![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
31 мая 2016 г. № 16
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Будынкі былой гарадской сядзібы: сядзібны дом, флігель у г. Пружаны (у парку) Брэсцкай вобласці»
На падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Зацвердзіць прыкладзены праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Будынкі былой гарадской сядзібы: сядзібны дом, флігель у г. Пружаны (у парку) Брэсцкай вобласці».
|
Міністр |
Б.У.Святлоў |
|
|
Пастанова |
Праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Будынкі былой гарадской сядзібы: сядзібны дом, флігель у г. Пружаны (у парку) Брэсцкай вобласці»
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Будынкі былой гарадской сядзібы: сядзібны дом, флігель у г. Пружаны (у парку) Брэсцкай вобласці» (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., № 9, 2/1195).
2. Будынкі былой гарадской сядзібы: сядзібны дом, флігель у г. Пружаны (у парку) Брэсцкай вобласці з’яўляюцца гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «2» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 112Г000585 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., № 119, 5/25167).
3. Праект зон аховы распрацаваны філіялам «Брэстрэстаўрацыяпраект» адкрытага акцыянернага таварыства «Белрэстаўрацыя» па заказе аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справам моладзі Пружанскага райвыканкама.
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні межаў зон аховы і рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе гісторыка-архіўных, бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу існуючай горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
6. Праектам зон аховы ўстаноўлены наступныя зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці: ахоўная зона, зона аховы ландшафту і зона аховы культурнага пласта.
Схема зон аховы дадаецца.
ГЛАВА 2
АХОЎНАЯ ЗОНА
7. Ахоўная зона ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці фізічнага захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і стварэння спрыяльных умоў для яе ўтрымання. Ахоўная зона ахоплівае частку тэрыторыі парка, на якой размешчаны сядзібны дом і флігель.
Плошча ахоўнай зоны складае 0,21 га.
8. Межамі ахоўнай зоны з’яўляюцца:
на поўначы – ламаная лінія, якая ідзе паралельна паўночнаму фасаду флігеля на адлегласці 12 м, да ўсходняга боку галоўнай алеі парка, далей паралельна паўночнаму фасаду сядзібнага дома і знаходзіцца ад яго на адлегласці 12 м;
на ўсходзе – ламаная лінія, якая ідзе па агароджы гарадскога парка ўздоўж вул. Паркавай, далей да перакрыжавання з вул. Урбановіча;
на поўдні – ламаная лінія, якая ідзе па агароджы гарадскога парка, далей да перакрыжавання з вул. Паркавай;
на захадзе – ламаная лінія працягласцю 30 м, якая ідзе паралельна заходняму фасаду флігеля і знаходзіцца ад яго на адлегласці 12 м, далей накіраваная на паўднёва-заходні вугал агароджы гарадскога парка.
9. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:
узвядзенне новых будынкаў і збудаванняў;
устаноўка буйнапамерных рэкламных канструкцый.
10. На тэрыторыі ахоўнай зоны дазваляецца:
рэстаўрацыя існуючых будынкаў былой сядзібы з аднаўленнем страчаных элементаў фасадаў, аднаўленне гістарычных будынкаў, збудаванняў, малых архітэктурных формаў былой сядзібы на падставе навукова-праектнай дакументацыі;
ліквідацыя дысгарманічнай забудовы 1970-х – 1990-х гадоў у паўднёва-ўсходнім кутку ахоўнай зоны;
правядзенне работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі з аднаўленнем гістарычнай планіроўкі былой сядзібы і выкарыстаннем гістарычных прыёмаў;
санацыя зялёных насаджэнняў;
пракладка інжынерных камунікацый з выкананнем добраўпарадкавання без пашкоджання зялёных насаджэнняў.
ГЛАВА 3
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ
11. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена з мэтай захавання прыроднага асяроддзя, візуальна звязанага з гісторыка-культурнай каштоўнасцю. У зону аховы ландшафту ўключаны прыродны і ўрбанізаваны ландшафт, які непасрэдна прылягае да гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Плошча зоны аховы ландшафту складае 18,3 га.
12. Межамі зоны аховы ландшафту з’яўляюцца:
на паўночным захадзе і поўначы – ламаная лінія, якая ідзе па левым беразе канала Вец, далей па правым беразе высахлага вадаскіднага канала, далей па заходняму і паўночнаму ўзлеску грабавага масіву, далей па правым беразе высахлага вадаскіднага канала;
на ўсходзе – ламаная лінія, якая ідзе па агароджы гарадскога парка, далей па паўночнай і заходняй мяжы ахоўнай зоны і па агароджы гарадскога парка;
на поўдні – лінія, якая ідзе па рэчышчу высахлага вадаскіднага канала, які раней абмяжоўваў сядзібу з поўдня.
13. У зоне аховы ландшафту забараняецца ўзвядзенне новых будынкаў і збудаванняў і змяненне існуючага рэльефу.
14. У зоне аховы ландшафту дазваляецца:
аднаўленне страчанай планіроўкі гістарычнага парка і яго архітэктурных элементаў з улікам гістарычнага функцыянальнага заніравання на падставе навукова-праектнай дакументацыі, распрацаванай з улікам гісторыка-бібліяграфічных матэрыялаў, правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторыі з выкарыстаннем характэрных гістырычных прыёмаў;
санітарная высечка зялёных насаджэнняў;
пракладка інжынерных камунікацый.
ГЛАВА 4
ЗОНА АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТА
15. Зона аховы культурнага пласта ўстаноўлена для выяўлення, захавання і даследавання археалагічных аб’ектаў і археалагічных артэфактаў.
16. Зона аховы культурнага пласта супадае з ахоўнай зонай гісторыка-культунай каштоўнасці.
Плошча зона аховы культурнага пласта складае 0,21 га.
17. Пры выкананні земляных работ на тэрыторыі зоны аховы культурнага пласта неабходна забяспечыць рэалізацыю мер па ахове археалагічных аб’ектаў.




