![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
29 верасня 2023 г. № 139
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Былы вадзяны млын» па вул. Нясвіжскай, 23А ў в. Новы Свержань Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці
На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Былы вадзяны млын» па вул. Нясвіжскай, 23А ў в. Новы Свержань Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці (дадаецца).
2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
|
Міністр |
А.М.Маркевіч |
|
|
Пастанова |
Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Былы вадзяны млын» па вул. Нясвіжскай, 23А ў в. Новы Свержань Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Былы вадзяны млын» па вул. Нясвіжскай, 23А ў в. Новы Свержань Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. «Былы вадзяны млын» па вул. Нясвіжскай, 23А ў в. Новы Свержань Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 613Г000445.
3. Праект зон аховы распрацаваны індывідуальным прадпрымальнікам Савельевым Зміцерам Віктаравічам па заказе таварыства з абмежаванай адказнасцю «Тэо БіУай».
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона), зоны рэгулявання забудовы гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона рэгулявання забудовы), зоны аховы культурнага пласта (слоя) гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы культурнага пласта (слоя) і іх межаў, рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту з улікам сумежных зон аховы, зацверджаных пастановай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 29 жніўня 2014 г. № 47 «Аб зацвярджэнні праекта зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей – «Успенская царква з брамай і агароджай (1590 год, пачатак XVII стагоддзя) у в. Новы Свержань Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці» і «Петрапаўлаўскі касцёл з агароджай (сярэдзіна XVI стагоддзя) у в. Новы Свержань Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці».
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ. ЗОНА АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТА (СЛОЯ)
6. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана ў межах зямельнага ўчастка, на якім знаходзіцца будынак гісторыка-культурнай каштоўнасці.
7. Зона аховы культурнага пласта (слоя) устаноўлена для захавання, выяўлення і даследавання археалагічных аб’ектаў і артэфактаў і супадае з тэрыторыяй гісторыка-культурнай каштоўнасці.
8. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і зоны аховы культурнага пласта (слоя) згодна з дадаткам з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе праз кропкі 2-3-6-7-2.
9. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і зоны аховы культурнага пласта (слоя) забараняюцца:
узвядзенне новых будынкаў і збудаванняў, акрамя: аднаўлення страчанай гістарычнай забудовы на падставе архіўна-бібліяграфічных матэрыялаў і навукова-праектнай дакументацыі; будаўніцтва новых ці рэканструкцыі існуючых інжынерных камунікацый, неабходных для яе функцыянавання; размяшчэння малых архітэктурных форм і гаспадарчых збудаванняў для захоўвання музейнай экспазіцыі;
добраўпарадкаванне тэрыторыі без распрацоўкі навукова-праектнай дакументацыі;
вырубка зялёных пасадак, старэйшых за 70 год;
змена гідралагічнага рэжыму тэрыторыі;
засмечванне тэрыторыі, забруджванне глебы, паветра і водаў;
правядзенне земляных, будаўнічых, меліярацыйных і іншых работ, ажыццяўленне іншай дзейнасці без прыняцця неабходных мер па ахове культурнага пласта, археалагічных аб’ектаў і артэфактаў у парадку, устаноўленым заканадаўствам.
ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА
10. Ахоўная зона ўстаноўлена для забеспячэння захаванасці гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, выяўлення архітэктурна-мастацкай якасці гісторыка-культурнай каштоўнасці і найлепшага зрокавага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.
11. Мяжой ахоўнай зоны згодна з дадаткам з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе праз кропкі 1-2-9-10-11-7-8-1.
12. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:
знішчэнне, прычыненне шкоды, пагаршэнне тэхнічнага стану будынка і збудаванняў, якім нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, а таксама навукова неабгрунтаванае змяненне аб’ёмна-прасторавага і архітэктурнага рашэння фасадаў, пагаршэнне ўмоў іх успрымання;
выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на гісторыка-культурнай каштоўнасці без навукова-праектнай дакументацыі, узгодненай ва ўстаноўленым парадку;
узвядзенне новых будынкаў і збудаванняў, акрамя аднаўлення страчанай гістарычнай забудовы на падставе архіўна-бібліяграфічных матэрыялаў і навукова-праектнай дакументацыі, а таксама будаўніцтва новых ці рэканструкцыі існуючых інжынерных камунікацый, неабходных для яе функцыянавання;
рэканструкцыя, рамонт існуючай забудовы са змяненнем яе габарытаў у плане, павелічэннем вышыні і ўжываннем дысгарманічных матэрыялаў і колераў;
усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых уласцівасцей і элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці;
добраўпарадкаванне тэрыторыі без захавання элементаў гістарычнай планіроўкі і ўліку традыцыйных прыёмаў і матэрыялаў;
высечка дрэў, акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе заключэння аб прызнанні дрэва небяспечным, а таксама акрамя санітарных рубак.
ГЛАВА 4
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ
13. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва і рэканструкцыі існуючай забудовы на тэрыторыі, якая прылягае да гісторыка-культурнай каштоўнасці, захавання неабходных умоў успрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе элементаў.
14. Мяжой зоны рэгулявання забудовы згодна з дадаткам з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе праз кропкі 3-4-5-6-3.
15. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы забараняецца:
будаўніцтва і рэканструкцыя будынкаў і збудаванняў, якія маюць памеры болей за 8 х 16 метраў і вышэй за 8 метраў ад зямлі да вышэйшай кропкі даху і (або) з ужываннем неўласцівых, дысануючых матэрыялаў;
размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, камунальна-складскіх і транспартных аб’ектаў і іншых збудаванняў, якія ў тым ліку павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі.
|
|
да праекта зон аховы нерухомай |
СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ




