![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
12 мая 2003 г. № 625
Аб камандзіраванні А.І.Нічкасава ў г. Райгруд (Рэспубліка Польшча)
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Камандзіраваць з 12 па 14 мая 2003 г. у г. Райгруд (Рэспубліка Польшча) намесніка Міністра архітэктуры і будаўніцтва Нічкасава Анатолія Іванавіча для ўдзелу ў пасяджэнні падкамісіі па тэрытарыяльнаму планаванню Беларуска-Польскай міжурадавай каардынацыйнай камісіі па справах трансмежавага супрацоўніцтва.
Прыняць да ведама, што фінансаванне расходаў па камандзіраванню А.І.Нічкасава ажыццяўляецца за кошт прымаючага боку.



