|
Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
2 чэрвеня 2026 г. № 68
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Селішчы, курганныя могільнікі», размешчанай у в. Чарэшля Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці, ва ўрочышчы Замэчак, злева ад дарогі Чарэшля – Дзяляцічы, на ўсходнім беразе воз. Чарэшля, каля вёскі, 1,5 км на паўночны ўсход ад вёскі, 2 км на паўночны ўсход ад вёскі
На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Селішчы, курганныя могільнікі», размешчанай у в. Чарэшля Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці, ва ўрочышчы Замэчак, злева ад дарогі Чарэшля – Дзяляцічы, на ўсходнім беразе воз. Чарэшля, каля вёскі, 1,5 км на паўночны ўсход ад вёскі, 2 км на паўночны ўсход ад вёскі (дадаецца).
2. Гэта пастанова ўступае ў сілу праз 15 дзён пасля яе прыняцця.
|
Міністр |
М.С.Маркаў |
|
|
Пастанова 02.06.2026 № 68 |
Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Селішчы, курганныя могільнікі», размешчанай у в. Чарэшля Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці, ва ўрочышчы Замэчак, злева ад дарогі Чарэшля – Дзяляцічы, на ўсходнім беразе воз. Чарэшля, каля вёскі, 1,5 км на паўночны ўсход ад вёскі, 2 км на паўночны ўсход ад вёскі
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Селішчы, курганныя могільнікі», размешчанай у в. Чарэшля Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці, ва ўрочышчы Замэчак, злева ад дарогі Чарэшля – Дзяляцічы, на ўсходнім беразе воз. Чарэшля, каля вёскі, 1,5 км на паўночны ўсход ад вёскі, 2 км на паўночны ўсход ад вёскі (далей – праект зон аховы), распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. «Селішчы, курганныя могільнікі», размешчаныя ў в. Чарэшля Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці, ва ўрочышчы Замэчак, злева ад дарогі Чарэшля – Дзяляцічы, на ўсходнім беразе воз. Чарэшля, каля вёскі, 1,5 км на паўночны ўсход ад вёскі, 2 км на паўночны ўсход ад вёскі, з’яўляюцца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), унесенай у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 413В000465.
3. Праект зон аховы распрацаваны дзяржаўнай навуковай установай «Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» па заказе аддзела культуры Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта.
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона), зоны аховы культурнага пласта (слоя) гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы культурнага пласта (слоя) і іх межаў, рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
Схемы зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаюцца.
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ
6. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці складаецца з пяці аб’ектаў:
селішча ва ўрочышчы «Замэчак», размешчанае за 1,5 км на паўночны ўсход ад в. Чарэшля (далей – селішча-1);
селішча, размешчанае злева ад дарогі Чарэшля – Дзяляцічы (далей – селішча-2);
курганны могільнік, размешчаны на ўсходнім беразе воз. Чарэшля (далей – курганны могільнік-1);
курганны могільнік, размешчаны на ўсходнім беразе воз. Чарэшля, за 2 км на паўночны ўсход ад в. Чарэшля (далей – курганны могільнік-2);
селішча-стаянка эпохі фінальнага палеаліту і мезаліту (далей селішча-стаянка).
Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці ўстаноўлена ў межах аб’ектаў, прадугледжаных часткай першай гэтага пункта, зафіксаваных пры правядзенні археалагічных і натурных даследаванняў.
7. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці згодна з дадаткам з’яўляюцца:
селішча-1 – умоўная лінія, якая праходзіць праз кропкі 1–2–3–4–5–6–7–1;
селішча-2 – умоўная лінія, якая праходзіць праз кропкі 8–9–10–11–12–13–14–15–16–17–18–19–20–21–22–23–8;
селішча-стаянка – умоўная лінія, якая праходзіць праз кропкі 24–25–26–27–28–29–30–31–32–24;
курганны могільнік-1 – умоўная лінія, якая праходзіць праз кропкі 33–34–35–36–37–33;
курганны могільнік-2 – умоўная лінія, якая праходзіць праз кропкі 38–39–40–41–38.
8. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці выкананне земляных, будаўнічых, меліярацыйных і іншых работ, не звязаных з навуковым вывучэннем гісторыка-культурнай каштоўнасці, магчыма пасля пазбаўлення гісторыка-культурнай каштоўнасці статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці ў адпаведнасці з пунктам 4 артыкула 94 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА. ЗОНА АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТА (СЛОЯ)
9. Ахоўная зона і зона аховы культурнага пласта (слоя) устаноўлены для выяўлення і даследавання магчымых археалагічных аб’ектаў і артэфактаў на тэрыторыі, непасрэдна прылеглай да гісторыка-культурнай каштоўнасці.
10. Мяжой тэрыторыі ахоўнай зоны і зоны аховы культурнага пласта (слоя) згодна з дадаткам з’яўляюцца:
селішча-1 – умоўная лінія, якая праходзіць праз кропкі 42–43–44–45–46–47–48–49–42;
селішча-2 – умоўная лінія, якая праходзіць праз кропкі 50–51–52–53–54–55–56–57–58–59–60–61–62–63–64–65–50;
селішча-стаянка – умоўная лінія, якая праходзіць праз кропкі 66–67–68–69–70–71–72–73–74–66;
курганны могільнік-1 – умоўная лінія, якая праходзіць праз кропкі 75–76–77–78–79–75;
курганны могільнік-2 – умоўная лінія, якая праходзіць праз кропкі 80–81–82–83–80.
11. На тэрыторыі ахоўнай зоны і зоны аховы культурнага пласта (слоя) пры выкананні земляных работ забяспечваецца правядзенне археалагічнага нагляду і рэалізацыя мер па ахове археалагічных аб’ектаў у адпаведнасці з артыкуламі 129 і 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
12. У выпадку выпадковага выяўлення археалагічных аб’ектаў ці артэфактаў на тэрыторыі ахоўнай зоны і зоны аховы культурнага пласта (слоя) юрыдычныя і фізічныя асобы дзейнічаюць у адпаведнасці з патрабаваннямі артыкула 88 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
|
|
да праекта зон аховы нерухомай |
СХЕМЫ ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫХ КАШТОЎНАСЦЕЙ







