|
Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
30 чэрвеня 2026 г. № 80
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Капліца-пахавальня Качаноў» на могільніку на заходняй ускраіне в. Івашкаўцы Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці
На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Капліца-пахавальня Качаноў» на могільніку на заходняй ускраіне в. Івашкаўцы Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці (дадаецца).
2. Гэта пастанова ўступае ў сілу праз 15 дзён пасля яе прыняцця.
|
Міністр |
М.С.Маркаў |
|
|
Пастанова 30.06.2026 № 80 |
Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Капліца-пахавальня Качаноў» на могільніку на заходняй ускраіне в. Івашкаўцы Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Капліца-пахавальня Качаноў» на могільніку на заходняй ускраіне в. Івашкаўцы Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. «Капліца-пахавальня Качаноў» на могільніку на заходняй ускраіне в. Івашкаўцы Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 413Г000765.
3. Праект зон аховы распрацаваны навукова-даследчым праектна-вышукальным рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам «Інстытут «Белжылпраект» па заказе Смаргонскага раённага выканаўчага камітэта.
4. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці, яе навакольнага асяроддзя і заключаецца ў вызначэнні мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона), зоны рэгулявання забудовы гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона рэгулявання забудовы) і іх межаў, рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ. АХОЎНАЯ ЗОНА
5. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана па месцы знаходжання капліцы і абмежавана контурам яе вонкавых сцен, ганка.
6. Ахоўная зона ўстаноўлена для забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, архітэктурна-мастацкай якасці гісторыка-культурнай каштоўнасці і найлепшага зрокавага ўспрымання.
Ахоўная зона супадае з тэрыторыяй гісторыка-культурнай каштоўнасці.
7. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны згодна з дадаткам з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 1 уздоўж вонкавага боку сцен і ганка гісторыка-культурнай каштоўнасці праз кропкі 2–3 да кропкі 4.
8. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны забараняецца:
знішчэнне, прычыненне шкоды, пагаршэнне тэхнічнага стану, дэмантаж гісторыка-культурнай каштоўнасці;
узвядзенне новых будынкаў і збудаванняў;
добраўпарадкаванне і (або) азеляненне, якія пагаршаюць візуальнае ўспрыманне гісторыка-культурнай каштоўнасці;
выкананне земляных работ без забеспячэння археалагічнага нагляду і рэалізацыі мер па ахове археалагічных аб’ектаў у адпаведнасці з артыкуламі 129 і 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры;
рэканструкцыя, рамонт, мадэрнізацыя каштоўнага гісторыка-архітэктурнага асяроддзя, размешчанага вакол тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны, якія прадугледжваюць змяненні аб’ёмна-прасторавага і архітэктурнага рашэнняў гэтага асяроддзя.
ГЛАВА 3
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ
9. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена з мэтай рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва і рэканструкцыі існуючай забудовы на тэрыторыі, якая знаходзіцца ў непасрэднай блізкасці да гісторыка-культурнай каштоўнасці, захавання неабходных умоў успрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.
10. Мяжой зоны рэгулявання забудовы згодна з дадаткам з’яўляецца:
на паўднёвым усходзе і паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 8 па межах зямельнага ўчастка ў в. Івашкаўцы, 2 праз кропку 5 да кропкі 6;
на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 6 уздоўж пасадкі драўніннай расліннасці да кропкі 7;
на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 7 на паўднёвы ўсход у створы з паўночна-ўсходняй мяжой зямельнага ўчастка ў в. Івашкаўцы, 2 і далей па гэтай мяжы да кропкі 8.
11. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы забараняецца:
узвядзенне новых будынкаў і збудаванняў вышэй за 8 м ад узроўню зямлі да ўзроўню вільчака даху;
рэканструкцыя існуючых будынкаў і збудаванняў, якая прадугледжвае павелічэнне вышыні больш за 8 м ад узроўню зямлі да ўзроўню вільчака даху;
усталяванне агароджы светапразрыстасцю меней за 50 %, вышынёй больш за 1,2 м і (або) без выкарыстання традыцыйных формаў, матэрыялаў і колераў.
|
|
да праекта зон аховы нерухомай |
СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ



