![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
22 лютага 2022 г. № 95
Аб падрыхтоўцы да правядзення XXIX Дня беларускага пісьменства ў г. Добрушы Гомельскай вобласці 4 верасня 2022 г.
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Стварыць Нацыянальны арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзенні XXIX Дня беларускага пісьменства ў г. Добрушы Гомельскай вобласці 4 верасня 2022 г. у складзе згодна з дадаткам.
2. Нацыянальнаму арганізацыйнаму камітэту, названаму ў пункце 1 дадзенай пастановы, забяспечыць падрыхтоўку і правядзенне XXIX Дня беларускага пісьменства ў г. Добрушы Гомельскай вобласці 4 верасня 2022 г.