![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
4 лістапада 2003 г. № 1462
Аб узнагароджанні вытворчага рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «Крычаўцэментнашыфер» Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
За працоўныя поспехі, вялікі ўклад у развіццё цэментнай прамысловасці і ў сувязі з 70-годдзем з дня заснавання ўзнагародзіць вытворчае рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Крычаўцэментнашыфер» Ганаровай граматай Савета Mіністpaў Рэспублікі Беларусь.



