Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 01.06.2026
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

18 красавіка 2024 г. № 38

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Касцёл св. Міхаіла Архангела (былы кальвінскі збор)» па вул. П.Балыша, 1 у г. Смаргоні Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці

На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Касцёл св. Міхаіла Архангела (былы кальвінскі збор)» па вул. П.Балыша, 1 у г. Смаргоні Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці (дадаецца).

2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

 

Міністр

А.М.Маркевіч

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь

18.04.2024 № 38

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Касцёл св. Міхаіла Архангела (былы кальвінскі збор)» па вул. П.Балыша, 1 у г. Смаргоні Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Касцёл св. Міхаіла Архангела (былы кальвінскі збор)» па вул. П.Балыша, 1 у г. Смаргоні Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. «Касцёл св. Міхаіла Архангела (былы кальвінскі збор)» па вул. П.Балыша, 1 у г. Смаргоні Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «2» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 412Г000585.

3. Праект зон аховы распрацаваны індывідуальным прадпрымальнікам Калбовічам Яўгенам Канстанцінавічам па заказе рэлігійнай абшчыны «Парафія касцёла Святога Міхаіла Архангела горада Смаргонь Смаргонскага раёна Гродзенскай дыяцэзіі Рымска-каталіцкага Касцёла ў Рэспубліцы Беларусь».

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона), зоны рэгулявання забудовы гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона рэгулявання забудовы), зоны аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы ландшафту) і іх межаў, рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ. АХОЎНАЯ ЗОНА.

6. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана з улікам існуючай горадабудаўнічай сітуацыі ў межах землеўладання.

7. Ахоўная зона вызначана зыходзячы з умоў неабходнасці захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя.

Ахоўная зона ўключае тэрыторыю гісторыка-культурнай каштоўнасці.

8. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны згодна з дадаткам з’яўляюцца:

на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 1 на поўдзень уздоўж мяжы землеўладання праз кропку 2 да кропкі 3;

на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 3 на ўсход уздоўж мяжы землеўладання праз кропку 4 да кропкі 5;

на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 5 на поўнач уздоўж агароджы касцёла па мяжы землеўладання да кропкі 6;

на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 6 уздоўж агароджы касцёла на захад па мяжы землеўладання да кропкі 1.

9. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя навукова абгрунтаванага аднаўлення страчаных гістарычных аб’ектаў, а таксама будаўніцтва новых ці рэканструкцыі існуючых інжынерных камунікацый;

размяшчэнне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых асаблівасцей, элементаў і дэталей архітэктурнага дэкору гісторыка-культурнай каштоўнасці;

земляныя работы без выканання мер па ахове археалагічных аб’ектаў у адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб культуры.

ГЛАВА 3
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ

10. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці рэгламентацыі маштабу новага будаўніцтва і рэканструкцыі існуючай забудовы на тэрыторыі, у непасрэднай блізкасці да гісторыка-культурнай каштоўнасці, з улікам стварэння неабходных умоў для яе ўспрымання.

Тэрыторыя зоны рэгулявання забудовы складаецца з трох участкаў.

11. Мяжой тэрыторыі першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы згодна з дадаткам з’яўляюцца:

на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 3 на ўсход уздоўж паўднёвай мяжы ахоўнай зоны праз кропку 4 да кропкі 5;

на усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 5 уздоўж мяжы землеўладання Салезіянскага Каталіцкага маладзёжнага цэнтра імя Святога Іаана Боска да кропкі 7;

на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 7 на захад уздоўж мяжы землеўладання Салезіянскага Каталіцкага маладзёжнага цэнтра імя Святога Іаана Боска праз кропку 8 да кропкі 9;

на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 9 на поўнач уздоўж мяжы землеўладання Салезіянскага Каталіцкага маладзёжнага цэнтра імя Святога Іаана Боска да кропкі 3.

12. Мяжой тэрыторыі другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы згодна з дадаткам з’яўляюцца:

на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 10 на поўдзень уздоўж усходняга боку вул. Танкістаў да кропкі 11;

на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 11 на ўсход уздоўж паўночнага боку вул. Леніна праз кропку 12 да кропкі 13;

на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 13 на поўнач уздоўж заходняга берагу р. Оксна да кропкі 14;

на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 14 на захад паралельна вул. Леніна праз кропку 15 да кропкі 10.

13. Мяжой тэрыторыі трэцяга ўчастка зоны рэгулявання забудовы згодна з дадаткам з’яўляюцца:

на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 16 на ўсход уздоўж паўднёвага боку вул. Леніна да кропкі 17;

на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 17 на поўнач уздоўж заходняга боку вул. Пятра Балыша да кропкі 18;

на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 18 на захад да перакрыжавання з вул. Гагарына (кропка 19);

на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 19 на поўнач уздоўж усходняга боку вул. Гагарына да кропкі 16.

14. На тэрыторыі трох участкаў зоны рэгулявання забудовы забараняецца:

новае будаўніцтва вышэй за 9 м ад узроўню зямлі да вільчака даху (вышэйшай кропкі даху);

рэканструкцыя існуючай забудовы з павелічэннем вышыні будынкаў больш за 9 м ад узроўню зямлі да вышэйшай кропкі даху;

размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, камунальна-складскіх і транспартных аб’ектаў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі.

ГЛАВА 4
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ

15. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці захавання існуючага прыроднага асяроддзя, якое мае візуальную сувязь з гісторыка-культурнай каштоўнасцю.

16. Мяжой тэрыторыі зоны аховы ландшафту згодна з дадаткам з’яўляюцца:

на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 20 на ўсход уздоўж паўночнага боку алеі праз кропку 21 да кропкі 22;

на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 22 уздоўж заходняга берагу р. Оксна праз кропкі 23-24-25-26 да кропкі 27;

на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 27 на захад уздоўж паўднёвага боку вул. Леніна да кропкі 6;

на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 6 папярэдняй лініі на поўдзень праз кропкі 5-7-8-9 да кропкі 20.

17. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя пракладкі неабходных падземных інжынерных камунікацый, рамонту і (або) рэканструкцыі існуючых;

змяненне гістарычнага характару ландшафту і рэльефу;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторыі з ужываннем неўласцівых і дысануючых гістарычнаму асяроддзю матэрыялаў;

высечка дрэў (акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе заключэння аб прызнанні дрэва небяспечным, а таксама акрамя санітарных рубак);

размяшчэнне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых асаблівасцей, элементаў і дэталей архітэктурнага дэкору гісторыка-культурнай каштоўнасці.

 


 

 

Дадатак

да праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай
гісторыка-культурнай каштоўнасці «Касцёл св. Міхаіла
Архангела (былы кальвінскі збор)» па вул. П.Балыша, 1
у г. Смаргоні Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці

СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.