Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 13.10.2026
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

22 снежня 2021 г. № 506

Аб афіцыйных геральдычных сімвалах Міністэрства энергетыкі

Изменения и дополнения:

Указ Президента Республики Беларусь от 25 сентября 2026 г. № 324 (Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь, 01.10.2026, 3-2/22663) – новая редакция

 

У мэтах захавання і развіцця гістарычных традыцый Міністэрства энергетыкі пастанаўляю:

1. Заснаваць:

эмблему Міністэрства энергетыкі;

флаг Міністэрства энергетыкі;

нагрудны знак адзнакі Міністэрства энергетыкі «За ўклад у развіццё беларускай энергетыкі»;

нагрудны знак адрознення работніка цэнтральнага апарату Міністэрства энергетыкі.

2. Зацвердзіць:

Палажэнне аб эмблеме Міністэрства энергетыкі, яе апісанне і выяву (дадаюцца);

Палажэнне аб флагу Міністэрства энергетыкі, яго апісанне і выяву (дадаюцца);

Палажэнне аб нагрудным знаку адзнакі Міністэрства энергетыкі «За ўклад у развіццё беларускай энергетыкі», яго апісанне і выяву (дадаюцца);

Палажэнне аб нагрудным знаку адрознення работніка цэнтральнага апарату Міністэрства энергетыкі, яго апісанне і выяву (дадаюцца).

3. Фінансаванне расходаў на выраб заснаваных дадзеным Указам афіцыйных геральдычных сімвалаў, за выключэннем нагруднага знака адрознення работніка цэнтральнага апарату Міністэрства энергетыкі, і пасведчанняў да нагруднага знака адзнакі Міністэрства энергетыкі «За ўклад у развіццё беларускай энергетыкі» ажыццяўляць у межах сродкаў, прадугледжаных у рэспубліканскім бюджэце на ўтрыманне Міністэрства энергетыкі.

Фінансаванне расходаў на выраб нагруднага знака адрознення работніка цэнтральнага апарату Міністэрства энергетыкі ажыццяўляць за кошт іншых сродкаў, не забароненых заканадаўствам.

 

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь

А.Лукашэнка

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Указ Прэзідэнта

Рэспублікі Беларусь

22.12.2021 № 506

(у рэдакцыі Указа Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь

25.09.2026 № 324)

ПАЛАЖЭННЕ
аб эмблеме Міністэрства энергетыкі

1. Эмблема Міністэрства энергетыкі (далей – эмблема) з’яўляецца атрыбутам Міністэрства энергетыкі, яго адметным знакам.

2. Выява эмблемы размяшчаецца на флагу Міністэрства энергетыкі, афіцыйным сайце ў глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт, ганаровых граматах Міністэрства энергетыкі і падзяках Міністра энергетыкі.

3. Выява эмблемы можа выкарыстоўвацца на друкаванай, рэкламнай, сувенірнай прадукцыі, а таксама ў іншых выпадках, якія не супярэчаць заканадаўству.

4. Дапускаецца ўзнаўленне выявы эмблемы ў каляровым і чорна-белым, а таксама ў аб’ёмным варыянтах.

5. Выява эмблемы размяшчаецца ў службовых кабінетах Міністра энергетыкі, яго намеснікаў, кіраўнікоў структурных падраздзяленняў цэнтральнага апарату Міністэрства энергетыкі і арганізацый, якія ўваходзяць у яго сістэму, залах пасяджэнняў, а таксама ў іншых месцах, якія вызначаюцца Міністрам энергетыкі.

6. Пры адначасовым размяшчэнні Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і эмблемы іх размяшчэнне вызначаецца ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 5 ліпеня 2004 г. № 301-З «О государственных символах Республики Беларусь».

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Указ Прэзідэнта

Рэспублікі Беларусь

22.12.2021 № 506

(у рэдакцыі Указа Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь

25.09.2026 № 324)

АПІСАННЕ
эмблемы Міністэрства энергетыкі

Эмблема Міністэрства энергетыкі (далей – эмблема) уяўляе сабой круг.

Цэнтр круга падзелены лопасцямі турбіны на тры сектары насычана сіняга колеру з аблямоўкай белага колеру. У сектарах змешчаны выявы градзірні атамнай электрастанцыі з сімвалам мірнага атама, палаючага полымя, апоры ліній электраперадачы блакітнага і светла-сіняга колераў. Уверсе круга размешчаны каляровы Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь, які часткова выходзіць за контур круга, злева і справа ад Дзяржаўнага герба – нацыянальны арнамент чырвонага колеру. Пад сектарамі – надпіс «МІНІСТЭРСТВА ЭНЕРГЕТЫКІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ» насычана сіняга колеру.

У аснове эмблемы – выявы, якія адлюстроўваюць асноўныя сферы дзейнасці Міністэрства энергетыкі.

Лопасці турбіны сімвалізуюць бесперапыннасць працэсу пераўтварэння энергіі і дынаміку ў галіне. Градзірні атамнай электрастанцыі – атамную энергетыку (мірны атам). Палаючае полымя сімвалізуе газавую галіну і цеплаэнергетыку – пераўтварэнне прыроднага і звадкаванага газу, цвёрдых відаў паліва ў розныя віды энергіі, а таксама іх рацыянальнае і бяспечнае выкарыстанне. Апоры ліній электраперадачы сімвалізуюць электраэнергетыку – атрыманне электрычнай энергіі шляхам пераўтварэння розных відаў энергіі (цеплавой, гідра-, альтэрнатыўнай, вадароднай), а таксама яе перадачу.

Усе элементы намаляваны ў трох каляровых адценнях для ілюзіі адлегласці, а іх колькасць абумоўлена адлюстраваннем маштабнасці і масавасці галіны.

Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь нароўні з нацыянальным арнаментам і назвай Міністэрства на беларускай мове паказвае на прыналежнасць да Рэспублікі Беларусь.

У якасці асноўнага каляровага рашэння скарыстаны ўмерана насычаны сіні колер, які сімвалізуе энергію, надзейнасць і адказнасць.

Белы колер сімвалізуе жыццё, чысціню энергіі і развіццё галіны.

Чырвоны колер сімвалізуе сілу, веліч і адлюстроўвае прыналежнасць да Рэспублікі Беларусь.

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Указ Прэзідэнта

Рэспублікі Беларусь

22.12.2021 № 506

(у рэдакцыі Указа Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь

25.09.2026 № 324)

ВЫЯВА
эмблемы Міністэрства энергетыкі

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Указ Прэзідэнта

Рэспублікі Беларусь

22.12.2021 № 506

(у рэдакцыі Указа Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь

25.09.2026 № 324)

ПАЛАЖЭННЕ
аб флагу Міністэрства энергетыкі

1. Флаг Міністэрства энергетыкі (далей – флаг) з’яўляецца яго афіцыйным геральдычным сімвалам.

2. Флаг можа размяшчацца на будынках Міністэрства энергетыкі, арганізацый, якія ўваходзяць у яго сістэму, службовых кабінетах Міністра энергетыкі, яго намеснікаў, кіраўнікоў арганізацый, што ўваходзяць у сістэму названага Міністэрства, залах пасяджэнняў, а таксама ў іншых месцах, якія вызначаюцца Міністрам энергетыкі.

3. Пры адначасовым размяшчэнні Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь і флага іх размяшчэнне вызначаецца ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 5 ліпеня 2004 г. № 301-З «О государственных символах Республики Беларусь».

4. Флаг можа выкарыстоўвацца падчас дзяржаўных свят і святочных дзён, урачыстых мерапрыемстваў, якія праводзяцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі, а таксама прымеркаваны да памятных дат.

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Указ Прэзідэнта

Рэспублікі Беларусь

22.12.2021 № 506

(у рэдакцыі Указа Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь

25.09.2026 № 324)

АПІСАННЕ
флага Міністэрства энергетыкі

Флаг Міністэрства энергетыкі ўяўляе сабой прамавугольнае палотнішча белага колеру з суадносінамі бакоў 1:2. У цэнтры вонкавага боку палотнішча намалявана эмблема Міністэрства энергетыкі дыяметрам 3/4 шырыні палотнішча.

