Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 02.06.2026
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

20 чэрвеня 2025 г. № 65

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Курганны могільнік», размешчанай злева ад дарогі ў в. Смольгава, за 0,5 км на паўночны ўсход ад в. Ракавішчы Любанскага раёна Мінскай вобласці

На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Курганны могільнік», размешчанай злева ад дарогі ў в. Смольгава, за 0,5 км на паўночны ўсход ад в. Ракавішчы Любанскага раёна Мінскай вобласці (дадаецца).

2. Гэта пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

 

Міністр

Р.І.Чарнецкі

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь
20.06.2025 № 65

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Курганны могільнік», размешчанай злева ад дарогі ў в. Смольгава, за 0,5 км на паўночны ўсход ад в. Ракавішчы Любанскага раёна Мінскай вобласці

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Курганны могільнік», размешчанай злева ад дарогі ў в. Смольгава, за 0,5 км на паўночны ўсход ад в. Ракавішчы Любанскага раёна Мінскай вобласці, каля дарогі на в. Бялавічы (далей – праект зон аховы), распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. «Курганны могільнік», размешчаны злева ад дарогі ў в. Смольгава, за 0,5 км на паўночны ўсход ад в. Ракавішчы Любанскага раёна Мінскай вобласці, з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), унесенай у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 613В000288.

3. Праект зон аховы распрацаваны дзяржаўнай навуковай установай «Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» па заказе дзяржаўнай лесагаспадарчай установы «Любанскі лясгас».

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона), яе мяжы, рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца (дадатак 1).

Спіс геаграфічных каардынат дадаецца (дадатак 2).

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

6. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана на тэрыторыі, на якой размешчаны курганныя насыпы.

7. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і зоны аховы культурнага пласта (слоя) згодна з дадаткам 1 з’яўляецца ўмоўная лінія, якая праходзіць праз кропкі 1–2–3–4–5–6–7–8–9–10–1.

8. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці выкананне земляных, будаўнічых, меліярацыйных і іншых работ, не звязаных з навуковым вывучэннем гісторыка-культурнай каштоўнасці, магчыма пасля пазбаўлення гісторыка-культурнай каштоўнасці статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці ў адпаведнасці з пунктам 4 артыкула 94 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА

9. Ахоўная зона ўстаноўлена для выяўлення і даследавання магчымых археалагічных аб’ектаў і артэфактаў на тэрыторыі, непасрэдна прылеглай да гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Ахоўная зона складаецца з двух участкаў.

10. Мяжой тэрыторыі першага ўчастка ахоўнай зоны згодна з дадаткам 1 з’яўляецца ўмоўная лінія, якая праходзіць праз кропкі 15–16–17–18–19–20–21–22–23–24–25–1–14.

11. Мяжой тэрыторыі другога ўчастка ахоўнай зоны згодна з дадаткам 1 з’яўляецца ўмоўная лінія, якая праходзіць праз кропкі 11–12–13–14–1–25–26–11.

12. Пры выкананні земляных работ на тэрыторыі двух участкаў ахоўнай зоны неабходна забяспечыць правядзенне археалагічнага нагляду і рэалізацыю мер па ахове археалагічных аб’ектаў у адпаведнасці з артыкуламі 129 і 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

13. На тэрыторыі другога ўчастка ахоўнай зоны забараняецца правядзенне сельскагаспадарчых работ, якія прадугледжваюць разворванне на глыбіню глыбей за 0,4 м.

 


 

 

Дадатак 1

да праекта зон аховы нерухомай
матэрыяльнай гісторыка-культурнай
каштоўнасці «Курганны могільнік»,
размечанай злева ад дарогі
ў в. Смольгава, за 0,5 км на паўночны ўсход
ад в. Ракавішчы Любанскага раёна
Мінскай вобласці

 

СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

 


 

 

Дадатак 2

да праекта зон аховы нерухомай
матэрыяльнай гісторыка-культурнай
каштоўнасці «Курганны могільнік»,
размечанай злева ад дарогі
ў в. Смольгава, за 0,5 км на паўночны ўсход
ад в. Ракавішчы Любанскага раёна
Мінскай вобласці

СПІС ГЕАГРАФІЧНЫХ КААРДЫНАТ

№ кропкі

Каардынаты, п.ш., у.д.

№ кропкі

Каардынаты, п.ш., у.д.

1

52.823900, 27.875742

14

52.824549, 27.875663

2

52.824155, 27.875580

15

52.824712, 27.875467

3

52.824411,27.874930

16

52.825056, 27.874952

4

52.824643,27.874653

17

52.825243, 27.873817

5

52.824860, 27.874224

18

52.824798,27.873471

6

52.824505, 27.874125

19

52.824398, 27.873391

7

52.824236, 27.874421

20

52.823969, 27.873833

8

52.824147, 27.874522

21

52.823714, 27.874257

9

52.823835, 27.875059

22

52.823372, 27.874952

10

52.823818, 27.875403

23

52.823416, 27.875756

11

52.823725,27.876435

24

52.823372, 27.874952

12

52.824196, 27.876333

25

52.823413, 27.875611

13

52.824502, 27.876043

26

52.823416, 27.875756

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.