![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
31 кастрычніка 2016 г. № 46
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Комплекс былой сядзібы ў в. Чырвоны Бераг Жлобінскага раёну Гомельскай вобласці»
На падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Зацвердзіць прыкладзены праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Комплекс былой сядзібы ў в. Чырвоны Бераг Жлобінскага раёну Гомельскай вобласці».
|
Міністр |
Б.У.Святлоў |
|
|
Пастанова |
Праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Комплекс былой сядзібы ў в. Чырвоны Бераг Жлобінскага раёну Гомельскай вобласці»
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Комплекс былой сядзібы ў в. Чырвоны Бераг Жлобінскага раёну Гомельскай вобласці» (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., № 9, 2/1195).
2. Комплекс былой сядзібы ў в. Чырвоны Бераг Жлобінскага раёну Гомельскай вобласці з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «2», якая ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 312Г000324 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., № 119, 5/25167).
3. У склад гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Комплекс былой сядзібы ў в. Чырвоны Бераг Жлобінскага раёну Гомельскай вобласці» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць) уваходзяць:
сядзібны дом, Дэкаратыўнае аздабленне інтэр’ера;
агароджа з брамай;
гаспадарчыя пабудовы;
парк.
4. Праект зон аховы распрацаваны праектным філіялам адкрытага акцыянернага таварыства «Белрэстаўрацыя» на падставе заказу аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Жлобінскага райвыканкама.
5. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні межаў зон аховы і ўстанаўленні рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.
6. Праект зон аховы распрацаваны на падставе гісторыка-архіўных і бібліяграфічных даследаванняў, аналізу існуючай горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
7. Праектам зон аховы ўстаноўлены наступныя зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці: ахоўная зона, зона рэгулявання забудовы, зона аховы ландшафту.
Схема зон аховы дадаецца.
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ
8. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана ў межах існуючай агароджы.
Плошча гісторыка-культурнай каштоўнасці складае 9,6 га.
Межамі гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляюцца:
на паўночным усходзе – лінія правага берага р. Добысны ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе ў створы з паўночна-заходняй агароджай тэрыторыі сядзібы да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе ў створы з паўднёва-ўсходняй агароджай тэрыторыі сядзібы;
на паўднёвым усходзе, паўднёвым захадзе, паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ў створы з паўднёва-ўсходняй агароджай тэрыторыі сядзібы і па гэтай агароджы, па паўднёва-заходняй агароджы, па паўночна-заходняй агароджы і ў створы з ёй да кропкі скрыжавання з лініяй правага берага р. Добысны.
9. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці дазваляецца:
дзейнасць па захаванні гісторыка-культурнай каштоўнасці на падставе навукова-праектнай дакументацыі, распрацаванай ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;
правядзенне рэстаўрацыі будынкаў, якія з’яўляюцца гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі;
правядзенне рэканструкцыі тэрыторыі парку.
10. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці рэкамендуецца:
вынас дысануючай забудовы па меры змены функцыянальнага прызначэння;
аднаўленне гістарычных межаў парку.
ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА
11. Ахоўная зона ўстаноўлена з улікам неабходнасці фізічнага захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і стварэння спрыяльных умоў для яе ўспрымання.
Плошча ахоўнай зоны складае 0,9 га.
Межамі ахоўнай зоны з’яўляюцца:
на паўночным усходзе – лінія ўрэза вады правага берага р. Добысны ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе ў створы з паўднёва-ўсходнімі агароджамі прысядзібных участкаў в. Чырвоны Бераг, размешчаных з паўночнага боку сядзібы на адлегласці 10 м ад паўночна-заходняй мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўночна-заходняй агароджы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці; далей на паўднёвым усходзе, паўночным усходзе, паўночным захадзе – паўночна-заходняя, паўднёва-заходняя, паўднёва-ўсходняя межы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці да кропкі скрыжавання з лініяй урэза вады правага берага р. Добысны; далей на паўночным усходзе – лінія ўрэза вады правага берага р. Добысны да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па бартавым камені праезджай частцы паўднёва-ўсходняга боку вул. Ісаева;
на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе па бартавым камені праезджай частцы паўднёва-ўсходняга боку вул. Ісаева ад кропкі скрыжавання з лініяй правага берага р. Добысны да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе на адлегласці 10 м ад паўднёва-заходняй мяжы гісторыка-культурнай каштоўнасці;
на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе на адлегласці 10 м ад паўднёва-заходняй мяжы гісторыка-культурнай каштоўнасці ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па бартавым камені праезджай частцы паўднёва-ўсходняга боку вул. Ісаева да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўднёва-ўсходнім агароджам прысядзібных участкаў в. Чырвоны Бераг, размешчаных з паўночнага боку сядзібы на адлегласці 10 м ад паўночна-заходняй мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці;
на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе па паўднёва-ўсходнім агароджам прысядзібных участкаў в. Чырвоны Бераг, размешчаных з паўночнага боку сядзібы на адлегласці 10 м ад паўночна-заходняй мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, і ў створы з імі ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе на адлегласці 10 м ад паўднёва-заходняй мяжы гісторыка-культурнай каштоўнасці да кропкі скрыжавання з лініяй правага берага р. Добысны.
