|
Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА КАБІНЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
24 ліпеня 1996 г. № 481
Аб адабрэнні і прадстаўленні на ратыфікацыю Дагавора аб дружбе і супрацоўніцтве паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Казахстан
Кабінет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Адобрыць і накіраваць Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь для прадстаўлення на ратыфікацыю ў Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь Дагавор аб дружбе і супрацоўніцтве паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Казахстан, падпісаны ў г. Мінску 17 студзеня 1996 г.


