Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 08.05.2026
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

4 лістапада 2022 г. № 98

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Мікалаеўская царква» ў в. Старая Беліца Гомельскага раёна Гомельскай вобласці

На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Мікалаеўская царква» ў в. Старая Беліца Гомельскага раёна Гомельскай вобласці (дадаецца).

2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

 

Міністр

А.М.Маркевіч

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь
04.11.2022 № 98

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Мікалаеўская царква» ў в. Старая Беліца Гомельскага раёна Гомельскай вобласці

ГЛАВА 1
Агульныя палажэнні

1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Мікалаеўская царква» ў в. Старая Беліца Гомельскага раёна Гомельскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. «Мікалаеўская царква» ў в. Старая Беліца Гомельскага раёна Гомельскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «2» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), унесенай у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 312Г000223.

3. Праект зон аховы распрацаваны філіялам «Брэстрэстаўрацыяпраект» адкрытага акцыянернага таварыства «Белрэстаўрацыя» па заказе рэлігійнай абшчыны «Прыход храма свяціцеля Мікалая Цудатворца в. Старая Беліца Гомельскага раёна Гомельскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы».

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, вызначае зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і іх межы, рэжымы ўтрымання і выкарыстання зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

6. Праектам зон аховы ўстаноўлены мяжа тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона), зона рэгулявання забудовы гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона рэгулявання забудовы) і зона аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы ландшафту) і іх межы.

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ.
АХОЎНАЯ ЗОНА

7. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана на выснове комплексных навуковых даследаванняў у межах землеўладання.

8. Ахоўная зона вылучана зыходзячы з патрабаванняў фізічнага і эстэтычнага захавання і замацавання гісторыка-культурнай каштоўнасці ў прыватнай забудове в. Старая Беліца, якая гістарычна склалася, і ў мэтах стварэння неабходных умоў для захавання і ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці. У ахоўную зону уключана тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці.

9. Мяжой ахоўнай зоны з’яўляецца:

на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 1 з каардынатамі 52°30'34.04''/30°45'50.76'' на ўсход да кропкі 2 з каардынатамі 52°30'34.72''/30°45'55.98'';

на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 2 з каардынатамі 52°30'34.72''/30°45'55.98'' на поўдзень да кропкі 3 з каардынатамі 52°30'32.35''/30°45'55.65'';

на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 3 з каардынатамі 52°30'32.35''/30°45'55.65'' на захад да кропкі 1 з каардынатамі 52°30'34.04''/30°45'50.76''.

10. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:

усталяванне рэкламных канструкцый;

усталяванне непразрыстай агароджы царквы;

дзейнасць, якая пагаршае ўмовы ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.

ГЛАВА 3
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ

11. Зона рэгулявання забудовы вызначана на падставе зоны бачнасці Мікалаеўскай царквы з мэтай захавання маштабу забудовы ў непасрэднай блізкасці ад гісторыка-культурнай каштоўнасці і для забеспячэння спрыяльных умоў ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.

12. У зону рэгулявання забудовы ўключана сучасная прыватная забудова, якая прылягае да гісторыка-культурнай каштоўнасці. Тэрыторыя зоны рэгулявання забудовы ўяўляе сабою чатыры Г-падобных паласы шырынёю 40 м з вонкавай часткі тэрыторый прыватных землеўладанняў. Зона рэгулявання забудовы складаецца з чатырох участкаў, якія маюць аднолькавыя рэжымы ўтрымання.

13. Першай мяжой зонай рэгулявання забудовы з’яўляецца:

на поўдні – умоўная лінія па вонкаваму боку агароджы прыватных землеўладанняў на поўнач ад царквы па 1-й вул. Міру ад кропкі 4 з каардынатамі 52°30'34.44''/30°45'39.66'' праз кропку 5 з каардынатамі 52°30'34.64''/30°45'47.43'' да кропкі 6 з каардынатамі 52°30'34.68''/ 30°45'54.75'';

на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 6 з каардынатамі 52°30'34.68''/30°45'54.75'' папярэдняй лініі на поўнач, уздоўж агароджы прыватных участкаў па вул. Кастрычніка праз кропку 7 з каардынатамі 52°30'34.93''/30°45'54.79'' праз кропку 8 з каардынатамі 52°30'35.12''/30°45'56.06'' да кропкі 9 з каардынатамі 52°30'36.78''/30°45'56.18'';

на поўначы – умоўная лінія, даўжынёю 40 м па паўночнаму боку агароджы прыватнага ўчастку па вул. Кастрычніка, 7 ад кропкі 9 з каардынатамі 52°30'36.78''/30°45'56.18'' да кропкі 10 з каардынатамі 52°30'36.89''/30°45'53.88'';

