![]() | Официальная правовая информация |
Каментарый да пастановы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 3 сакавіка 2018 г. № 10 «Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у пастанову Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 20 снежня 2011 г. № 283»
Пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 3 сакавіка 2018 г. № 10 (далей – пастанова) унесены дапаўненні і змяненні ў Палажэнне аб установе агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджанае пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 20 снежня 2011 г. № 283.
У прыватнасці вызначана, што класы (групы) з вывучэннем асобных вучэбных прадметаў на павышаным узроўні могуць стварацца ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі на II і III ступенях агульнай сярэдняй адукацыі.