Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 04.06.2026
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

2 лістапада 2022 г. № 88

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Гарадзішча «Гарадзец» па вул. Камсамольскай у г. Крычаве Крычаўскага раёна Магілёўскай вобласці на левым беразе ракі Крычаўкі, 0,5 км вышэй вусця ручая Крычаўкі, 20 м на захад ад вул. Ленінскай, 0,6 км на поўдзень ад аўтадарогі Р-43 «Мяжа Расійскай Федэрацыі (Звянчатка) – Крычаў – Бабруйск – Івацэвічы (да аўтамабільнай дарогі Р-2/Е 85)»

На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Гарадзішча «Гарадзец» па вул. Камсамольскай у г. Крычаве Крычаўскага раёна Магілёўскай вобласці на левым беразе ракі Крычаўкі, 0,5 км вышэй вусця ручая Крычаўкі, 20 м на захад ад вул. Ленінскай, 0,6 км на поўдзень ад аўтадарогі Р-43 «Мяжа Расійскай Федэрацыі (Звянчатка) – Крычаў – Бабруйск – Івацэвічы (да аўтамабільнай дарогі Р-2/Е 85)» (дадаецца).

2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

 

Міністр

А.М.Маркевіч

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь
02.11.2022 № 88

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Гарадзішча «Гарадзец» па вул. Камсамольскай у г. Крычаве Крычаўскага раёна Магілёўскай вобласці на левым беразе ракі Крычаўкі, 0,5 км вышэй вусця ручая Крычаўкі, 20 м на захад ад вул. Ленінскай, 0,6 км на поўдзень ад аўтадарогі Р-43 «Мяжа Расійскай Федэрацыі (Звянчатка) – Крычаў – Бабруйск – Івацэвічы (да аўтамабільнай дарогі Р-2/Е 85)»

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Гарадзішча «Гарадзец» па вул. Камсамольскай у г. Крычаве Крычаўскага раёна Магілёўскай вобласці на левым беразе ракі Крычаўкі, 0,5 км вышэй вусця ручая Крычаўкі, 20 м на захад ад вул. Ленінскай, 0,6 км на поўдзень ад аўтадарогі Р-43 «Мяжа Расійскай Федэрацыі (Звянчатка) – Крычаў – Бабруйск – Івацэвічы (да аўтамабільнай дарогі Р-2/Е 85)» (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. «Гарадзішча «Гарадзец» з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 513В001074.

3. Праект зоны аховы распрацаваны ўстановай адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.А.Куляшова» па заказе дзяржаўнай установы культуры «Гістарычны музей г. Крычава».

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні межаў тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і іх межаў, рэжымаў утрымання і выкарыстання зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці.

5. Праект зоны аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных, натурных і археалагічных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

6. Праектам зон аховы ўстаноўлена тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці і наступныя зоны аховы: ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона), зона аховы культурнага пласта (слоя) гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы культурнага пласта (слоя).

Мяжа тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і межы зон аховы дадзены ў геаграфічнай сістэме каардынат.

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

7. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці ўстаноўлена ў межах тэрыторыі гарадзішча, якая выяўлена пры правядзенні археалагічных даследаванняў, па лініі падэшвы гарадзішча.

8. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляецца ўмоўная лінія, якая праходзіць па мяжы падэшвы гарадзішча праз кропкі 1-2-3-4-5-6-7-1 з каардынатамі 53°42'2.58'' / 31°43'4.14'' – 53°42'1.87'' / 31°43'5.25'' – 53°42'0.78'' / 31°43'4.82'' – 53°42'0.24'' / 31°43'4.00'' – 53°42'0.19'' / 31°43'2.64'' – 53°42'1.43'' / 31°43'3.12'' – 53°42'2.18'' / 31°43'3.73'' – 53°42'2.58'' / 31°43'4.14''.

9. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці выкананне земляных, будаўнічых, меліярацыйных і іншых работ, не звязаных з навуковым вывучэннем гісторыка-культурнай каштоўнасці, магчыма пасля пазбаўлення статусу гіторыка-культурнай каштоўнасці на падставе пункта 4 артыкула 94 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

10. Выкананне земляных работ для абслугоўвання існуючых аб’ектаў і пракладкі падземных інжынерных сетак магчыма пры прыняцці мер па забеспячэнні правядзення археалагічнага нагляду і рэалізацыі мер па ахове археалагічных аб’ектаў і артэфактаў у адпаведнасці з артыкуламі 129 і 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА.
ЗОНА АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТА (СЛОЯ)

11. Ахоўная зона і зона аховы культурнага пласта (слоя) устаноўлены для выяўлення і даследавання магчымых археалагічных аб’ектаў і артэфактаў на тэрыторыі, якая непасрэдна прылягае да гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Ахоўная зона прылягае да гарадзішча з усіх бакоў.

Зона аховы культурнага пласта (слоя) вызначана ў межах ахоўнай зоны.

12. Мяжой ахоўнай зоны з’яўляецца ўмоўная лінія, якая праходзіць на поўначы ад усходняй мяжы зямельнага ўчастка па вул. Пад’езднай, 4А ад кропкі 8 з каардынатамі 53°42'4.35'', 31°43'3.70'' на паўднёвы ўсход праз зямельныя ўчасткі дамоў па вул. Каінава, 1, 3 да кропкі 9 з каардынатамі 53°42'3.29'', 31°43'7.39''; далей на паўднёвы ўсход праз паркавую тэрыторыю да кропкі 10 з каардынатамі 53°42'0.80'', 31°43'8.18''; далей праз вул. Камсамольскую і зямельны ўчастак па вул. Усходняй, 2 да кропкі 11 з каардынатамі 53°41'58.56'', 31°43'5.10''; далей на захад праз вул. Камсамольскую і зямельны ўчастак па вул. Пад’езднай, 1 да кропкі 12 з каардынатамі 53°41'58.88'', 31°43'0.58''; далей на паўночны захад да берага р. Крычаўка да кропкі 13 з каардынатамі 53°42'1.53'', 31°43'0.08''; далей на поўнач уздоўж русла р. Крычаўка да кропкі 14 з каардынатамі 53°42'1.53'', 31°43'0.08''; далей на паўночны ўсход праз р. Крычаўка, вул. Пад’ездную і зямельны ўчастак па вул. Пад’езднай, 4А да кропкі 8.

13. На тэрыторыі ахоўнай зоны і зоны аховы культурнага пласта (слоя) забараняецца выкананне земляных работ без прыняцця мер па забеспячэнні правядзення археалагічнага нагляду і рэалізацыі мер па ахове археалагічных аб’ектаў і артэфактаў у адпаведнасці з артыкуламі 129 і 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

 

 

Дадатак

да праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай
гісторыка-культурнай каштоўнасці «Гарадзішча
«Гарадзец» па вул. Камсамольскай у г. Крычаве
Крычаўскага раёна Магілёўскай вобласці на левым
беразе ракі Крычаўкі, 0,5 км вышэй вусця ручая
Крычаўкі, 20 м на захад ад вул. Ленінскай, 0,6 км
на поўдзень ад аўтадарогі Р-43 «Мяжа Расійскай
Федэрацыі (Звянчатка) – Крычаў – Бабруйск –
Івацэвічы (да аўтамабільнай дарогі Р-2/Е 85)»

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.