|
Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
27 студзеня 2023 г. № 18
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Дом былой сядзібы» па вул. Набярэжнай, 1 у г. Беразіно Бярэзінскага раёна Мінскай вобласці
На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Дом былой сядзібы» па вул. Набярэжнай, 1 у г. Беразіно Бярэзінскага раёна Мінскай вобласці (дадаецца).
2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
|
Міністр |
А.М.Маркевіч |
|
|
Пастанова 27.01.2023 № 18 |
Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Дом былой сядзібы» па вул. Набярэжнай, 1 у г. Беразіно Бярэзінскага раёна Мінскай вобласці
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Дом былой сядзібы» па вул. Набярэжнай, 1 у г. Беразіно Бярэзінскага раёна Мінскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны ў адпаведнасці з пунктам 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. «Дом былой сядзібы» па вул. Набярэжнай, 1 у г. Беразіно Бярэзінскага раёна Мінскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «2» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 612Г000042.
3. Праект зон аховы распрацаваны індывідуальным прадпрымальнікам Лейбінскім Феліксам Петровічам па заказе дзяржаўнай установы «Бярэзінскі раённы цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый».
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, вызначае зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і іх межы, рэжымы ўтрымання і выкарыстання зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
6. Праектам зон аховы ўстаноўлены тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці і наступныя зоны аховы: ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона), зона рэгулявання забудовы гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона рэгулявання забудовы), зона аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы ландшафту).
Межы зон аховы дадзены ў WGS сістэме каардынат.
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ
7. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці ўстаноўлена ў межах зямельнага ўчастка, дзе размешчаны будынак гісторыка-культурнай каштоўнасці.
8. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе па мяжы зямельнага ўчастка па вул. Набярэжная, 1 праз кропкі 1–2–3–4–5–6–7–8–1 у адпаведнасці з дадаткам.
9. На тэрыторыю гісторыка-культурнай каштоўнасці распаўсюджваюцца рэжымы ўтрымання і выкарыстання ахоўнай зоны.
ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА
10. Ахоўная зона ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці фізічнага захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці, забеспячэння спрыяльных умоў для яе ўспрымання і магчымасці ўзнаўлення яе гістарчных элементаў, і ўключае тэрыторыю гісторыка-культурнай каштоўнасці, а таксама тэрыторыю на поўначы ад гісторыка-культурнай каштоўнасці.
11. Мяжой ахоўнай зоны з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе па мяжы зямельнага ўчастка па вул. Набярэжная, 1 праз кропкі 5–6–7–8–1–2–3–4, далей на поўнач праз кропку 9 да кропкі 10 і на поўдзень да кропкі 5 у адпаведнасці з дадаткам.
12. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:
новае будаўніцтва, за выключэннем аднаўлення страчанай гістарычнай забудовы на падставе навукова-даследчых вышуканняў і навукова-праектнай дакументацыі, а таксама пракладка падземных інжынерных камунікацый;
правядзенне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на гісторыка-культурнай каштоўнасці, якімі прадугледжаны навукова неабгрунтаваныя змяненні ў аб’ёмна-прасторавым і архітэктурным рашэннях;
усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых уласцівасцей і элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці;
правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторыі без уліку тэматыкі і стылістыкі гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, а таксама якія пагаршаюць успрыманне аб’ёмна-прасторавых асаблівасцей гісторыка-культурнай каштоўнасці;
усталяванне з боку вуліц несветапразрыстай агароджы вышынёй больш за 1,5 м і без выкарыстання традыцыйных форм і матэрыялаў.
ГЛАВА 4
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ
13. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва і рэканструкцыі існуючай забудовы на тэрыторыі, якая прылягае да гісторыка-культурнай каштоўнасці, захавання неабходных умоў успрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе элементаў.
14. Мяжой зоны рэгулявання забудовы з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе праз кропкі 9–11–12–13–8–1–2–3–4–9 згодна з дадаткам.
15. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы забараняецца:
будаўніцтва і рэканструкцыя будынкаў і збудаванняў вышэй за 10 м ад зямлі да вышэйшай кропкі даху і (або) з ужываннем неўласцівых, дысануючых матэрыялаў;
усталяванне з боку вул. Набярэжнай і вул. Веры Лясных непразрыстай агароджы зямельных участкаў вышынёй больш за 1,5 м і з ужываннем неўласцівых гістарычнаму асяроддзю матэрыялаў (металапрофіль, бетон і аналагічныя матэрыялы);
размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, транспартна-складскіх і іншых збудаванняў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі.
ГЛАВА 5
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ
16. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена ўздоўж р. Бярэзіна і на азелянёным схіле берага ракі з мэтай захавання прыроднага гістарычнага асяроддзя, візуальна злучанага з гісторыка-культурнай каштоўнасцю.
17. Мяжой зоны аховы ландшафту з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе ўздоўж берага р. Бярэзіна праз кропкі 15–14–13–8–7–6–5–10–15 згодна з дадаткам.
18. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя пракладкі неабходных падземных інжынерных камунікацый;
змяненне існуючага рэльефу і характару ландшафту;
высечка дрэў, акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе адпаведнага заключэння, а таксама санітарных рубак.
|
|
да праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай |
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці