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Указ Прэзідэнта

Рэспублікі Беларусь

22.12.2021 № 506

(у рэдакцыі Указа Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь

25.09.2026 № 324)

ВЫЯВА
флага Міністэрства энергетыкі

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Указ Прэзідэнта

Рэспублікі Беларусь

22.12.2021 № 506

(у рэдакцыі Указа Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь

25.09.2026 № 324)

ПАЛАЖЭННЕ
аб нагрудным знаку адзнакі Міністэрства энергетыкі «За ўклад у развіццё беларускай энергетыкі»

1. Нагрудным знакам адзнакі Міністэрства энергетыкі «За ўклад у развіццё беларускай энергетыкі» (далей – нагрудны знак адзнакі) узнагароджваюцца работнікі Міністэрства энергетыкі, арганізацый, якія ўваходзяць у яго сістэму, за ўзорнае выкананне службовых абавязкаў і паспяховае вырашэнне задач, што адносяцца да кампетэнцыі Міністэрства энергетыкі.

Нагрудным знакам адзнакі могуць узнагароджвацца іншыя асобы, якія актыўна супрацоўнічалі з Міністэрствам энергетыкі, унеслі значны ўклад у развіццё галіны энергетыкі і садзейнічалі рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў гэтай галіне.

2. Парадак прадстаўлення да ўзнагароджання нагрудным знакам адзнакі і форма пасведчання да яго вызначаюцца Міністрам энергетыкі.

Узнагароджанне нагрудным знакам адзнакі ажыццяўляецца згодна з загадам Міністра энергетыкі.

3. Нагрудны знак адзнакі і пасведчанне да яго ўручаюцца ва ўрачыстай абстаноўцы Міністрам энергетыкі або па яго даручэнні адным з яго намеснікаў.

4. Нагрудны знак адзнакі носіцца на правым баку грудзей цывільнага або форменнага адзення і размяшчаецца пасля ордэнаў і медалёў, а пры адсутнасці такіх узнагарод – на іх месцы.

5. Асобы, узнагароджаныя нагрудным знакам адзнакі, якія ўчынілі наўмыснае злачынства або дапусцілі грубую дысцыплінарную правіннасць, загадам Міністра энергетыкі могуць быць пазбаўлены нагруднага знака адзнакі.

6. Паўторнае ўзнагароджанне нагрудным знакам адзнакі не праводзіцца. У выпадку страты нагруднага знака адзнакі і (або) пасведчання да яго дублікаты не выдаюцца.

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Указ Прэзідэнта

Рэспублікі Беларусь

22.12.2021 № 506

(у рэдакцыі Указа Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь

25.09.2026 № 324)

АПІСАННЕ
нагруднага знака адзнакі Міністэрства энергетыкі «За ўклад у развіццё беларускай энергетыкі»

Нагрудны знак адзнакі Міністэрства энергетыкі «За ўклад у развіццё беларускай энергетыкі» (далей – нагрудны знак адзнакі) уяўляе сабой круг.

Цэнтр круга падзелены рэльефнымі лопасцямі турбіны серабрыстага колеру на тры сектары насычана сіняга колеру з аблямоўкай серабрыстага колеру. У сектарах змешчаны рэльефныя выявы градзірні атамнай электрастанцыі з сімвалам мірнага атама, палаючага полымя, апоры ліній электраперадачы серабрыстага колеру. Уверсе круга размешчаны рэльефны Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь серабрыстага колеру, злева і справа ад якога – рэльефны нацыянальны арнамент серабрыстага колеру. Пад сектарамі – рэльефны надпіс серабрыстага колеру «ЗА ЎКЛАД У РАЗВІЦЦЁ БЕЛАРУСКАЙ ЭНЕРГЕТЫКІ». Нагрудны знак адзнакі апраўлены дзвюма акружнасцямі рознай шырыні.

Адваротны бок нагруднага знака адзнакі мае гладкую паверхню і апраўлены дзвюма акружнасцямі рознай шырыні. У цэнтры размешчаны ў два радкі надпіс «МІНІСТЭРСТВА ЭНЕРГЕТЫКІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ».

