|
Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
9 верасня 2025 г. № 87
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Фрагменты сядзібна-паркавага комплексу: парк, сажалкі, свіран, стайня» ў в. Таўкачэвічы Уздзенскага раёна Мінскай вобласці
На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Фрагменты сядзібна-паркавага комплексу: парк, сажалкі, свіран, стайня» ў в. Таўкачэвічы Уздзенскага раёна Мінскай вобласці (дадаецца).
2. Гэта пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
|
Міністр |
Р.І.Чарнецкі |
|
|
Пастанова 09.09.2025 № 87 |
Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Фрагменты сядзібна-паркавага комплексу: парк, сажалкі, свіран, стайня» ў в. Таўкачэвічы Уздзенскага раёна Мінскай вобласці
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Фрагменты сядзібна-паркавага комплексу: парк, сажалкі, свіран, стайня» ў в. Таўкачэвічы Уздзенскага раёна Мінскай вобласці (далей – праект зон аховы), распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. «Фрагменты сядзібна-паркавага комплексу: парк, сажалкі, свіран, стайня» ў в. Таўкачэвічы Уздзенскага раёна Мінскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 613Г000631.
3. Праект зон аховы распрацаваны навукова-даследчым праектна-вышукальным рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам «Інстытут «Белжылпраект» па заказе дзяржаўнай установы «Цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый Уздзенскага раёна».
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона), зоны рэгулявання забудовы гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона рэгулявання забудовы) і іх межаў, рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ. АХОЎНАЯ ЗОНА
6. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана ў межах тэрыторыі былога сядзібна-паркавага комплексу па выніках распрацоўкі навукова-даследчай дакументацыі і з улікам сучаснай горадабудаўнічай сітуацыі.
7. Ахоўная зона ўстаноўлена для забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, выяўлення архітэктурна-мастацкай якасці гісторыка-культурнай каштоўнасці і найлепшага зрокавага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Ахоўная зона супадае з тэрыторыяй гісторыка-культурнай каштоўнасці.
8. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны згодна з дадаткам з’яўляецца:
на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 1 уздоўж праезнай часткі і зямельных участкаў прыватнай забудовы па вул. Цэнтральнай праз кропкі 2–3–4–5–6 да кропкі 7, далей на паўночны ўсход уздоўж мяжы парку да кропкі 8, далей уздоўж мяжы зямельнага ўчастка з кадастравым нумарам 625600000001001490 да кропкі 9;
на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 9 на ўсход уздоўж мяжы зямельнага ўчастка з кадастравым нумарам 625600000001001490 праз кропкі 10–11 да кропкі 12, далей ўздоўж мяжы зямельнага ўчастка з кадастравым нумарам 625600000001001499 праз кропкі 13–14–15 да кропкі 16;
на ўсходзе, паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 16 на поўдзень да кропкі 17, далей на ўсход уздоўж паўднёвай берагавой лініі існуючага канала да кропкі 18, далей уздоўж драўняна-хмызняковай расліннасці праз кропкі 19–20 да кропкі 21, далей на паўднёвы захад у створы з паўночна-заходняй мяжой зямельнага ўчастка для абслугоўвання будынка сельскагаспадарчага прызначэння да кропкі 22, далей на паўночны захад уздоўж паўднёва-заходняга боку мясцовага праезда да кропкі 23, далей на паўднёвы захад паралельна паўднёва-ўсходняй водаахоўнай мяжы вадаёма з водступам ад яе 12 м да кропкі 24;
на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 24 на паўночны захад уздоўж паўночна-ўсходняга боку мясцовага праезда да кропкі 1.
9. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны забараняецца:
знішчэнне, прычыненне шкоды, пагаршэнне тэхнічнага стану, дэмантаж будынкаў і збудаванняў (іншых элементаў), якія ўваходзяць у склад гісторыка-культурнай каштоўнасці, а таксама навукова неабгрунтаванае змяненне іх аб’ёмна-прасторавага і архітэктурнага рашэнняў, пагаршэнне ўмоў іх успрымання;
выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на гісторыка-культурнай каштоўнасці без навукова-праектнай дакументацыі;
знішчэнне, прычыненне шкоды, пагаршэнне тэхнічнага стану, дэмантаж каштоўнага гісторыка-архітэктурнага асяроддзя;
узвядзенне новых будынкаў і збудаванняў вышэй за 4 м ад узроўню зямлі да ўзроўню вільчака даху і (або) з ужываннем неўласцівых, дысануючых матэрыялаў, акрамя аднаўлення страчанай гістарычнай забудовы на падставе архіўна-бібліяграфічных матэрыялаў і навукова-праектнай дакументацыі, а таксама акрамя будаўніцтва новых інжынерных камунікацый, неабходных для функцыянавання гісторыка-культурнай каштоўнасці, ці рэканструкцыі існуючых інжынерных камунікацый;
навукова неабгрунтаванае змяненне архітэктурна-планіровачнай кампазіцыі парку і існуючых алей, азеляненне тэрыторыі з прымяненнем раслін, неўласцівых гістарычнаму характару парку, змена гідралагічнага рэжыму тэрыторыі, акрамя аднаўлення (рэгенерацыі) характэрнага прыроднага асяроддзя, воднай сістэмы і гістарычнай планіроўкі пад’ездаў да гісторыка-культурнай каштоўнасці, выкананых на падставе навукова-праектнай дакументацыі;
змяненне існуючага характару ландшафту і рэльефу;
рэканструкцыя існуючай нейтральнай і дысгарманічнай забудовы з павелічэннем яе аб’ёмна-прасторавага рашэння і ўжываннем дысгарманічных матэрыялаў, колераў;
будаўнічая і рамонтная дзейнасці ў адносінах да помніка загінуўшым землякам у гады Вялікай Айчыннай вайны без уліку Палажэння аб парадку добраўпарадкавання воінскіх пахаванняў і пахаванняў ахвяр войнаў, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 верасня 2018 г. № 675;
размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, камунальна-складскіх і транспартных аб’ектаў і іншых збудаванняў, якія ў тым ліку павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі, за выключэннем аб’ектаў, якія забяспечваюць спрыяльнае і бяспечнае асяроддзе жыццядзейнасці насельніцтва;
усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых уласцівасцей і элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці;
высечка дрэў, акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе заключэння аб прызнанні дрэва небяспечным, а таксама акрамя санітарных высяканняў;
правядзенне земляных, будаўнічых і меліярацыйных работ без прыняцця неабходных мер па ахове археалагічных аб’ектаў і артэфактаў у парадку, устаноўленым артыкуламі 129, 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
ГЛАВА 3
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ
10. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва і рэканструкцыі існуючай забудовы на тэрыторыі, якая прылягае да гісторыка-культурнай каштоўнасці, захавання неабходных умоў успрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе элементаў.
11. Мяжой зоны рэгулявання забудовы згодна з дадаткам з’яўляецца:
на паўночным усходзе, усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 30 на ўсход да кропкі 7, далей па паўднёва-заходняй мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны праз кропкі 6–5–4–3–2 да кропкі 25;
на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 25 на поўдзень уздоўж мясцовага праезда праз кропку 26 да кропкі 27;
на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 27 уздоўж межаў зямельных участкаў па вул. Цэнтральнай, 8А, 11 да кропкі 28, далей уздоўж праезнай часткі вул. Цэнтральнай да кропкі 29, далей на поўнач да кропкі 30.
12. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў вышэй за 9 м ад узроўню зямлі да ўзроўню вільчака даху і (або) з ужываннем неўласцівых, дысануючых матэрыялаў;
рэканструкцыя існуючых будынкаў і збудаванняў, якая прадугледжвае павелічэнне вышыні больш за 9 м ад узроўню зямлі да ўзроўню вільчака даху і (або) з ужываннем неўласцівых, дысануючых матэрыялаў;
усталяванне па межах прылеглых да зон аховы зямельных участкаў агароджы светапразрыстасцю меней за 50 %, вышынёй больш за 1,5 м і без выкарыстання традыцыйных формаў, матэрыялаў і колераў.



