНА
7. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці ўстаноўлена ў межах існуючай агароджы Успенскай царквы.
8. Ахоўная зона вылучана з патрабаванняў фізічнага і эстэтычнага захавання і замацавання гісторыка-культурнай каштоўнасці ў прыватнай забудове аграгарадка Чарацянка, якая гістарычна склалася, і стварэння неабходных умоў для захавання I ўспрымання гісторыка-культурных каштоўнасцей. Ахоўная зона абмежавана аўтамабільнай дарогай Н-4092 «Церахоўка – Пракопаўка – мяжа Украіны» (далей – а/д Н-4092), вул. Перамогі і безыменным праездам, які злучае вул. 70 год Кастрычніка і вул. Перамогі. У ахоўную зону ўключана тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці.
9. Мяжой ахоўнай зоны з’яўляюцца:
на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе па паўднёва-ўсходняму боку тратуара а/д Н-4092 ад кропкі 1 з каардынатамі 52.131977778/31.270361111 на паўночны ўсход да кропкі 2 з каардынатамі 52.132383333/31.272188889;
на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 2 на поўдзень уздоўж безыменнага праезду да кропкі 3 з каардынатамі 52.131916667/31.272422222;
на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 3 на паўднёвы захад уздоўж безыменнага праезду да кропкі 4 з каардынатамі 52.130977778/31.271925000;
на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 4 уздоўж паўднёва-заходняга боку тратуара вул. Перамогі да кропкі 1.
10. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя культавых будынкаў і пракладкі падземных інжынерных камунікацый. Вышыня пабудоў не павінна перавышаць 7 м ад узроўню зямлі да вышэйшай адзнакі даху. Новыя пабудовы павінны адпавядаць стылістыцы царквы альбо традыцыйнай забудове вёскі;
усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых рашэнняў, элементаў і дэталей архітэктурнага дэкору гэтых гісторыка-культурных каштоўнасцей;
пасадка дрэў, высокіх кустоў на захадзе, поўначы і поўдні ад царквы;
усталяванне непразрыстай агароджы царквы.
ГЛАВА 3
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ
11. Зона рэгулявання забудовы вызначана зыходзячы з неабходнасці рэгламентавання маштабу магчымага новага будаўніцтва на тэрыторыях, прылеглых да гісторыка-культурных каштоўнасцей. Складаецца з двух участкаў з аднолькавымі рэжымамі ўтрымання і выкарыстання.
12. Мяжой першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы з’яўляюцца:
на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж мяжы прыватнай забудовы ад кропкі 5 з каардынатамі 52.131894444/31.272647222 да кропкі 9 з каардынатамі 52.132238889/31.277252778 праз кропкі 6 з каардынатамі 52.132341667/31.273480556, 7 з каардынатамі 52.132722222/31.275575000, 8 з каардынатамі 52.132644444/31.276458333;
на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж паўднёва-ўсходняй агароджы прыватнага ўчастка па вул. Мінская, 13 ад кропкі 9 на паўднёвы захад да кропкі 10 з каардынатамі 52.131980556/31.276830556;
на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 10 на адлегласці 40 м ад мяжы прыватнай забудовы вул. Мінская да кропкі 14 з каардынатамі 52.131622222/31.273113889 праз кропкі 11 з каардынатамі 52.132263889/31.276200000, 12 з каардынатамі 52.132302778/31.275650000, 13 з каардынатамі 52.131961111/31.273786111;
на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 14 уздоўж паўднёва-заходняй мяжы прыватнага ўчастка па вул. Мінская, 1 да кропкі 5.
13. Мяжой другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы з’яўляюцца:
на поўначы і захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж мяжы прыватнай забудовы па вул. Перамогі ад кропкі 15 з каардынатамі 52.131591667/31.272930556 да кропкі 19 з каардынатамі 52.130022222/31.273569444 праз кропкі 22 з каардынатамі 52.131266667/31.272238889, 21 з каардынатамі 52.130952778/31.272508333, 20 з каардынатамі 52.130763889/31.272313889;
на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж паўночна-ўсходняй агароджы прыватнага ўчастка па вул. Перамогі, 1 ад кропкі 15 да кропкі 16 з каардынатамі 52.131258333/31.273366667;
на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 16 на адлегласці 40 м ад мяжы прыватнай забудовы вул. Перамогі да кропкі 18 з каардынатамі 52.130283333/31.274069444 праз кропку 17 з каардынатамі 52.131022222/31.272936111;
на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 18 уздоўж паўднёва-ўсходняй мяжы прыватнага ўчастка па вул. Перамогі, 19 даўжынёй 40 м да кропкі 19.
