|
Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
23 верасня 2026 г. № 105
Аб зацвярджэнні праектаў зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей (помнікаў гісторыі) Віцебскай вобласці
На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць:
праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Вайсковыя могілкі» ў аграгарадку Бабінавічы Лёзненскага раёна Віцебскай вобласці (дадаецца);
праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Воінскія могілкі» каля дарогі Р-20 «Віцебск – Полацк – мяжа Латвійскай Рэспублікі (Грыгароўшчына)» у аграгарадку Мікіціха Шумілінскага раёна Віцебскай вобласці (дадаецца);
праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў аграгарадку Бабінічы Віцебскага раёна Віцебскай вобласці (дадаецца).
2. Гэта пастанова ўступае ў сілу праз 15 дзён пасля яе прыняцця.
|
Міністр |
М.С.Маркаў |
|
|
Пастанова |
Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Вайсковыя могілкі» ў аграгарадку Бабінавічы Лёзненскага раёна Віцебскай вобласці
ГЛАВА 1
Агульныя палажэнні
1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Вайсковыя могілкі» ў аграгарадку Бабінавічы Лёзненскага раёна Віцебскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. «Вайсковыя могілкі» ў аграгарадку Бабінавічы Лёзненскага раёна Віцебскай вобласці з’яўляюцца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 213Д000529.
3. Праект зон аховы распрацаваны ўстановай культуры «Віцебскі абласны музей Героя Савецкага Саюза М.П.Шмырова» па заказе дзяржаўнай установы «Цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый Лёзненскага раёна».
4. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона) і яе мяжы, рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ
5. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана па вонкавых межах існуючай агароджы вайсковых могілак.
6. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці згодна з дадаткам з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе ўздоўж вонкавага боку існуючай агароджы праз кропкі 1–2–3–4–1.
7. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці забараняюцца:
знішчэнне, прычыненне шкоды, пагаршэнне тэхнічнага стану гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навукова не абгрунтаванае змяненне;
выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на гісторыка-культурнай каштоўнасці без навукова-праектнай дакументацыі;
узвядзенне будынкаў і збудаванняў, пракладка інжынерных камунікацый, акрамя вонкавага асвятлення;
змяненне існуючага рэльефу і характару ландшафту;
добраўпарадкаванне і ўсталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія пагаршаюць візуальнае ўспрыманне гісторыка-культурнай каштоўнасці;
пахаванні, не звязаныя з гісторыка-культурнай каштоўнасцю;
ажыццяўленне дзейнасці без выканання патрабаванняў Палажэння аб парадку добраўпарадкавання воінскіх пахаванняў і пахаванняў ахвяр войнаў, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 верасня 2018 г. № 675;
высечка дрэў, акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане, на падставе заключэння аб прызнанні дрэва небяспечным, а таксама акрамя санітарных высяканняў.
ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА
8. Ахоўная зона ўстаноўлена для забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя.
У ахоўную зону ўваходзіць тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці.
9. Мяжой ахоўнай зоны згодна з дадаткам з’яўляецца:
на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 5 на паўночны ўсход паралельна паўночна-заходняй мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці на адлегласці ад яе 15 м да кропкі 6;
на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 6 на паўднёвы ўсход паралельна паўночна-ўсходняй мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці на адлегласці ад яе 20 м да кропкі 7;
на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 7 на паўднёвы захад уздоўж мясцовага праезда праз кропкі 8–9 да кропкі 10;
на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 10 на паўночны захад уздоўж вул. Ленінградскай да кропкі 5.
10. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя пракладкі падземных інжынерных камунікацый і ўсталявання вонкавага асвятлення;
змяненне існуючага рэльефу і характару ландшафту;
добраўпарадкаванне і ўсталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія пагаршаюць візуальнае ўспрыманне гісторыка-культурнай каштоўнасці;
высечка дрэў, акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане, на падставе заключэння аб прызнанні дрэва небяспечным, а таксама акрамя санітарных высяканняў.
|
|
да праекта зон аховы нерухомай |
СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

|
|
Пастанова |
Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Воінскія могілкі» каля дарогі Р-20 «Віцебск – Полацк – мяжа Латвійскай Рэспублікі (Грыгароўшчына)» у аграгарадку Мікіціха Шумілінскага раёна Віцебскай вобласці
ГЛАВА 1
Агульныя палажэнні
1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Воінскія могілкі» каля дарогі Р-20 «Віцебск – Полацк – мяжа Латвійскай Рэспублікі (Грыгароўшчына)» у аграгарадку Мікіціха Шумілінскага раёна Віцебскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. «Воінскія могілкі» каля дарогі Р-20 «Віцебск – Полацк – мяжа Латвійскай Рэспублікі (Грыгароўшчына)» у аграгарадку Мікіціха Шумілінскага раёна Віцебскай вобласці з’яўляюцца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 213Д000860.
