Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 22.04.2026
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

7 красавіка 2026 г. № 36

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Касцёл Праабражэння Гасподняга» па вул. Леніна, 29 у г.п. Вялікая Бераставіца Бераставіцкага раёна Гродзенскай вобласці

На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Касцёл Праабражэння Гасподняга» па вул. Леніна, 29 у г.п. Вялікая Бераставіца Бераставіцкага раёна Гродзенскай вобласці (дадаецца).

2. Гэта пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

 

Міністр

Р.І.Чарнецкі

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь

07.04.2026 № 36

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Касцёл Праабражэння Гасподняга» па вул. Леніна, 29 у г.п. Вялікая Бераставіца Бераставіцкага раёна Гродзенскай вобласці

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Касцёл Праабражэння Гасподняга» па вул. Леніна, 29 у г.п. Вялікая Бераставіца Бераставіцкага раёна Гродзенскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. «Касцёл Праабражэння Гасподняга» па вул. Леніна, 29 у г.п. Вялікая Бераставіца Бераставіцкага раёна Гродзенскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 413Г000683.

3. Праект зон аховы распрацаваны праектным прыватным унітарным прадпрыемствам «ГАЗБУДПРАЕКТ» па заказе адкрытага акцыянернага таварыства «Малочны Мір».

4. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона), зоны рэгулявання забудовы культурнай каштоўнасці (далей – зона рэгулявання забудовы) і іх межаў, рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

5. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана па межах мэтавага зямельнага ўчастка для абслугоўвання будынка касцёла.

6. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці згодна з дадаткам з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе па межах мэтавага зямельнага ўчастка праз кропкі 1–2–3–4–5–1.

7. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці забараняецца:

знішчэнне, прычыненне шкоды, пагаршэнне тэхнічнага стану гісторыка-культурнай каштоўнасці, а таксама навукова неабгрунтаванае змяненне яе аб’ёмна-прасторавага і архітэктурнага рашэнняў, пагаршэнне ўмоў іх успрымання;

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя пракладкі (рэканструкцыі) падземных інжынерных камунікацый;

добраўпарадкаванне і (або) азеляненне з ужываннем неўласцівых і дысануючых гістарычнаму асяроддзю матэрыялаў, якія ў тым ліку ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.

ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА

8. Ахоўная зона ўстаноўлена для забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, былой гістарычнай тэрыторыі і каштоўнага гісторыка-архітэктурнага асяроддзя, найлепшага візуальнага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.

У ахоўную зону ўваходзіць тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці.

9. Мяжой ахоўнай зоны згодна з дадаткам з’яўляецца:

на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 3 уздоўж мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці праз кропку 4 да кропкі 5; далей па мяжы зямельнага ўчастка па вул. Міхайліна, 1 праз кропку 12 да кропкі 6;

на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 6 па паўночна-заходняй мяжы зямельнага ўчастка па вул. Міхайліна, 1 і далей у створы з ёй да кропкі 7;

на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 7 уздоўж пешаходнай часткі вул. Леніна да кропкі 8;

на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 8 уздоўж паўночна-усходняй мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці праз кропку 2 да кропкі 3.

10. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:

знішчэнне, прычыненне шкоды, дэмантаж каштоўнага гісторыка-архітэктурнага асяроддзя (будынак былой плябаніі), яго рэканструкцыя і рэстаўрацыя без захавання і аднаўлення гістарычнага аблічча;

узвядзенне новых будынкаў і збудаванняў, акрамя аднаўлення страчанай гістарычнай забудовы на падставе архіўна-бібліяграфічных матэрыялаў і навукова-праектнай дакументацыі, а таксама акрамя будаўніцтва новых ці рэканструкцыі існуючых інжынерных камунікацый;

добраўпарадкаванне і (або) азеляненне, усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.

ГЛАВА 4
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ

11. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена ў мэтах рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва і рэканструкцыі існуючай забудовы на тэрыторыях, якія прылягаюць да гісторыка-культурнай каштоўнасці, захавання неабходных умоў успрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.

12. Мяжой зоны рэгулявання забудовы згодна з дадаткам з’яўляецца:

на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 9 уздоўж паўднёва-ўсходніх межаў зямельных участкаў па вул. Леніна, 27, вул. Заслонава, 2, 6, 8 да кропкі 10;

на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 10 уздоўж паўднёва-заходніх межаў зямельных участкаў па вул. Заслонава, 8, вул. Саломавай, 4, 6, вул. Міхайліна, 3 да кропкі 11;

на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 11 уздоўж паўночна-заходніх межаў зямельных участкаў па вул. Міхайліна, 3, 1А да кропкі 12;

на наўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 12 па мяжы ахоўнай зоны праз кропкі 5–4–3–2 да кропкі 8; далей уздоўж пешаходнай часткі вул. Леніна да кропкі 9.

13. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў вышэй за 8 м ад узроўню зямлі да ўзроўню вільчака даху і без выкарыстання традыцыйных аб’ёмна-прасторавых і колеравых рашэнняў, а таксама без уласцівых гістарычнаму характару будаўнічых матэрыялаў;

рэканструкцыя з надбудовай існуючых будынкаў і збудаванняў вышэй за 8 м ад узроўню зямлі да ўзроўню вільчака даху;

усталяванне з боку зямельных участкаў агароджы без выкарыстання традыцыйных формаў, матэрыялаў і колераў;

усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых уласцівасцей гісторыка-культурнай каштоўнасці;

будаўнічая і рамонтная дзейнасць у адносінах да шэраговай забудовы з павелічэннем яе аб’ёмна-прасторавага рашэння і істотнай зменай фасадаў;

размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, камунальна-складскіх, транспартных аб’ектаў і іншых збудаванняў, якія ў тым ліку павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі, за выключэннем аб’ектаў, якія забяспечваюць спрыяльнае і бяспечнае асяроддзе жыццядзейнасці насельніцтва.

 


 

 

Дадатак

да праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай
гісторыка-культурнай каштоўнасці «Касцёл
Праабражэння Гасподняга» па вул. Леніна, 29
у г.п. Вялікая Бераставіца Бераставіцкага раёна
Гродзенскай вобласці

СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.