|
Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
28 ліпеня 2026 г. № 86
Аб зацвярджэнні праектаў зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, размешчаных у Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці
На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць:
праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей у аграгарадку Блонь Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці (дадаецца);
праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў аграгарадку Гарэлец Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці (дадаецца);
праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў аграгарадку Навасёлкі Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці (дадаецца).
2. Гэта пастанова ўступае ў сілу праз 15 дзён пасля яе прыняцця.
|
Міністр |
М.С.Маркаў |
|
|
Пастанова 28.07.2026 № 86 |
Праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей у аграгарадку Блонь Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей у аграгарадку Блонь Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. Праект зон аховы распрацаваны для наступных нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей (далей, калі не ўказана іншае, – гісторыка-культурныя каштоўнасці), уключаных у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь:
«Сядзібны дом Бонч-Асмалоўскіх» па вул. Санаторнай, 5 (інв. № 602/С-43486)» у аграгарадку Блонь Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці, катэгорыя «3», шыфр 613Г000675;
«Брацкая магіла» ў аграгарадку Блонь Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці, катэгорыя «3», шыфр 613Д000506.
3. Праект зон аховы распрацаваны індывідуальным прадпрымальнікам Вырасткам Уладзімірам Станіслававічам па заказе дзяржаўнай установы «Пухавіцкі раённы цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый».
4. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурных каштоўнасцей і іх навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні межаў тэрыторый гісторыка-культурных каштоўнасцей, ахоўных зон гісторыка-культурных каштоўнасцей (далей – ахоўныя зоны), зоны рэгулявання забудовы гісторыка-культурных каштоўнасцей (далей – зона рэгулявання забудовы), зоны аховы ландшафту гісторыка-культурных каштоўнасцей (далей – зона аховы ландшафту) і іх межаў, рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.
Схема зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей дадаецца (дадатак 1).
Табліца каардынат паваротных кропак дадаецца (дадатак 2).
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫІ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫХ КАШТОЎНАСЦЕЙ. АХОЎНЫЯ ЗОНЫ
5. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці «Сядзібны дом Бонч-Асмалоўскіх» вызначана па выніках навуковых даследаванняў з улікам гістарычных межаў былой сядзібы і сучаснай горадабудаўнічай сітуацыі.
Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» вызначана ў межах існуючай пляцоўкі памерамі 4 х 7 м, дзе размешчаны воінскія пахаванні, абеліск, элементы азелянення і добраўпарадкавання.
6. Ахоўныя зоны ўстаноўлены для забеспячэння захавання гісторыка-культурных каштоўнасцей і іх навакольнага асяроддзя, найлепшага зрокавага ўспрымання гісторыка-культурных каштоўнасцей.
Ахоўныя зоны супадаюць з тэрыторыямі гісторыка-культурных каштоўнасцей.
7. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці «Сядзібны дом Бонч-Асмалоўскіх» і яе ахоўнай зоны згодна з дадаткам 1 з’яўляецца:
на захадзе – умоўная лінія працягласцю 60,2 м, якая ідзе ад кропкі 5 на поўнач у створы і далей па заходняй мяжы мэтавага зямельнага ўчастка па вул. Санаторнай, 5 да кропкі 6;
на поўначы – умоўная лінія працягласцю 29,5 м, якая ідзе ад кропкі 6 на ўсход уздоўж паўночнай мяжы зямельнага ўчастка па вул. Санаторнай, 5 да кропкі 7;
на ўсходзе – умоўная лінія працягласцю 24,1 м, якая ідзе ад кропкі 7 на поўдзень уздоўж заходняга боку праезнай часткі вул. Санаторнай да кропкі 8, далей на адлегласць 39,6 м уздоўж усходняй мяжы зямельнага ўчастка па вул. Санаторнай, 5 да кропкі 9;
на поўдні – умоўная лінія працягласцю 50,5 м, якая ідзе ад кропкі 9 на захад да кропкі 5.
8. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» і яе ахоўнай зоны згодна з дадаткам 1 з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе ўздоўж вонкавай мяжы існуючай бетоннай пляцоўкі праз кропкі 1–2–3–4–1.