з унутранага боку квартала – умоўная ламаная лінія паралельная вонкаваму боку агароджы прыватных землеўладанняў па 1-й вул. Міру і вул. Кастрычніка, якая ідзе ад кропкі 10 з каардынатамі 52°30'36.89''/30°45'53.88'' на захад і знаходзіцца на адлегласці ад яе ў 40 м праз кропку 11 з каардынатамі 52°30'36.15''/30°45'53.79'', кропку 12 з каардынатамі 52°30'35.91''/30°45'51.94'', кропку 13 з каардынатамі 52°30'36.11''/30°45'44.95'' да кропкі 14 з каардынатамі 52°30'35.74''/30°45'39.42'';

на захадзе – умоўная лінія даўжынёю 40 м па заходняму боку агароджы прыватнага ўчастка па 1-й вул. Міру, 59 ад кропкі 4 з каардынатамі 52°30'34.44''/30°45'39.66'' да кропкі 14 з каардынатамі 52°30'35.74''/30°45'39.42''.

Другой мяжой зонай рэгулявання забудовы з’яўляецца:

на поўдні – умоўная ламаная лінія па вонкаваму боку агароджы прыватных землеўладанняў на ўсход ад царквы па 1-й вул. Міру ад кропкі 16 з каардынатамі 52°30'34.10''/30°45'56.80'' і да кропкі 17 з каардынатамі 52°30'31.25''/30°46'17.27'';

на ўсходзе – умоўная лінія даўжынёю 40 м па паўночнаму боку агароджы прыватнага ўчастку па вул. Вішнёвая, 3, якая ідзе ад кропкі 17 з каардынатамі 52°30'31.25''/30°46'17.27'' на поўнач да кропкі 18 з каардынатамі 52°30'32.54''/30°46'17.81'';

з унутранага боку квартала – умоўная ламаная лінія паралельная вонкаваму боку агароджы прыватных землеўладанняў па 1-й вул. Міру і вул. Кастрычніка, якая знаходзіцца на адлегласці ад яе ў 40 м і ідзе ад кропкі 18 з каардынатамі 52°30'32.54''/30°46'17.81'' на паўночны захад праз кропку 19 з каардынатамі 52°30'35.06''/30°45'59.02'' і да кропкі 20 з кардынатамі 52°30'37.18''/30°45'59.27'';

на поўначы – умоўная лінія даўжынёю 40 м, якая ідзе ад кропкі 20 з каардынатамі 52°30'37.18''/30°45'59.27'' на захад да кропкі 15 з каардынатамі 52°30'37.30''/30°45'57.08'';

на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 15 з каардынатамі 52°30'37.30''/30°45'57.08'' на поўдзень уздоўж мяжы прыватнай забудовы да кропкі 16 з каардынатамі 52°30'34.10''/30°45'56.80''.

Трэцяй мяжой зонай рэгулявання забудовы з’яўляецца:

на поўначы – умоўная ламаная лінія па вонкаваму боку агароджы прыватных землеўладанняў на паўднёвы ўсход ад царквы па 1-й вул. Міру ад кропкі 21 з каардынатамі 52°30'32.53''/30°45'56.80'' праз кропку 22 з каардынатамі 52°30'32.60''/30°45'57.76'' да кропкі 23 з каардынатамі 52°30'29.96''/30°46'16.79'';

на ўсходзе – умоўная лінія даўжынёю 40 м, якая ідзе па «чырвонай лініі» забудовы вул. Вішнёвая, ад кропкі 23 з каардынатамі 52°30'29.96''/30°46'16.79'' на поўдзень да кропкі 24 з каардынатамі 52°30'28.70''/30°46'16.27'';

з унутранага боку квартала – умоўная ламаная лінія паралельная вонкаваму боку агароджы прыватных землеўладанняў па 1-й вул. Міру і вул. Кастрычніка, якая знаходзіцца на адлегласці ад іх ў 40 м і якая ідзе ад кропкі 24 з каардынатамі 52°30'28.70''/30°46'16.27'' на паўночны захад праз кропку 25 з каардынатамі 52°30'31.23''/30°45'58.56'' і да кропкі 26 з каардынатамі 52°30'27.94''/30°45'57.71'';

на поўдні – умоўная лінія даўжынёю 40 м па паўднёваму боку агароджы прыватнага ўчастку па вул. Кастрычніка, 12, якая ідзе ад кропкі 26 з каардынатамі 52°30'27.94''/30°45'57.71'' на паўночны захад да кропкі 27 з каардынатамі 52°30'28.14''/30°45'55.55'';

на захадзе – умоўная лінія даўжынёю 40 м па заходняму боку агароджы прыватных участкаў па вул. Кастрычніка, якая ідзе ад кропкі 27 з каардынатамі 52°30'28.14''/30°45'55.55'' на паўночны захад да кропкі 21 з каардынатамі 52°30'32.53''/30°45'56.80''.

