Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 25.04.2026
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

30 кастрычніка 2025 г. № 128

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў в. Вялікі Мох Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці

На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў в. Вялікі Мох Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці (дадаецца).

2. Гэта пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

 

Міністр

Р.І.Чарнецкі

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь

30.10.2025 № 128

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў в. Вялікі Мох Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў в. Вялікі Мох Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. «Брацкая магіла» ў в. Вялікі Мох Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 513Д000468.

3. Праект зон аховы распрацаваны індывідуальным прадпрымальнікам Калбовічам Яўгенам Канстанцінавічам па заказе Клімавіцкага унітарнага камунальнага прадпрыемства «Камунальнік».

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона) і яе мяжы, рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

6. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана па вонкавых межах агароджы брацкай магілы, дзе размешчаны скульптурная кампазіцыя, мемарыяльныя пліты з імёнамі пахаваных, элементы добраўпарадкавання.

7. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці згодна з дадаткам з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе ўздоўж вонкавага боку агароджы брацкай магілы ад кропкі 1 праз кропкі 2–3–4 да кропкі 1.

8. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці забараняецца:

знішчэнне, прычыненне шкоды, пагаршэнне тэхнічнага стану гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе элементаў;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні, якія пагаршаюць візуальнае ўспрыманне гісторыка-культурнай каштоўнасці;

пахаванні, не звязаныя з гісторыка-культурнай каштоўнасцю;

высечка дрэў, акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе заключэння аб прызнанні дрэва небяспечным;

ажыццяўленне дзейнасці без выканання патрабаванняў Палажэння аб парадку добраўпарадкавання воінскіх пахаванняў і пахаванняў ахвяр войнаў, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 верасня 2018 г. № 675.

ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА

9. Ахоўная зона ўстаноўлена для забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, найлепшага зрокавага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.

У ахоўную зону ўваходзіць тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці.

10. Мяжой ахоўнай зоны згодна з дадаткам з’яўляецца:

на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 5 на паўночны ўсход паралельна паўночна-заходняй мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці на адлегласці ад яе 2,5 м да кропкі 6;

на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 6 на паўднёвы ўсход у створы з агароджай брацкай магілы да кропкі 2 і далей па паўночна-ўсходняй мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці да кропкі 3;

на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 3 на паўднёвы захад па паўднёва-ўсходняй мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці да кропкі 4;

на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 4 на паўночны захад па паўднёва-заходняй мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці да кропкі 1 і далей у створы з ёй на адлегласці 2,5 м да кропкі 5.

11. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя будаўніцтва (рэканструкцыі) інжынерных камунікацый;

усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.

 


 

 

Дадатак

да праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай
гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая
магіла» ў в. Вялікі Мох Клімавіцкага раёна
Магілёўскай вобласці

СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.