Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 27.07.2026
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

16 чэрвеня 2026 г. № 72

Аб зацвярджэнні праектаў зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, размешчаных у г. Чавусы Магілёўскай вобласці

На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць:

праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» па зав. Першамайскаму ў г. Чавусы Магілёўскай вобласці (дадаецца);

праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў парку ў г. Чавусы Магілёўскай вобласці (дадаецца).

2. Гэта пастанова ўступае ў сілу праз 15 дзён пасля яе прыняцця.

 

Міністр

М.С.Маркаў

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь

16.06.2026 № 72

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» па зав. Першамайскаму ў г. Чавусы Магілёўскай вобласці

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» па зав. Першамайскаму ў г. Чавусы Магілёўскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. «Брацкая магіла» па зав. Першамайскаму ў г. Чавусы Магілёўскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 513Д000542.

3. Праект зон аховы распрацаваны праектным філіялам адкрытага акцыянернага таварыства «Белрэстаўрацыя» па заказе Чавускага ўнітарнага камунальнага прадпрыемства «Жылкамгас».

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, вызначае тэрыторыю гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўную зону гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона) і іх межы, рэжымы ўтрымання і выкарыстання.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

6. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана ў межах агароджы тэрыторыі брацкай магілы па зав. Першамайскаму ў г. Чавусы Магілёўскай вобласці.

7. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці згодна з дадаткам з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе ўздоўж агароджы брацкай магілы па зав. Першамайскаму ў г. Чавусы Магілёўскай вобласці праз кропкі 1–2–3–4–5–6–1.

8. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці забараняецца ажыццяўленне дзейнасці без выканання патрабаванняў Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і Палажэння аб парадку добраўпарадкавання воінскіх пахаванняў і пахаванняў ахвяр войнаў, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 верасня 2018 г. № 675.

ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА

9. Ахоўная зона ўстаноўлена для забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, найлепшага зрокавага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.

У ахоўную зону ўваходзіць тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці і тэрыторыя, якая да яе прылягае.

10. Мяжой ахоўнай зоны згодна з дадаткам з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 7 уздоўж тратуара няцотнага боку вул. Першамайскай да кропкі 8;

на паўднёвым усходзе, паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 8 уздоўж паўночна-заходняга фасада будынка па вул. Першамайскай, 33 і ў створы з ім да кропкі 9, далей – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж бетоннай агароджы зямельнага ўчастка з кадастравым нумарам 725450100001002664 праз кропкі 4–5–10 да кропкі 11;

на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 11 у створы і па паўночна-заходняй мяжы гісторыка-культурнай каштоўнасці да кропкі 7.

11. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:

усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых уласцівасцей і элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці;

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя пракладкі (рэканструкцыі) інжынерных камунікацый;

рэканструкцыя і мадэрнізацыя дысгарманічнай забудовы, якія прадугледжваюць павелічэнне яе вышыні і аб’ёмна-прасторавага рашэння;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторыі, якія пагаршаюць успрыманне аб’ёмна-прасторавых асаблівасцей, элементаў і дэталяў гісторыка-культурнай каштоўнасці.

 

 

Дадатак

да праекта зон аховы нерухомай
матэрыяльнай гісторыка-культурнай
каштоўнасці «Брацкая магіла»
па зав. Першамайскаму ў г. Чавусы
Магілёўскай вобласці

СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь

16.06.2026 № 72

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў парку ў г. Чавусы Магілёўскай вобласці

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў парку ў г. Чавусы Магілёўскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. «Брацкая магіла» ў парку ў г. Чавусы Магілёўскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 513Д000541.

3. Праект зон аховы распрацаваны праектным філіялам адкрытага акцыянернага таварыства «Белрэстаўрацыя» па заказе Чавускага ўнітарнага камунальнага прадпрыемства «Жылкамгас».

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, вызначае тэрыторыю гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўную зону гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона), зону аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы ландшафту) і іх межы, рэжымы ўтрымання і выкарыстання.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

6. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана ў межах бетоннай агароджы вакол месца пахавання.

7. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці згодна з дадаткам з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе ўздоўж бетоннай агароджы брацкай магілы ў парку ў г. Чавусы Магілёўскай вобласці праз кропкі 1–2–3–4–1.

8. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці забараняецца ажыццяўленне дзейнасці без выканання патрабаванняў Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і Палажэння аб парадку добраўпарадкавання воінскіх пахаванняў і пахаванняў ахвяр войнаў, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 верасня 2018 г. № 675.

ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА

9. Ахоўная зона ўстаноўлена для забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, найлепшага зрокавага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.

У ахоўную зону ўваходзіць тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці і элементы мемарыяльнага комплексу: стэла з барэльефам і помнік жанчыны ў жалобе, аб’яднаныя брукам.

10. Мяжой ахоўнай зоны згодна з дадаткам з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе ўздоўж межаў пляцоўкі, на якой размешчаны мемарыяльны комплекс, праз кропкі 5–6–7–8–5.

11. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:

усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых уласцівасцей і элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці;

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя пракладкі (рэканструкцыі) інжынерных камунікацый;

знішчэнне, прычыненне шкоды, пагаршэнне тэхнічнага стану элементам каштоўнага гісторыка-архітэктурнага асяроддзя;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторыі, якія пагаршаюць успрыманне аб’ёмна-прасторавых асаблівасцей, элементаў і дэталяў гісторыка-культурнай каштоўнасці.

ГЛАВА 4
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ

12. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці захавання прыроднага асяроддзя, візуальна звязанага з гісторыка-культурнай каштоўнасцю.

Зона аховы ландшафту ўстаноўлена на тэрыторыі парку.

13. Мяжой зоны аховы ландшафту згодна з дадаткам з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе ўздоўж межаў парку праз кропкі 9–10–11–12–9.

14. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя пракладкі падземных інжынерных камунікацый, рамонту (рэканструкцыі) існуючых інжынерных камунікацый;

знішчэнне, прычыненне шкоды, пагаршэнне тэхнічнага стану элементам каштоўнага гісторыка-архітэктурнага асяроддзя;

ажыццяўленне гаспадарчай дзейнасці (работ), якая можа прывесці да змены існуючага ландшафту;

высечка дрэў, акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе заключэння аб прызнанні дрэва небяспечным, а таксама акрамя санітарных высяканняў;

усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых уласцівасцей і элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці.

 

 

Дадатак

да праекта зон аховы нерухомай
матэрыяльнай гісторыка-культурнай
каштоўнасці «Брацкая магіла» ў парку
ў г. Чавусы Магілёўскай вобласці

СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.