Чацвёртай мяжой зонай рэгулявання забудовы з’яўляецца:

на поўначы – умоўная ламаная лінія па вонкаваму боку агароджы прыватных землеўладанняў на паўднёвы захад ад царквы па 1-й вул. Міру ад кропкі 28 з каардынатамі 52°30'33.91''/30°45'40.70'' праз кропку 29 з каардынатамі 52°30'33.36''/30°45'51.77'', кропку 30 з каардынатамі 52°30'32.79''/30°45'52.98'', кропку 31 з каардынатамі 52°30'32.17''/30°45'53.05'' да кропкі 32 з каардынатамі 52°30'31.72''/30°45'55.53'';

на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 32 з каардынатамі 52°30'31.72''/30°45'55.53'' на поўдзень уздоўж мяжы прыватнай забудовы вул. Кастрычніка да кропкі 33 з каардынатамі 52°30'28.09''/30°45'54.35'';

на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 33 з каардынатамі 52°30'28.09''/30°45'54.35'' на паўночны захад па мяжы прыватнага ўчастка па вул. Кастрычніка, 15 да кропкі 34 з каардынатамі 52°30'28.32''/30°45'52.28'';

з унутранага боку квартала – умоўная ламаная лінія паралельная вонкаваму боку агароджы прыватных землеўладанняў па вул. Кастрычніка і 1-й вул. Міру, якая знаходзіцца на адлегласці ад яе ў 40 м і ідзе ад кропкі 34 з каардынатамі 52°30'28.32''/30°45'52.28'' на паўночны захад праз кропку 35 з каардынатамі 52°30'30.29''/30°45'52.97'', кропку 36 з каардынатамі 52°30'30.51''/30°45'50.90'', кропку 37 з каардынатамі 52°30'31.70''/30°45'51.30'', кропку 38 з каардынатамі 52°30'32.17''/30°45'50.09'' да кропкі 39 з каардынатамі 52°30'32.67''/30°45'40.67'';

на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 39 з каардынатамі 52°30'32.67''/30°45'40.67'' на поўнач уздоўж заходняй мяжы прыватнага ўчастка па 2-й вул. Міру, 52 да кропкі 28 з каардынатамі 52°30'33.91''/30°45'40.70''.

14. На тэрыторыі чатырох участкаў зоны рэгулявання забудовы забараняецца:

усталяванне рэкламы;

замена традыцыйных для рэгіёну высокіх суцэльных драўляных платоў на празрыстыя і паўпразрыстыя, а таксама бетонныя і металічныя;

узвядзенне будынкаў і збудаванняў і (або) надбудова існуючых будынкаў і збудаванняў вышэй за 7 м ад узроўню зямлі да ўзроўню канька даху без выкарыстання характэрных гістарычных прыёмаў і матэрыялаў;

размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, транспартна-складскіх і іншых збудаванняў, якія ствараюць вялікія грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі.

ГЛАВА 4
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ

15. Зона аховы ландшафту вызначана з мэтай захавання і замацавання значнасці гісторыка-культурнай каштоўнасці ў ландшафце, які гістарычна склаўся, і стварэння неабходных умоў для ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці, а таксама для захавання і ўспрымання памятнага знака землякам, якія загінулі на франтах Вялікай Айчыннай вайны (на схеме – кенатаф землякам). У зону аховы ландшафту ўключаны сквер насупраць царквы, уздоўж 1-й вул. Міру.

16. Мяжой зоны аховы ландшафту з’яўляецца:

на поўначы – умоўная лінія па мяжы зоны рэгулявання забудовы ад кропкі 16 з каардынатамі 52°30'34.10''/30°45'56.80'' да кропкі 17 з каардынатамі 52°30'31.25''/30°46'17.27'';

на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 17 з каардынатамі 52°30'31.25''/30°46'17.27'' на поўдзень у створы мяжы прыватнай забудовы вул. Вішнёвая да кропкі 40 з каардынатамі 52°30'30.75''/30°46'17.04'';

на поўдні – умоўная лінія па паўночнаму боку 1-й вул. Міру, якая ідзе ад кропкі 40 з каардынатамі 52°30'30.75''/30°46'17.04'' на паўночны усход да кропкі 41 з каардынатамі 52°30'33.05''/30°45'56.71'';

на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 41 з каардынатамі 52°30'33.05''/30°45'56.71'' на поўнач у створы мяжы прыватнай забудовы вул. Кастрычніка да кропкі 16 з каардынатамі 52°30'34.10''/30°45'56.80''.

17. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя пракладкі падземных інжынерных камунікацый;

дзейнасць, якая пагаршае ўмовы ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці;

усталяванне рэкламных канструкцый;

змена характару ландшафту.

 


 

 

Дадатак

да праекта зон аховы нерухомай
матэрыяльнай гісторыка-культурнай
каштоўнасці «Мікалаеўская царква»
ў в. Старая Беліца Гомельскага раёна
Гомельскай вобласці

СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.