Нагрудны знак адзнакі пры дапамозе вушка і кольца злучаецца з прамавугольнай калодкай серабрыстага колеру. На калодцы размешчана муаравая стужка насычана сіняга колеру, па краях якой – вертыкальныя белыя палосы. Шырыня стужкі – 28 мм, шырыня белых палос – 1 мм.

На адвароце калодкі размешчана шпілька для мацавання нагруднага знака адзнакі да адзення.

Памеры нагруднага знака адзнакі: дыяметр медальёна – 30 мм, вышыня калодкі – 20,9 мм, шырыня калодкі – 30 мм.

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Указ Прэзідэнта

Рэспублікі Беларусь

22.12.2021 № 506

(у рэдакцыі Указа Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь

25.09.2026 № 324)

ВЫЯВА
нагруднага знака адзнакі Міністэрства энергетыкі «За ўклад у развіццё беларускай энергетыкі»

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Указ Прэзідэнта

Рэспублікі Беларусь

22.12.2021 № 506

(у рэдакцыі Указа Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь

25.09.2026 № 324)

ПАЛАЖЭННЕ
аб нагрудным знаку адрознення работніка цэнтральнага апарату Міністэрства энергетыкі

1. Нагрудны знак адрознення работніка цэнтральнага апарату Міністэрства энергетыкі (далей – нагрудны знак адрознення) з’яўляецца знакам службовай прыналежнасці да цэнтральнага апарату Міністэрства энергетыкі і выдаецца асобам, якія займаюць пасады ў цэнтральным апараце Міністэрства энергетыкі.

2. Парадак уручэння і ўліку нагрудных знакаў адрознення вызначаецца Міністрам энергетыкі.

3. Нагрудны знак адрознення носіцца на правым баку грудзей адзення дзелавога стылю.

4. Пры спыненні паўнамоцтваў нагрудны знак адрознення застаецца ў асобы, якая займала пасаду ў цэнтральным апараце Міністэрства энергетыкі, без права яго нашэння.

5. Паўторнае ўручэнне нагруднага знака адрознення, як правіла, не ажыццяўляецца. У выпадку страты (пашкоджання) нагруднага знака адрознення дублікат не выдаецца.

Асоба, якая займае пасаду ў цэнтральным апараце Міністэрства энергетыкі, мае права звярнуцца з заявай аб атрыманні новага нагруднага знака адрознення за кошт уласных сродкаў. Рашэнне аб магчымасці вырабу і выдачы нагруднага знака адрознення прымаецца Міністрам энергетыкі.

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Указ Прэзідэнта

Рэспублікі Беларусь

22.12.2021 № 506

(у рэдакцыі Указа Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь

25.09.2026 № 324)

АПІСАННЕ
нагруднага знака адрознення работніка цэнтральнага апарату Міністэрства энергетыкі

Нагрудны знак адрознення работніка цэнтральнага апарату Міністэрства энергетыкі (далей – нагрудны знак адрознення) уяўляе сабой круг.

Цэнтр круга падзелены рэльефнымі лопасцямі турбіны серабрыстага колеру на тры сектары насычана сіняга колеру з аблямоўкай серабрыстага колеру. У сектарах змешчаны рэльефныя выявы градзірні атамнай электрастанцыі з сімвалам мірнага атама, палаючага полымя, апоры ліній электраперадачы серабрыстага колеру. Уверсе круга размешчаны рэльефны Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь серабрыстага колеру, які часткова выходзіць за контур круга, злева і справа ад Дзяржаўнага герба – рэльефны нацыянальны арнамент серабрыстага колеру. Пад сектарамі – рэльефны надпіс серабрыстага колеру «МІНІСТЭРСТВА ЭНЕРГЕТЫКІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ».

На адвароце нагруднага знака адрознення размешчана цанга для мацавання нагруднага знака адрознення да адзення.

Дыяметр нагруднага знака адрознення – 20 мм.

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Указ Прэзідэнта

Рэспублікі Беларусь

22.12.2021 № 506

(у рэдакцыі Указа Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь

25.09.2026 № 324)

ВЫЯВА
нагруднага знака адрознення работніка цэнтральнага апарату Міністэрства энергетыкі

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.