![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
14 кастрычніка 2011 г. № 1379
Аб камандзіраванні ў г. Маскву (Расійская Федэрацыя)
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Камандзіраваць у г. Маскву (Расійская Федэрацыя):
з 17 па 20 кастрычніка 2011 г. намесніка Міністра абароны па ўзбраенню – начальніка ўзбраення Узброеных Сіл Дырмана Івана Васільевіча;
з 25 па 26 кастрычніка 2011 г. Міністра абароны Жадобіна Юрыя Віктаравіча, начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл – першага намесніка Міністра абароны Ціханоўскага Пятра Мікалаевіча, намесніка Міністра абароны па ўзбраенню – начальніка ўзбраення Узброеных Сіл Дырмана Івана Васільевіча і намесніка Міністра абароны па тылу – начальніка тылу Узброеных Сіл Балігатава Аляксандра Васільевіча.



