![]() | Официальная правовая информация |
Сумеснае Камюніке аб устанаўленні дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Ліванскай Рэспублікай
Уступіла ў сілу 21 сакавіка 1996 года
Рэспубліка Беларусь і Ліванская Рэспубліка,
Выказваючы прыхільнасць да мэтаў і прынцыпаў Статута Арганізацыі Аб'яднаных Нацый,
Жадаючы развіваць адносіны супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі,
Дамовіліся ўстанавіць дыпламатычныя адносіны паміж дзвюма краінамі на ўзроўні паслоў у адпаведнасці з палажэннямі Венскай канвенцыі аб дыпламатычных зносінах ад 18 красавіка 1961 года.



