![]() | Официальная правовая информация |
РАШЭННЕ МІНСКАГА ГАРАДСКОГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМІТЭТА
8 чэрвеня 1995 г. № 387
Аб удасканаленні сеткі навучальных устаноў г. Мінска на 1995/96 навучальны год
Фактически утратило силу (по итогам ревизии законодательства)
Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт ВЫРАШЫЎ:
1. Адкрыць з 1 верасня 1995 г. новую сярэднюю агульнаадукацыйную школу ў мікрараёне Малінаўка-7, прысвоіць школе чарговы парадкавы нумар 219. Вызначыць для школы-новабудоўлі № 219 англійскую мову вывучэння.
2. Ліквідаваць з 1 верасня 1995 г. вячэрнюю сярэднюю (зменную) агульнаадукацыйную школу № 19.



