Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 30.04.2026
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

2 лістапада 2022 г. № 86

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей «Стаянка Горбаў-1 перыяду неаліту і бронзавага веку» на паўднёвым беразе воз. Чорнае і «Стаянка Горбаў-2 перыяду неаліту», 1 км на поўнач, на левым беразе р. Дарагабуж, в. Здзітава Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці

На падставе пунктаў 2 і 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей «Стаянка Горбаў-1 перыяду неаліту і бронзавага веку» на паўднёвым беразе воз. Чорнае і «Стаянка Горбаў-2 перыяду неаліту», 1 км на поўнач, на левым беразе р. Дарагабуж, в. Здзітава Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці (дадаецца).

2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

 

Міністр

А.М.Маркевіч

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь
02.11.2022 № 86

Праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей «Стаянка Горбаў-1 перыяду неаліту і бронзавага веку» на паўднёвым беразе воз. Чорнае і «Стаянка Горбаў-2 перыяду неаліту», 1 км на поўнач, на левым беразе р. Дарагабуж, в. Здзітава Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зоны аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей «Стаянка Горбаў-1 перыяду неаліту і бронзавага веку» на паўднёвым беразе воз. Чорнае і «Стаянка Горбаў-2 перыяду неаліту», 1 км на поўнач, на левым беразе р. Дарагабуж, в. Здзітава Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці (далей – праект зоны аховы) распрацаваны на падставе пунктаў 2 і 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. «Стаянка Горбаў-1 перыяду неаліту і бронзавага веку» і «Стаянка Горбаў-2 перыяду неаліту» з’яўляюцца нерухомымі матэрыяльнымі гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурныя каштоўнасці), якія ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрамі 113В000139 і 113В000140 адпаведна.

3. Праект зон аховы распрацаваны філіялам «Брэстрэстаўрацыяпраект» адкрытага акцыянернага таварыства «Белрэстаўрацыя» па заказе Бярозаўскага сельскага выканаўчага камітэта.

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурных каштоўнасцей і іх навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні межаў тэрыторыі гісторыка-культурных каштоўнасцей, зон аховы і іх межаў, рэжымаў утрымання і выкарыстання зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей.

5. Праект зоны аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў.

6. Праектам зон аховы ўстаноўлена тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці і наступныя зоны аховы: ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона), зона аховы культурнага пласта (слоя) гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы культурнага пласта (слоя).

Межы тэрыторыі гісторыка-культурных каштоўнасцей і межы зон аховы дадзены ў геаграфічнай сістэме каардынат.

Схема зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей дадаецца.

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫХ КАШТОЎНАСЦЕЙ

7. Тэрыторыя гісторыка-культурных каштоўнасцей размешчана на пясчаных узвышшах на паўночны ўсход ад левага берега ракі Дарагабуж на адлегласці 230 м на паўночны захад ад в. Здзітава.

8. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці «Стаянка Горбаў-1 перыяду неаліту і бронзавага веку» з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе праз кропкі 1-2-3-4-1 з каардынатамі 52°26'5.42'', 25°15'26.09'' – 52°26'2.67'', 25°15'27.30'' – 52°26'0.15'', 25°15'25.61'' – 52°26'0.75'', 25°15'23.36'' – 52°26'5.42'', 25°15'26.09''.

Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці «Стаянка Горбаў-2 перыяду неаліту» з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе праз кропкі 5-6-7-8-9-10-5 з каардынатамі 52°25'58.68'', 25°15'19.76'' – 52°25'57.99'', 25°15'22.13'' – 52°25'58.40'', 25°15'25.30'' – 52°25'55.83'', 25°15'25.55'' – 52°25'55.88'', 25°15'23.29'' – 52°25'56.52'', 25°15'19.76'' – 52°25'58.68'', 25°15'19.76''.

9. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці выкананне земляных, будаўнічых, меліярацыйных і іншых работ, не звязаных з навуковым вывучэннем гісторыка-культурнай каштоўнасці, магчыма пасля пазбаўлення статусу гіторыка-культурнай каштоўнасці на падставе пункта 4 артыкула 94 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА. ЗОНА АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТА (СЛОЯ)

10. Ахоўная зона і зона аховы культурнага пласта (слоя) устаноўлены для выяўлення і даследавання магчымых археалагічных аб’ектаў і артэфактаў на тэрыторыі, непасрэдна прылеглай да гісторыка-культурнай каштоўнасці.

11. Ахоўная зона прылягае да стаянак з усіх бакоў.

12. Мяжой ахоўнай зоны з’яўляецца ўмоўная лінія, якая праходзіць праз кропкі 11-12-13-14-15-16-17-11 з каардынатамі 52°26'6.45'', 25°15'27.01'' – 52°26'2.61», 25°15'29.29'' – 52°25'59.05'', 25°15'27.13'' – 52°25'55.45'', 25°15'27.07'' – 52°25'53.91'', 25°15'21.89'' – 52°25'56.293'', 25°15'17.85'' – 52°26'5.59'', 25°15'23.68'' – 52°26'6.45'', 25°15'27.01''.

13. Зона аховы культурнага пласта (слоя) вызначана ў межах ахоўнай зоны.

14. На тэрыторыі ахоўнай зоны і зоны аховы культурнага пласта (слоя) забараняецца выкананне земляных работ без прыняцця мер па забеспячэнні правядзення археалагічнага нагляду і рэалізацыі мер па ахове археалагічных аб’ектаў і артэфактаў у адпаведнасці з артыкуламі 129 і 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

 


 

 

Дадатак

да праекта зон аховы нерухомых
матэрыяльных гісторыка-культурных
каштоўнасцей «Стаянка Горбаў-1
перыяду неаліту і бронзавага веку»
на паўднёвым беразе воз. Чорнае
і «Стаянка Горбаў-2 перыяду неаліту»,
1 км на поўнач, на левым беразе
р. Дарагабуж, в. Здзітава
Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.