![]() | Официальная правовая информация |
УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
29 лютага 2024 г. № 75
Аб устанаўленні юбілейнага медаля
У азнаменаванне 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў:
1. Устанавіць юбілейны медаль «80 год вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў».
2. Зацвердзіць Палажэнне аб юбілейным медалі «80 год вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», яго апісанне і ўзор пасведчання да гэтага медаля (прыкладаюцца).
3. Фінансаванне расходаў на выраб юбілейных медалёў «80 год вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў» і пасведчанняў да іх ажыццявіць у межах сродкаў, прадугледжаных у рэспубліканскім бюджэце на ўтрыманне Узброеных Сіл.