9. На тэрыторыях гісторыка-культурных каштоўнасцей і іх ахоўных зон забараняецца:
знішчэнне, прычыненне шкоды, пагаршэнне тэхнічнага стану гісторыка-культурных каштоўнасцей і іх элементаў;
узвядзенне капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў), акрамя аднаўлення страчанай гістарычнай забудовы на падставе навукова-праектнай дакументацыі, пракладкі ці рэканструкцыі інжынерных камунікацый і сетак;
змена гістарычнага прыроднага ландшафту;
правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні без захавання элементаў гістарычнай планіроўкі, уліку традыцыйных прыёмаў і матэрыялаў, тэматыкі і стылістыкі гісторыка-культурных каштоўнасцей;
усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія пагаршаюць візуальнае ўспрыманне аб’ёмна-прасторавых уласцівасцей і элементаў гісторыка-культурных каштоўнасцей;
высечка дрэў, акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе адпаведнага заключэння, а таксама санітарных высяканняў.
ГЛАВА 3
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ
10. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена з мэтай рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва і рэканструкцыі існуючай забудовы на тэрыторыях, якія прылягаюць да гісторыка-культурных каштоўнасцей, неабходных умоў успрымання гісторыка-культурных каштоўнасцей, захавання каштоўнага гісторыка-архітэктурнага асяроддзя.
Зона рэгулявання забудовы складаецца з чатырох участкаў.
11. Мяжой першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы згодна з дадаткам 1 з’яўляецца:
на поўначы – умоўная лінія працягласцю 106,4 м, якая ідзе ад кропкі 10 на ўсход уздоўж паўднёвага боку праезнай часткі вул. Крынічнай да кропкі 11;
на ўсходзе, паўднёвым усходзе, поўдні, захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 11 па межах зямельнага ўчастка па вул. Санаторнай, 1 праз кропкі 12–13–14 да кропкі 10.
12. Мяжой другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы згодна з дадаткам 1 з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе па межах зямельнага ўчастка па вул. Санаторнай, 2 праз кропкі 15–16–17–18–19–15.
13. Мяжой трэцяга ўчастка зоны рэгулявання забудовы згодна з дадаткам 1 з’яўляецца:
на поўдні, захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 20 па межах зямельнага ўчастка па вул. Пятаковіча, 26 праз кропкі 21–25–26–27 да кропкі 28, далей уздоўж усходняга боку мясцовага праезду праз кропку 29 да кропкі 30;
на поўначы – умоўная лінія працягласцю 152 м, якая ідзе ад кропкі 30 на ўсход уздоўж паўднёвага боку мясцовага праезду да кропкі 31;
на ўсходзе – умоўная лінія працягласцю 86,1 м, якая ідзе ад кропкі 31 на поўдзень па ўсходняй мяжы зямельнага ўчастка па вул. Пятаковіча, 26 да кропкі 20.
14. Мяжой чацвёртага ўчастка зоны рэгулявання забудовы згодна з дадаткам 1 з’яўляецца:
на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 44 уздоўж паўднёвага боку праезнай часткі вул. Крынічнай праз кропку 11 да кропкі 10;
на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 10 на поўнач уздоўж заходняга боку праезнай часткі вул. Санаторнай праз кропкі 8–7–34 да кропкі 38;
на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 38 на ўсход уздоўж паўднёвага боку праезнай часткі вул. Шашэйнай да кропкі 39;
на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 39 на поўдзень уздоўж заходняга боку мясцовага праезду да кропкі 40, далей па межах зямельных участкаў па вул. Санаторнай, 3, вул. Крынічнай, 1 праз кропкі 41–42–43 да кропкі 44.
15. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы забараняецца:
узвядзенне (рэканструкцыя) капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў) вышэй за 8 м ад узроўню зямлі да ўзроўню вільчака даху (на тэрыторыі другога ўчастка рэгулявання забудовы – вышэй за 6 м) і без выкарыстання традыцыйных аб’ёмна-прасторавых і колеравых рашэнняў, а таксама без уласцівых гістарычнаму асяроддзю будаўнічых матэрыялаў;
знішчэнне, прычыненне шкоды, дэмантаж, павелічэнне аб’ёмна-прасторавага рашэння каштоўнага гісторыка-архітэктурнага асяроддзя;
усталяванне па межах прылеглых домаўладанняў агароджы светапразрыстасцю меней за 50 %, вышынёй больш за 1,5 метра і без выкарыстання традыцыйных форм, матэрыялаў і колераў;
усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых уласцівасцей і элементаў гісторыка-культурных каштоўнасцей;
размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, камунальна-складскіх і транспартных аб’ектаў і іншых збудаванняў, якія ў тым ліку павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі, за выключэннем аб’ектаў, якія забяспечваюць спрыяльнае і бяспечнае асяроддзе жыццядзейнасці насельніцтва.
