Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 29.06.2026
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

30 красавіка 2026 г. № 47

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Будынак былой сядзібы Альфрэда Ромера» ў в. Каралінова Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці

На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Будынак былой сядзібы Альфрэда Ромера» ў в. Каралінова Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці (дадаецца).

2. Гэта пастанова ўступае ў сілу з 5 чэрвеня 2026 г.

 

Міністр

М.С.Маркаў

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь
30.04.2026 № 47

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Будынак былой сядзібы Альфрэда Ромера» ў в. Каралінова Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Будынак былой сядзібы Альфрэда Ромера» ў в. Каралінова Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. «Будынак былой сядзібы Альфрэда Ромера» ў в. Каралінова Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 213Г000595.

3. Праект зон аховы распрацаваны індывідуальным прадпрымальнікам Вырасткам Уладзімірам Станіслававічам па заказе Хурса Канстанціна Іванавіча.

4. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона), зоны рэгулявання забудовы гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона рэгулявання забудовы), зоны аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы ландшафту) і іх межаў, рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца (дадатак 1).

Табліца каардынат паваротных кропак дадаецца (дадатак 2).

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ. АХОЎНАЯ ЗОНА

5. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана па межах мэтавага зямельнага ўчастка для абслугоўвання будынка школы, якая знаходзіцца ў гісторыка-культурнай каштоўнасці.

6. Ахоўная зона ўстаноўлена для забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, былой гістарычнай тэрыторыі і каштоўнага гісторыка-архітэктурнага асяроддзя, найлепшага візуальнага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Ахоўная зона супадае з тэрыторыяй гісторыка-культурнай каштоўнасці.

7. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны згодна з дадаткам 1 з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе па межах мэтавага зямельнага ўчастка праз кропкі 1–2–3–4–5–6–7–1.

8. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны забараняецца:

знішчэнне, прычыненне шкоды, пагаршэнне тэхнічнага стану гісторыка-культурнай каштоўнасці і каштоўнага гісторыка-архітэктурнага асяроддзя, а таксама навукова неабгрунтаванае змяненне аб’ёмна-прасторавага і архітэктурнага рашэнняў гісторыка-культурнай каштоўнасці;

узвядзенне новых будынкаў і збудаванняў, акрамя аднаўлення страчанай гістарычнай забудовы на падставе архіўна-бібліяграфічных матэрыялаў і навукова-праектнай дакументацыі, а таксама акрамя будаўніцтва новых ці рэканструкцыі існуючых інжынерных камунікацый;

добраўпарадкаванне і (або) азеляненне з ужываннем неўласцівых і дысануючых гістарычнаму асяроддзю матэрыялаў, якія, у тым ліку, ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці;

змена гістарычнага ландшафту;

усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія пагаршаюць візуальнае ўспрыманне аб’ёмна-прасторавых уласцівасцей і элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці;

высечка дрэў, акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе заключэння аб прызнанні дрэва небяспечным, а таксама акрамя санітарных высяканняў;

правядзенне земляных і меліярацыйных работ без прыняцця мер па ахове археалагічных аб’ектаў і артэфактаў у парадку, устаноўленым артыкуламі 129, 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

ГЛАВА 3
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ

9. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена ў мэтах рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва і рэканструкцыі існуючай забудовы на тэрыторыях, якія знаходзяцца побач з гісторыка-культурнай каштоўнасцю, захавання неабходных умоў успрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.

10. Мяжой зоны рэгулявання забудовы згодна з дадаткам 1 з’яўляецца:

на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 14 на паўночны ўсход уздоўж паўночна-заходняга боку праезнай часткі вул. Ромера праз кропкі 15–16 да кропкі 17;

на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 17 на захад уздоўж паўночнага боку мясцовага праезда да кропкі 18;

на захадзе, паўночным захадзе – умоўная лінія працягласцю 85,9 м, якая ідзе ад кропкі 18 на поўдзень уздоўж заходняга боку мясцовага праезда да кропкі 19; далей на паўднёвы захад на адлегласць 72,1 м да кропкі 20; далей па паўночна-усходняй мяжы зямельнага участка па вул. Ромера, 29 да кропкі 21; далей на паўночны захад да кропкі 22; далей на паўднёвы захад да кропкі 23;

на паўднёвым захадзе – умоўная лінія працягласцю 77,3 м, якая ідзе ад кропкі 23 на паўднёвы ўсход па паўднёва-заходняй мяжы зямельнага участка па вул. Ромера, 29 да кропкі 14.

11. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў вышэй за 10 м ад узроўню зямлі да ўзроўню вільчака даху і без выкарыстання традыцыйных аб’ёмна-прасторавых і колеравых рашэнняў, а таксама без уласцівых гістарычнаму характару будаўнічых матэрыялаў;

рэканструкцыя з надбудовай існуючых будынкаў і збудаванняў вышэй за 10 м ад узроўню зямлі да ўзроўню вільчака даху;

знішчэнне, прычыненне шкоды і дэмантаж каштоўнага гісторыка-архітэктурнага асяроддзя (сядзібны леднік, рэшткі сцен цаглянага сядзібнага гаспадарчага будынка);

размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, камунальна-складскіх, транспартных аб’ектаў і іншых збудаванняў, якія ў тым ліку павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі, за выключэннем аб’ектаў, якія забяспечваюць спрыяльнае і бяспечнае асяроддзе жыццядзейнасці насельніцтва;

змена гістарычнага ландшафту, высечка гістарычных дрэў, акрамя тых, што знаходзяцца ў аварыйным стане на падставе заключэння аб прызнанні дрэва небяспечным, а таксама акрамя санітарных высяканняў.

ГЛАВА 4
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ

12. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена з мэтай захавання гістарычнага асяроддзя, ландшафту і прыродных панарам наваколля, візуальна і гістарычна звязаных з гісторыка-культурнай каштоўнасцю.

Зона аховы ландшафту складаецца з двух участкаў.

13. Мяжой першага ўчастка зоны аховы ландшафту згодна з дадаткам 1 з’яўляецца:

на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 2 на поўдзень па заходняй мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны да кропкі 1;

на поўдні, паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 1 уздоўж дравеснай раслінасці праз кропку 12 да кропкі 13;

на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 13 на паўночны ўсход уздоўж паўднёва-усходняга боку праезнай часткі вул. Ромера да кропкі 2.

14. Мяжой другога ўчастка зоны аховы ландшафту згодна з дадаткам 1 з’яўляецца:

на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 1 на ўсход па паўднёвай мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны да кропкі 7;

на ўсходзе, паўднёвым усходзе, поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 7 уздоўж хмызнякова-дравеснай раслінасці поймы р. Ёдаўкі праз кропку 8 да кропкі 9; далей на захад па паўночнай мяжы зямельнага ўчастка з кадастравым нумарам 224000000002001944 праз кропку 10 да кропкі 11;

на захадзе – умоўная лінія працягласцю 52,6 м, якая ідзе ад кропкі 11 на поўнач у створы з заходняй мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны да кропкі 1.

15. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя аднаўлення страчанай гістарычнай забудовы і планіровачнай структуры на падставе архіўна-бібліяграфічных матэрыялаў і навукова-праектнай дакументацыі, а таксама акрамя будаўніцтва ці рэканструкцыі інжынерных камунікацый і ўсталявання вонкавага асвятлення;

знішчэнне, прычыненне шкоды і дэмантаж каштоўнага гісторыка-архітэктурнага асяроддзя (падмуркі старой сядзібы ХІХ ст.);

змяненне прыроднага характара ландшафта і рэльефа;

высечка дрэў, акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе адпаведнага заключэння, і санітарных высяканняў.

 

 

Дадатак 1

да праекта зон аховы нерухомай
матэрыяльнай гісторыка-культурнай
каштоўнасці «Будынак былой сядзібы
Альфрэда Ромера» ў в. Каралінова
Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці

СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

 

 

 

Дадатак 2

да праекта зон аховы нерухомай
матэрыяльнай гісторыка-культурнай
каштоўнасці «Будынак былой сядзібы
Альфрэда Ромера» ў в. Каралінова
Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці

Табліца каардынат паваротных кропак

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.