3. Праект зон аховы распрацаваны ўстановай культуры «Віцебскі абласны музей Героя Савецкага Саюза М.П.Шмырова» па заказе дзяржаўнай установы «Цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый Шумілінскага раёна».
4. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона) і яе мяжы, рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ
5. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана па вонкавых межах камбінаванай бетонна-маталічнай агароджы воінскіх могілак.
6. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці згодна з дадаткам з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе ўздоўж знешняй мяжы бетонна-маталічнай агароджы воінскіх могілак праз кропкі 1–2–3–4–5–6–7–8–1.
7. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці забараняюцца:
знішчэнне, прычыненне шкоды, пагаршэнне тэхнічнага стану гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе элементаў;
выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на гісторыка-культурнай каштоўнасці без навукова-праектнай дакументацыі;
узвядзенне будынкаў і збудаванняў, пракладка інжынерных камунікацый, акрамя вонкавага асвятлення;
змяненне існуючага рэльефу і характару ландшафту;
добраўпарадкаванне і ўсталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія пагаршаюць візуальнае ўспрыманне гісторыка-культурнай каштоўнасці;
пахаванні, не звязаныя з гісторыка-культурнай каштоўнасцю;
ажыццяўленне дзейнасці без выканання патрабаванняў Палажэння аб парадку добраўпарадкавання воінскіх пахаванняў і пахаванняў ахвяр войнаў, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 верасня 2018 г. № 675;
высечка дрэў, акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане, на падставе заключэння аб прызнанні дрэва небяспечным, а таксама акрамя санітарных высяканняў.
ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА
8. Ахоўная зона ўстаноўлена для забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя.
У ахоўную зону ўваходзіць тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці.
9. Мяжой ахоўнай зоны згодна з дадаткам з’яўляецца:
на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 9 на паўночны ўсход уздоўж аўтамабільнай дарогі да кропкі 10;
на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 10 на поўдзень да кропкі 11;
на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 11 на паўднёвы захад паралельна паўднёва-ўсходняй мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці на адлегласці ад яе 20 м да кропкі 12;
на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 12 паралельна заходняй мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці на адлегласці ад яе 25 м да кропкі 9.
10. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя пракладкі падземных інжынерных камунікацый і ўсталявання вонкавага асвятлення;
змяненне існуючага рэльефу і характару ландшафту;
добраўпарадкаванне і ўсталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія пагаршаюць візуальнае ўспрыманне гісторыка-культурнай каштоўнасці;
высечка дрэў, акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане, на падставе заключэння аб прызнанні дрэва небяспечным, а таксама акрамя санітарных высяканняў.
|
|
да праекта зон аховы нерухомай |
СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

|
|
Пастанова |
Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў аграгарадку Бабінічы Віцебскага раёна Віцебскай вобласці
ГЛАВА 1
Агульныя палажэнні
1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў аграгарадку Бабінічы Віцебскага раёна Віцебскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. «Брацкая магіла» ў аграгарадку Бабінічы Віцебскага раёна Віцебскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 213Д000263.
3. Праект зон аховы распрацаваны індывідуальным прадпрымальнікам Лейбінскім Феліксам Петровічам па заказе ўстановы «Віцебскі раённы цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый».
4. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона) і яе мяжы, рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ
5. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана па вонкавых межах існуючай агароджы брацкай магілы, дзе размешчаны скульптура, абеліск, пліты з імёнамі пахаваных, элементы добраўпарадкавання.
6. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці згодна з дадаткам з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе ўздоўж вонкавага боку існуючай агароджы праз кропкі 1–2–3–4–1.
7. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці забараняюцца:
знішчэнне, прычыненне шкоды, пагаршэнне тэхнічнага стану гісторыка-культурнай каштоўнасці;
навукова неабгрунтаваная змена параметраў, канструктыўных і архітэктурных элементаў, мастацкіх асаблівасцей манументальнай скульптуры;
узвядзенне будынкаў і збудаванняў;
добраўпарадкаванне і азеляненне, якія пагаршаюць візуальнае ўспрыманне гісторыка-культурнай каштоўнасці;
пахаванні, не звязаныя з гісторыка-культурнай каштоўнасцю;
ажыццяўленне дзейнасці без выканання патрабаванняў Палажэння аб парадку добраўпарадкавання воінскіх пахаванняў і пахаванняў ахвяр войнаў, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 верасня 2018 г. № 675.
ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА
8. Ахоўная зона ўстаноўлена для забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя.
У ахоўную зону ўваходзіць тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці.
9. Мяжой ахоўнай зоны згодна з дадаткам з’яўляецца:
на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 5 на паўночны захад уздоўж пешаходнай дарожкі да кропкі 6;
на паўночным захадзе, паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 6 уздоўж зялёнай зоны праз кропку 7 да кропкі 8;
на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 8 на паўднёвы захад уздоўж бардзюрнага камня тратуара да кропкі 5.
10. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняюцца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя пракладкі падземных інжынерных камунікацый і ўсталявання вонкавага асвятлення;
змяненне існуючага характару ландшафту;