14. У зоне рэгулявання забудовы забараняецца:
новае будаўніцтва, акрамя рэканструкцыі, пры ўмове, што вышыня будынкаў не будзе вышэй за 7 м ад узроўню зямлі, пры будаўніцтве будуць выкарыстаны традыцыйныя матэрыялы, з захаваннем гістарычнай стылістыкі будынкаў;
усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых рашэнняў, элементаў і дэталей архітэктурнага дэкору гэтых гісторыка-культурных каштоўнасцей;
змена характару ландшафту;
замена традыцыйных для рэгіёну высокіх суцэльных драўляных платоў на празрыстыя і паўпразрыстыя, а таксама бетонныя і металічныя.
ГЛАВА 4
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ
15. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена на тэрыторыі прыроднага ландшафту, які непасрэдна прылягае да тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці. У зону аховы ландшафту ўключана частка тэрыторыі, якая прылягае да а/д Н-4092. Зона вызначана з патрабаванняў захавання і замацавання значнасці гісторыка-культурнай каштоўнасці ў ландшафце, які гістарычна склаўся, і стварэння неабходных умоў для ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці. Зона аховы ландшафту складаецца з трох участкаў: першы і другі ўчасткі маюць I рэжым утрымання, трэці ўчастак мае II рэжым утрымання.
16. Мяжой першага ўчастка зоны аховы ландшафту І рэжыму ўтрымання з’яўляюцца:
на поўначы – умоўная лінія, якая знаходзіцца на адлегласці 110 м ад а/д Н-4092 ад кропкі 23 з каардынатамі 52.132755556/31.268275000 на паўночны ўсход да кропкі 24 з каардынатамі 52.133038889/31.269736111, далей па паўднёваму боку вул. 70 год Кастрычніка да кропкі 25 з каардынатамі 52.133463889/31.275652778;
на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 25 на паўднёвы ўсход да кропкі 26 з каардынатамі 52.133255556/31.275869444;
на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе па паўночнаму боку тратуара а/д Н-4092 ад кропкі 26 на паўднёвы захад да кропкі 27 з каардынатамі 52.131855556/31.269061111;
на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж усходняга боку дарогі да сажалак ад кропкі 27 да кропкі 23.
17. Мяжой другога ўчастка зоны аховы ландшафту І рэжыму ўтрымання з’яўляюцца:
на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе па паўднёваму боку тратуара а/д Н-4092 ад кропкі 28 з каардынатамі 52.131655556/31.268847222 на паўночны ўсход да кропкі 29 з каардынатамі 52.131933333/31.270152778;
на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 29 на паўднёвы ўсход да кропкі 30 з каардынатамі 52.131044444/31.271633333, якая знаходзіцца на адлегласці 150 м ад а/д Н-4092;
на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 30 на паўднёвы захад перпендыкулярна вул. Перамогі да кропкі 31 з каардынатамі 52.130375000/31.270416667;
на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж паўночна-ўсходняга боку вул. Інтэрнацыянальнай ад кропкі 31 да кропкі 28.
18. У зоне аховы ландшафту І рэжыму ўтрымання забаронена:
новае будаўніцтва;
усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых рашэнняў, элементаў і дэталей архітэктурнага дэкору гэтых гісторыка-культурных каштоўнасцей;
памяншэнне плошчы зялёных насаджэнняў.
19. Мяжой трэцяга ўчастка зоны аховы ландшафту ІІ рэжыму ўтрымання з’яўляюцца:
на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе па паўднёваму боку тратуара а/д Н-4092 ад кропкі 32 з каардынатамі 52.132408333/31.272338889 на паўночны ўсход да кропкі 33 з каардынатамі 52.133158333/31.276091667;
на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 33 на паўднёвы ўсход да кропкі 34 з каардынатамі 52.132330556/31.277402778;
на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе па мяжы зоны рэгулявання забудовы ад кропкі 34 на паўднёвы захад праз кропку 9 да кропкі 20;
на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж усходняга боку вул. Перамогі ад кропкі 20 уздоўж безыменных праездаў да кропкі 32 праз кропкі 36 з каардынатамі 52.130927778/31.272038889 і 35 з каардынатамі 52.131811111/31.272502778.
20. У зоне аховы ландшафту II рэжыму ўтрымання забаронена:
новае будаўніцтва;
усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых рашэнняў, элементаў і дэталей архітэктурнага дэкору гэтых гісторыка-культурных каштоўнасцей;
змена характару ландшафту.




