|
Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
2 чэрвеня 2026 г. № 66
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Земляны форт № 6», размешчанай ва ўрочышчы Дзевятоўка ў г. Гродна
На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Земляны форт № 6», размешчанай ва ўрочышчы Дзевятоўка ў г. Гродна (дадаецца).
2. Гэта пастанова ўступае ў сілу праз 15 дзён пасля яе прыняцця.
|
Міністр |
М.С.Маркаў |
|
|
Пастанова 02.06.2026 № 66 |
Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Земляны форт № 6», размешчанай ва ўрочышчы Дзевятоўка ў г. Гродна
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Земляны форт № 6», размешчанай ва ўрочышчы Дзевятоўка ў г. Гродна (далей – праект зон аховы), распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. «Земляны форт № 6» ва ўрочышчы Дзевятоўка ў г. Гродна (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць) з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю ў складзе комплекснай нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці катэгорыі «2» – «Фартыфікацыйныя збудаванні Гродзенскай крэпасці», якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 412Д000775.
3. Праект зон аховы распрацаваны праектным філіялам адкрытага акцыянернага таварыства «Белрэстаўрацыя» па заказе камунальнага ўнітарнага даччынага прадпрыемства «Упраўленне капітальнага будаўніцтва горада Гродна».
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, вызначае тэрыторыю гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўную зону гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона), зону аховы культурнага пласта (слоя) гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы культурнага пласта (слоя) і іх межы, рэжымы ўтрымання і выкарыстання.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ
6. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана ў захаваных межах землянога форта.
7. Мяжой гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляюцца:
на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж тальвега рова ад кропкі 1 праз кропкі 2–3–4 да кропкі 5;
на паўднёвым-усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж праезда ад кропкі 5 да кропкі 6;
на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 6 уздоўж паўночнай мяжы зямельнага ўчастка з кадастравым нумарам 440100000002006483 да кропкі 7, далей – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж межаў зямельнага ўчастка з кадастравым нумарам 440100000002000654 і ў створы з паўночнай мяжой гэтага ўчастка праз кропкі 8–9 да кропкі 10;
на паўднёвым-захадзе, захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 10 уздоўж вузкакалейнай чыгуначнай дарогі да кропкі 1.
8. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці забараняецца:
знішчэнне, прычыненне шкоды фрагментам валаў;
узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя аднаўлення згубленых элементаў земляных збудаванняў.
ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА
9. Ахоўная зона ўстаноўлена для забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці. У ахоўную зону ўваходзіць тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці.
10. Мяжой ахоўнай зоны з’яўляюцца:
на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 11 паралельна паўночнай мяжы гісторыка-культурнай каштоўнасці праз кропкі 12–13–14 да кропкі 15;
на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж праезда да кропкі 5, далей – умоўная лінія, якая ідзе па межах тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці праз кропкі 6–7–8–9–10 да кропкі 1, далей – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж вузкакалейкі да кропкі 11.
11. На тэрыторыі ахоўнай зоны дзейнічаюць рэжымы ўтрымання і выкарыстання, устаноўленыя для тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці.
ГЛАВА 4
ЗОНА АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТА (СЛОЯ)
12. Зона аховы культурнага пласта (слоя) устаноўлена для выяўлення, захавання і даследавання археалагічных аб’ектаў і археалагічных артэфактаў.
13. Зона аховы культурнага пласта (слоя) устаноўлена на ўсёй тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Мяжа зоны аховы культурнага пласта (слоя) супадае з мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці.
14. Пры выкананні земляных работ на тэрыторыі зоны аховы культурнага пласта (слоя) неабходна забяспечыць правядзенне археалагічнага нагляду і рэалізацыю мер па ахове археалагічных аб’ектаў у адпаведнасці з артыкуламі 129 і 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
|
|
да праекта зон аховы нерухомай |
СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ



