Официальная правовая информация |
Каментарый да Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17 сакавіка 2020 г. № 100 «Аб ваеннай форме адзення і знаках адрознення па воінскіх званнях ваеннаслужачых»
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17 сакавіка 2020 г. № 100 (далей – Указ) заснаваны:
ваенная форма адзення;
знакі адрознення па воінскіх званнях ваеннаслужачых – пагоны.
Акрамя таго, зацверджаны:
пералік прадметаў ваеннай формы адзення;
апісанне знакаў адрознення па воінскіх званнях ваеннаслужачых.
Устаноўлена, што:
знакамі адрознення па воінскіх фарміраваннях, функцыянальным прызначэнні ваеннаслужачых з’яўляюцца эмблемы, нарукаўныя знакі, галуны, нашыўкі, лампасы, канты, вышыванне, кукарды, гузікі, апісанне якіх зацвярджаецца адпаведнымі дзяржаўнымі органамі, у якіх прадугледжана ваенная служба;