ГЛАВА 4
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ
16. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена з мэтай захавання прыроднага асяроддзя, азелянення і існуючага ландшафту, гістарычна, візуальна і тэматычна звязаных з гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі.
Зона аховы ландшафту складаецца з двух участкаў.
17. Знешняй мяжой першага ўчастка зоны аховы ландшафту згодна з дадаткам 1 з’яўляецца:
на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 14 па заходніх межах першага і чацвёртага ўчасткаў зоны рэгулявання забудовы праз кропкі 10–8–7 да кропкі 34;
на поўначы – умоўная лінія працягласцю 124 м, якая ідзе ад кропкі 34 на захад уздоўж паўднёвага боку праезнай часткі вул. Пятаковіча праз кропку 33 да кропкі 32;
на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 32 да кропкі 31, далей па межах трэцяга ўчастка зоны рэгулявання забудовы праз кропкі 20–21 да кропкі 25, далей на паўднёвы ўсход на адлегласць 98,1 м да кропкі 24;
на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 24 уздоўж берагавой лініі р. Цітаўка праз кропку 23 да кропкі 22, далей на ўсход на адлегласць 28 м да кропкі 14.
Унутранай мяжой першага ўчастка зоны аховы ландшафту згодна з дадаткам 1 з’яўляюцца межы тэрыторыі і ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці «Сядзібны дом Бонч-Асмалоўскіх», другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы.
18. Мяжой другога ўчастка зоны аховы ландшафту згодна з дадаткам 1 з’яўляецца:
на поўдні – умоўная лінія працягласцю 100 м, якая ідзе ад кропкі 34 на захад па мяжы першага ўчастка зоны аховы ландшафту да кропкі 33;
на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 33 на поўнач па ўсходняму боку мясцовага праезду праз кропкі 35–36 да кропкі 37;
на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 37 на ўсход па паўднёваму боку праезнай часткі вул. Шашэйнай да кропкі 38;
на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 38 на поўдзень па заходняй мяжы чацвёртага ўчастка зоны рэгулявання забудовы да кропкі 34.
19. У зоне аховы ландшафту забараняецца:
узвядзенне капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў), акрамя падземных інжынерных камунікацый і аднаўлення страчанай гістарычнай забудовы на падставе архіўна-бібліяграфічных матэрыялаў і навукова-праектнай дакументацыі;
высечка дрэў, акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе заключэння аб прызнанні дрэва небяспечным, а таксама акрамя санітарных высяканняў;
ажыццяўленне гаспадарчай ці іншай дзейнасці, якая можа прывесці да змены характару гістарычнага ландшафту, пашкоджання ці знішчэння дрэў, акрамя аднаўлення гістарычных рэльефаў прыроднага і антрапагеннага паходжання.
|
|
да праекта зон аховы нерухомых |
СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫХ КАШТОЎНАСЦЕЙ

|
|
да праекта зон аховы нерухомых |
Табліца каардынат паваротных кропак

|
|
Пастанова 28.07.2026 № 86 |
Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў аграгарадку Гарэлец Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў аграгарадку Гарэлец Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. «Брацкая магіла» ў аграгарадку Гарэлец Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 613Д000510.
3. Праект зон аховы распрацаваны індывідуальным прадпрымальнікам Вырасткам Уладзімірам Станіслававічам па заказе дзяржаўнай установы «Пухавіцкі раённы цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый».
4. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона) і яе мяжы, рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ
5. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана па вонкавых межах існуючай агароджы брацкай магілы памерамі 6 х 9 м, дзе размешчаны воінскія пахаванні, абеліск, элементы азелянення і добраўпарадкавання.
6. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці згодна з дадаткам з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе па вонкавай мяжы агароджы праз кропкі 1–2–3–4–1.
7. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці забараняецца:
знішчэнне, прычыненне шкоды, пагаршэнне тэхнічнага стану гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе элементаў;
узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя ўсталявання вонкавага асвятлення;
правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні, усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія пагаршаюць візуальнае ўспрыманне гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе элементаў;
пахаванні, не звязаныя з гісторыка-культурнай каштоўнасцю;
ажыццяўленне дзейнасці без выканання Палажэння аб парадку добраўпарадкавання воінскіх пахаванняў і пахаванняў ахвяр войнаў, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 верасня 2018 г. № 675.
ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА
8. Ахоўная зона ўстаноўлена для забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, найлепшага зрокавага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.
У ахоўную зону ўваходзіць тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці.
9. Мяжой ахоўнай зоны згодна з дадаткам з’яўляецца:
на захадзе – умоўная лінія працягласцю 13,8 м, якая ідзе ад кропкі 5 уздоўж вонкавай мяжы агароджы ўчастка былой школы да кропкі 6;
на паўночным захадзе – умоўная лінія працягласцю 18,77 м, якая ідзе ад кропкі 6 на ўсход па паўднёвай мяжы зямельнага ўчастка па вул. Цэнтральнай, 47 да кропкі 7;
на паўночным усходзе – умоўная лінія працягласцю 13,8 м, якая ідзе ад кропкі 7 на поўдзень паралельна ўсходняй мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці на адлегласці ад яе 6 м да кропкі 8;
на паўднёвым усходзе – умоўная лінія працягласцю 18,77 м, якая ідзе ад кропкі 8 па паўночнай мяжы зямельнага ўчастка па вул. Цэнтральнай, 15 да кропкі 5.
10. На тэрыторыі ахоўнай зоны дзейнічаюць рэжымы ўтрымання і выкарыстання, устаноўленыя ў пункце 7 гэтага праекта зон аховы, і дадаткова забараняецца высечка дрэў, акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе заключэння аб прызнанні дрэва небяспечным, а таксама акрамя санітарных высяканняў.
|
|
да праекта зон аховы нерухомай |
СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

|
|
Пастанова 28.07.2026 № 86 |
Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў аграгарадку Навасёлкі Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў аграгарадку Навасёлкі Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. «Брацкая магіла» ў аграгарадку Навасёлкі Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 613Д000521.
3. Праект зон аховы распрацаваны індывідуальным прадпрымальнікам Вырасткам Уладзімірам Станіслававічам па заказе дзяржаўнай установы «Пухавіцкі раённы цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый».
4. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона) і яе мяжы, рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ
5. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана па вонкавых межах існуючай агароджы брацкай магілы памерамі 6,5 х 7,5 м, дзе размешчаны воінскія пахаванні, абеліск, элементы азелянення і добраўпарадкавання.
6. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці згодна з дадаткам з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе па вонкавай мяжы агароджы праз кропкі 1–2–3–4–1.
7. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці забараняецца:
знішчэнне, прычыненне шкоды, пагаршэнне тэхнічнага стану гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе элементаў;
узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя ўсталявання вонкавага асвятлення;
правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні, усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія пагаршаюць візуальнае ўспрыманне гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе элементаў;
пахаванні, не звязаныя з гісторыка-культурнай каштоўнасцю;
высечка дрэў, акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе заключэння аб прызнанні дрэва небяспечным, а таксама акрамя санітарных высяканняў;
ажыццяўленне дзейнасці без выканання Палажэння аб парадку добраўпарадкавання воінскіх пахаванняў і пахаванняў ахвяр войнаў, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 верасня 2018 г. № 675.
ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА
8. Ахоўная зона ўстаноўлена для забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, найлепшага зрокавага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.
У ахоўную зону ўваходзіць тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці.
9. Мяжой ахоўнай зоны згодна з дадаткам з’яўляецца:
на паўночным захадзе, паўночным і паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 5 паралельна паўночна-заходняй, паўночна-ўсходняй і паўднёва-ўсходняй межам тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці на адлегласці ад іх 6 м праз кропкі 6–7 да кропкі 8;
на паўднёвым захадзе – умоўная лінія працягласцю 19,5 м, якая ідзе ад кропкі 8 на паўночны захад уздоўж праезнай часткі вул. Садовай да кропкі 5.
10. На тэрыторыі ахоўнай зоны дзейнічаюць рэжымы ўтрымання і выкарыстання, устаноўленыя ў пункце 7 гэтага праекта зон аховы.



