|
Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
16 верасня 2025 г. № 92
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Комплекс былой сядзібы «Нізгалава»: сядзібны дом, флігель, кухня, вяндлярня, рэшткі падмурку гаспадарчай пабудовы» па вул. Цэнтральнай у аграгарадку Двор Нізгалава Бешанковіцкага раёна Віцебскай вобласці
На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Комплекс былой сядзібы «Нізгалава»: сядзібны дом, флігель, кухня, вяндлярня, рэшткі падмурку гаспадарчай пабудовы» па вул. Цэнтральнай у аграгарадку Двор Нізгалава Бешанковіцкага раёна Віцебскай вобласці (дадаецца).
2. Гэта пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
|
Міністр |
Р.І.Чарнецкі |
|
|
Пастанова |
Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Комплекс былой сядзібы «Нізгалава»: сядзібны дом, флігель, кухня, вяндлярня, рэшткі падмурку гаспадарчай пабудовы» па вул. Цэнтральнай у аграгарадку Двор Нізгалава Бешанковіцкага раёна Віцебскай вобласці
ГЛАВА 1
Агульныя палажэнні
1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Комплекс былой сядзібы «Нізгалава»: сядзібны дом, флігель, кухня, вяндлярня, рэшткі падмурку гаспадарчай пабудовы» па вул. Цэнтральнай у аграгарадку Двор Нізгалава Бешанковіцкага раёна Віцебскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. «Комплекс былой сядзібы «Нізгалава»: сядзібны дом, флігель, кухня, вяндлярня, рэшткі падмурку гаспадарчай пабудовы» па вул. Цэнтральнай у аграгарадку Двор Нізгалава Бешанковіцкага раёна Віцебскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «2» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 212Г000152.
3. Праект зон аховы распрацаваны індывідуальным прадпрымальнікам Лейбінскім Феліксам Пятровічам па заказе дзяржаўнай установы «Цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый Бешанковіцкага раёна».
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, вызначае межы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўную зону гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона), зону рэгулявання забудовы гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона рэгулявання забудовы), зону аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы ландшафту), іх межы і рэжымы іх утрымання і выкарыстання.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу існуючай горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
6. Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца (дадатак 1).
Табліца каардынат зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца (дадатак 2).
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ.
АХОЎНАЯ ЗОНА
7. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана на выснове навукова-даследчых работ з улікам месцаў знаходжання элементаў былой сядзібы: сядзібнага дома, флігеля, кухні, вяндлярні, рэшткаў падмурку гаспадарчай пабудовы.
Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці складаецца з трох участкаў.
8. Ахоўная зона ўстаноўлена для забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, выяўлення архітэктурна-мастацкай якасці гісторыка-культурнай каштоўнасці і стварэння спрыяльных умоў для яе ўспрымання.
Ахоўная зона супадае з тэрыторыяй гісторыка-культурнай каштоўнасці.
9. Мяжой першага ўчастка тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны, дзе размешчаны сядзібны дом, флігель, кухня, згодна з дадаткам 1 з’яўляюцца:
на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 1 уздоўж межаў зямельнага ўчастка па вул. Цэнтральнай, 24 праз кропку 2 да кропкі 3, далей на поўнач да кропкі 4;
на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 4 па мяжы зямельнага ўчастка па вул. Цэнтральнай, 23Б праз кропкі 5 і 6 да кропкі 7;
на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 7 па мяжы зямельнага ўчастка па вул. Цэнтральнай, 23Б праз кропку 8 да кропкі 9; далей на паўднёвы ўсход уздоўж драўняна-хмызняковых насаджэнняў былога парку да кропкі 10;
на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 10 на паўднёвы захад уздоўж паўночна-ўсходняга фасада будынка крамы да кропкі 11; далей на паўночны захад уздоўж паўночнага боку праезнай часткі вул. Цэнтральнай да кропкі 1.
10. Мяжой другога ўчастка тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны, дзе размешчаны рэшткі падмурку гаспадарчай пабудовы, згодна з дадаткам 1 з’яўляюцца:
на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 12 на паўднёвы ўсход уздоўж праезнай часткі вул. Цэнтральнай да кропкі 13;
на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 13 на паўднёвы захад уздоўж усходняй мяжы зямельнага ўчастка па вул. Цэнтральнай, 25А да кропкі 14;
на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 14 на паўднёвы захад уздоўж мясцовага праезду да кропкі 15;
на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 15 на паўночны ўсход уздоўж усходняй мяжы зямельнага ўчастка па вул. Цэнтральнай, 25 да кропкі 12.
