![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
2 верасня 2013 г. № 57
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Будынак па вул. Ульянаўская, 29 у г. Мінску»
На падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Зацвердзіць прыкладзены праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Будынак па вул. Ульянаўская, 29 у г. Мінску».
|
Міністр |
Б.У.Святлоў |
|
|
Пастанова 02.09.2013 № 57 |
Праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Будынак па вул. Ульянаўская, 29 у г. Мінску»
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Будынак па вул. Ульянаўская, 29 у г. Мінску» (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., № 9, 2/1195).
2. Будынак па вул. Ульянаўскай, 29 у г. Мінску (1927 год) з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «2», унесенай у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 713Г000248 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., № 119, 5/25167).
3. Праект зон аховы распрацаваны праектным філіялам адкрытага акцыянернага таварыства «Белрэстаўрацыя» па заказе ўнітарнага прадпрыемства «Мінскграда».
4. Праект зон аховы выкананы з мэтай забеспячэння аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні межаў зон аховы і ўстанаўленні рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе гісторыка-архіўных і бібліяграфічных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
6. Праектам зон аховы ўстаноўлены наступныя зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці: ахоўная зона; зона аховы ландшафту.
Схема зон аховы дадаецца.
ГЛАВА 2
АХОЎНАЯ ЗОНА
7. Ахоўная зона ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці фізічнага захавання і ўмоў візуальнага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Плошча ахоўнай зоны складае 0,09 га.
8. Межамі ахоўнай зоны з’яўляюцца:
на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе на адлегласці адзінаццаці метраў на паўночны ўсход ад паўночна-ўсходняга тарца гісторыка-культурнай каштоўнасці, ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па краі тратуара няцотнага боку вул. Ульянаўскай на адлегласці пяці з паловай метраў ад бартавога каменю праезнай часткі, да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе на адлегласці васьмі метраў на паўднёвы ўсход ад паўднёва-ўсходняга фасада гісторыка-культурнай каштоўнасці;
на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе на адлегласці васьмі метраў ад паўднёва-ўсходняга фасада гісторыка-культурнай каштоўнасці, ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе на адлегласці адзінаццаці метраў на паўночны ўсход ад паўночна-ўсходняга тарца гісторыка-культурнай каштоўнасці, да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўночна-ўсходнім фасадзе пяціпавярховага будынка ўнітарнага прадпрыемства «Мінскінжпраект»;
на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе па паўночна-ўсходнім фасадзе пяціпавярховага будынка ўнітарнага прадпрыемства «Мінскінжпраект», ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе на адлегласці васьмі метраў ад паўднёва-ўсходняга фасада гісторыка-культурнай каштоўнасці да вяршыні паўночнага кута будынка ўнітарнага прадпрыемства «Мінскінжпраект»;
на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ад вяршыні паўночнага кута будынка ўнітарнага прадпрыемства «Мінскінжпраект», да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўночна-заходнім краі адмосткі ўздоўж паўночна-заходняга фасада гісторыка-культурнай каштоўнасці, з лініяй, якая ідзе на адлегласці пяці з паловай метраў на паўднёвы ўсход ад бартавога каменю праезнай часткі няцотнага боку вул. Ульянаўскай; далей лінія, якая ідзе на адлегласці пяці з паловай метраў на паўднёвы ўсход ад бартавога каменю праезнай часткі няцотнага боку вул. Ульянаўскай, да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе на адлегласці адзінаццаці метраў на паўночны ўсход ад паўночна-ўсходняга тарца гісторыка-культурнай каштоўнасці.
9. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:
будаўніцтва будынкаў і збудаванняў;
устаноўка буйнагабарытных рэкламных шчытоў.
10. На тэрыторыі ахоўнай зоны дазваляецца:
пракладка неабходных інжынерных камунікацый;
правядзенне работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі.
ГЛАВА 3
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ
11. Зона аховы ландшафту займае азялененую дваровую тэрыторыю і складаецца з двух участкаў.
12. Першы ўчастак зоны аховы ландшафту размяшчаецца з паўночна-ўсходняга боку ад гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Плошча першага ўчастка зоны аховы ландшафту складае 0,04 га.
13. Межамі першага ўчастка зоны аховы ландшафту з’яўляюцца:
на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе на адлегласці дваццаці пяці метраў на паўночны ўсход ад паўночна-ўсходняга фасада гісторыка-культурнай каштоўнасці, ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе на адлегласці пяці з паловай метраў на паўднёвы ўсход ад бартавога каменю праезнай часткі няцотнага боку вул. Ульянаўскай, да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе ў створы з паўднёва-ўсходняй мяжой ахоўнай зоны;
на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ў створы з паўднёва-ўсходняй мяжой ахоўнай зоны, ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе на адлегласці дваццаці пяці метраў на паўночны ўсход ад паўночна-ўсходняга фасада гісторыка-культурнай каштоўнасці, да кропкі скрыжавання з паўночна-ўсходняй мяжой ахоўнай зоны;
на паўднёвым захадзе – паўночна-ўсходняя мяжа ахоўнай зоны;
на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе на адлегласці пяці з паловай метраў на паўднёвы ўсход ад бартавога каменю праезнай часткі няцотнага боку вул. Ульянаўскай, ад вяршыні паўночнага кута ахоўнай зоны да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе на адлегласці дваццаці пяці метраў на паўночны ўсход ад паўночна-ўсходняга фасада гісторыка-культурнай каштоўнасці.
14. Другі ўчастак зоны аховы ландшафту размяшчаецца з паўднёвага боку ад гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Плошча другога ўчастка зоны аховы ландшафту складае 0,06 га.
15. Межамі другога ўчастка зоны аховы ландшафту з’яўляюцца:
на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе ў створы з паўночна-ўсходняй мяжой ахоўнай зоны, ад кропкі скрыжавання з паўднёва-ўсходняй мяжой ахоўнай зоны да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе ў створы з краем схілу, які знаходзіцца з паўднёвага боку ад гісторыка-культурнай каштоўнасці;
на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ў створы з краем схілу, які знаходзіцца з паўднёвага боку ад гісторыка-культурнай каштоўнасці, ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе ў створы з паўночна-ўсходняй мяжой ахоўнай зоны да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе ў створы з падпорнай сценкай з паўночна-ўсходняга боку лесвіцы на схіле;
на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ў створы з падпорнай сценкай з паўночна-ўсходняга боку лесвіцы на схіле, па гэтай падпорнай сценцы ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе ў створы з краем схілу, які знаходзіцца з паўднёвага боку ад гісторыка-культурнай каштоўнасці, да кропкі скрыжавання з паўднёва-ўсходняй мяжой ахоўнай зоны;
на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе па паўднёва-ўсходняй мяжы ахоўнай зоны, ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па падпорнай сценцы з паўночна-ўсходняга боку лесвіцы на схіле, да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе ў створы з паўночна-ўсходняй мяжой ахоўнай зоны.
16. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту забараняецца будаўніцтва будынкаў і збудаванняў.
17. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту дазваляецца:
правядзенне работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі;
пракладка неабходных інжынерных камунікацый.
|
|
да праекта зон аховы |
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – будынка па вул. Ульянаўскай, 29 у г. Мінску