11. Мяжой трэцяга ўчастка тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны, дзе размешчаны будынак вяндлярні, згодна з дадаткам 1 з’яўляюцца:
на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 16 на паўднёвы ўсход уздоўж праезнай часткі вул. Цэнтральнай да кропкі 17;
на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 17 на паўднёвы захад уздоўж мясцовага праезду да кропкі 18;
на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 18 на паўднёвы захад уздоўж межаў зямельнага ўчастка для вядзення сельскай гаспадаркі да кропкі 19;
на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 19 на паўночны ўсход уздоўж усходняй мяжы зямельнага ўчастка па вул. Цэнтральнай, 25А да кропкі 16.
12. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны забараняецца:
знішчэнне, прычыненне шкоды, пагаршэнне тэхнічнага стану будынкаў і збудаванняў, якія ўваходзяць у склад гісторыка-культурнай каштоўнасці;
навукова не абгрунтаваная змена (у тым ліку змена параметраў будынкаў), страта канструктыўных і архітэктурных элементаў, мастацкіх асаблівасцей будынкаў і збудаванняў, якія ўваходзяць у склад гісторыка-культурнай каштоўнасці;
выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на гісторыка-культурнай каштоўнасці, якімі прадугледжаны навукова не абгрунтаваныя змяненні іх аб’ёмна-прасторавага, архітэктурнага і канструктыўнага рашэння, а таксама без навукова-праектнай дакументацыі, узгодненай ва ўстаноўленым парадку;
рэканструкцыя і мадэрнізацыя дысануючай забудовы з павелічэннем аб’ёмна-прасторавага рашэння і без прыняцця неабходных мер па яе нейтралізацыі ў навакольным асяроддзі;
узвядзенне новых будынкаў і збудаванняў, акрамя аднаўлення страчанай гістарычнай забудовы на падставе навукова-даследчых работ, а таксама пракладкі неабходных падземных інжынерных камунікацый;
будаўніцтва транзітных транспартных камунікацый, наземных інжынерных камунікацый і збудаванняў, акрамя рэканструкцыі мясцовых праездаў і пад’ездаў да гісторыка-культурнай каштоўнасці, уладкавання вонкавага асвятлення, якое не пагаршае ўмовы ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці;
высечка дрэў, акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе адпаведнага заключэння, а таксама санітарных рубак;
усталёўка малых архітэктурных формаў, стылістычна не адпаведных гісторыка-культурнай каштоўнасці і без выкарыстання традыцыйных матэрыялаў;
усталёўка сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых асаблівасцей і элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці;
правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні, якія пагаршаюць успрыманне аб’ёмна-прасторавых асаблівасцей і элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці, без уліку традыцыйных прыёмаў і матэрыялаў;
размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, транспартна-складскіх і іншых аб’ектаў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны басейн, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі;
ажыццяўленне гаспадарчай дзейнасці, якая шкодзіць гісторыка-культурнай каштоўнасці або скажае ўспрыманне гістарычнага характару тэрыторыі і ландшафту;
правядзенне земляных работ без археалагічнага нагляду і рэалізацыі мер па ахове археалагічных аб’ектаў у адпаведнасці з артыкуламі 129, 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
ГЛАВА 3
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ
13. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва і рэканструкцыі існуючай забудовы на тэрыторыі, якая прылягае да гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны, захавання неабходных умоў успрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе элементаў.
14. Мяжой зоны рэгулявання забудовы згодна з дадаткам 1 з’яўляецца:
на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 10 на паўднёвы ўсход уздоўж тэрыторыі драўняна-хмызняковых насаджэнняў былога парку да кропкі 20; далей па мяжы зямельнага ўчастка па вул. Маладзёжнай, 2 да кропкі 21;
на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 21 па паўночна-заходняму боку праезнай часткі вул. Маладзёжнай праз кропку 22 да кропкі 23;
на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 23 на паўднёвы ўсход па паўночна-ўсходняму боку праезнай часткі вул. Цэнтральнай да кропкі 11;
на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 11 на паўночны захад да кропкі 10 і супадае з паўднёва-ўсходняй мяжой першага ўчастка тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны.
15. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў і (або) надбудова існуючых будынкаў і збудаванняў вышэй за 7 метраў ад узроўню зямлі да ўзроўню вільчака даху;
рэканструкцыя і мадэрнізацыя дысануючай забудовы з павелічэннем аб’ёмна-прасторавага рашэння і без прыняцця неабходных мер па яе нейтралізацыі ў навакольным асяроддзі;
размяшчэнне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоду для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых асаблівасцей, элементаў і дэталей гісторыка-культурнай каштоўнасці;
усталяванне з боку вуліц і па межах зямельных участкаў агароджы светапразрыстасцю меней за 50 %, вышынёй больш за 1,2 м і без выкарыстання традыцыйных форм, матэрыялаў і колеру.
ГЛАВА 4
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ
16. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці захавання існуючага прыроднага асяроддзя, якое мае візуальную і гістарычную сувязь з гісторыка-культурнай каштоўнасцю.
17. Мяжой зоны аховы ландшафту згодна з дадаткам 1 з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 3 уздоўж межаў зямельных участкаў з кадастравымі нумарамі 220581304101000005, 220500000001001914, 220581304101000029, 220581304101000041 і 220581304101000047 па мяжы помніка прыроды мясцовага значэння праз кропкі 24–25–26–27–28–29–30–31–32–33–34–35–36–37–38–39–20–10–9–8–7–6–5–4 да кропкі 3.
18. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя пракладкі неабходных падземных інжынерных камунікацый, рамонту і (або) рэканструкцыі існуючых і прылады вонкавага асвятлення;
ажыццяўленне гаспадарчай ці іншай дзейнасці, якая можа прывесці да змены характару гістарычнага ландшафту, да пашкоджання ці знішчэння дрэў, акрамя аднаўлення гістарычных рэльефаў прыроднага і антрапагеннага паходжання;
высечка дрэў, акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе адпаведнага заключэння, а таксама санітарных рубак.
|
|
да праекта зон аховы нерухомай |
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці

|
|
да праекта зон аховы нерухомай |
Табліца каардынат зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці
|
|
№ |
Каардынагы (п.ш. / у.д.) |
|
|
|
1 |
55.056086 / 29.151212 |
|
|
|
2 |
55.056273 / 29.151780 |
|
|
|
3 |
55.056553 / 29.151418 |
|
|
|
4 |
55.057226 / 29.151523 |
|
|
|
5 |
55.057300 / 29.151662 |
|
|
|
6 |
55.057042 / 29.151972 |
|
|
|
7 |
55.057366 / 29.152908 |
|
|
|
8 |
55.056849 / 29.153441 |
|
|
|
9 |
55.056488 / 29.152516 |
|
|
|
10 |
55.056226 / 29.152932 |
|
|
|
11 |
55.055854 / 29.152089 |
|
|
|
12 |
55.056014 / 29.151363 |
|
|
|
13 |
55.055858 / 29.151885 |
|
|
|
14 |
55.055559 / 29.151309 |
|
|
|
15 |
55.055759 / 29.150972 |
|
|
|
16 |
55.055640 / 29.152527 |
|
|
|
17 |
55.055385 / 29.153310 |
|
|
|
18 |
55.055123 / 29.153093 |
|
|
|
19 |
55.055448 / 29.152328 |
|
|
|
20 |
55.056014 / 29.153593 |
|
|
|
21 |
55.055603 / 29.154072 |
|
|
|
22 |
55.055475 / 29.153466 |
|
|
|
23 |
55.055472 / 29.153208 |
|
|
|
24 |
55.056375 / 29.150928 |
|
|
|
25 |
55.056425 / 29.150601 |
|
|
|
26 |
55.056360 / 29.150290 |
|
|
|
27 |
55.056547 / 29.149537 |
|
|
|
28 |
55.057341 / 29.150471 |
|
|
|
29 |
55.057422 / 29.150504 |
|
|
|
30 |
55.057785 / 29.151088 |
|
|
|
31 |
55.058227 / 29.152864 |
|
|
|
32 |
55.058207 / 29.153992 |
|
|
|
33 |
55.058296 / 29.154507 |
|
|
|
34 |
55.058708 / 29.155494 |
|
|
|
35 |
55.058736 / 29.155790 |
|
|
|
36 |
55.058665 / 29.156047 |
|
|
|
37 |
55.057989 / 29.156433 |
|
|
|
38 |
55.056699 / 29.155247 |
|
|
|
39 |
55.056207 / 29.153909 |
|