12. На тэрыторыі ахоўнай зоны дазваляецца правядзенне работ па добраўпарадкаванні, пракладцы інжынерных камунікацый.
13. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца ўзвядзенне новых будынкаў і збудаванняў.
14. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца высечка дрэў, акрамя санітарнай высечкі.
ГЛАВА 4
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ
15. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена з мэтай захавання маштабу гістарычных будынкаў і збудаванняў на тэрыторыі, непасрэдна прылеглай да сядзібы.
Зона рэгулявання забудовы размяшчаецца на тэрыторыі сядзібнай забудовы з паўднёвага і паўночнага бакоў ад яе.
Зона рэгулявання забудовы складаецца з двух участкаў аднаго рэжыму ўтрымання.
16. Першы ўчастак зоны рэгулявання забудовы размяшчаецца з паўночнага боку ад сядзібы.
Плошча першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы складае 1,3 га.
Межамі першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы служаць:
на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе па паўночна-ўсходнім агароджам прысядзібных участкаў в. Чырвоны Бераг ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе на адлегласці 70 м ад паўночна-заходняй мяжы ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці да кропкі скрыжавання з паўночна-заходняй мяжой ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці;
на паўднёвым усходзе, паўночным усходзе – паўночна-заходняя, паўднёва-заходняя межы ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўночна-ўсходнім агароджам прысядзібных участкаў в. Чырвоны Бераг да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўднёва-ўсходнім баку вуліцы з паўночна-заходняга боку гісторыка-культурнай каштоўнасці; далей лінія, якая ідзе па паўднёва-ўсходнім баку вуліцы уздоўж паўночна-заходняй мяжы гісторыка-культурнай каштоўнасці да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе на адлегласці 5 м на захад ад таполевага раду;
на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе на адлегласці 5 м на захад ад таполевага раду ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўднёва-ўсходнім баку вуліцы уздоўж з паўночна-заходняй мяжы гісторыка-культурнай каштоўнасці да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе на адлегласці 70 м ад паўночна-заходняй мяжы ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці;
на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе на адлегласці 70 м ад паўночна-заходняй мяжы ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе на адлегласці 5 м на захад ад таполевага раду да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўночна-ўсходнім агароджам прысядзібных участкаў в. Чырвоны Бераг.
17. Другі ўчастак зоны рэгулявання забудовы размяшчаецца з паўднёвага боку ад сядзібы.
Плошча другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы складае 1,0 га.
Межамі другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы служаць:
на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе па паўночна-ўсходнім агароджам прысядзібных участкаў уздоўж вул. Iсаева ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўночна-заходняй мяжы ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе на адлегласці 70 м ад паўднёва-ўсходняй мяжы ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці;
на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе на адлегласці 70 м ад паўднёва-ўсходняй мяжы ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўночна-ўсходнім агароджам прысядзібных участкаў уздоўж вул. Iсаева да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па заходнім баку дарогі 7(8)А;
на захадзе – лінія, якая ідзе па заходнім баку дарогі 7(8)А ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе на адлегласці 70 м ад паўднёва-ўсходняй мяжы ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці да кропкі скрыжавання з паўднёва-ўсходняй мяжой ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці;
на паўночным захадзе – паўднёва-ўсходняя мяжа ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па заходнім баку дарогі 7(8)А да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўночна-ўсходнім агароджам прысядзібных участкаў уздоўж вул. Iсаева.
18. На тэрыторыі двух участкаў зоны рэгулявання забудовы дазваляецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў, надбудова існуючых будынкаў і збудаванняў да 7 м ад узроўню зямлі да ўзроўню канька даху;
пракладка інжынерных камунікацый;
правядзенне работ па добраўпарадкаванні.
19. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы забараняецца размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, гандлёва-складскіх і іншых збудаванняў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі.
ГЛАВА 5
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ
20. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена на прылеглай да ахоўнай зоны тэрыторыі з гістарычным характарам ландшафту.
Зона аховы ландшафту складаецца з двух участкаў.
21. Першы ўчастак зоны аховы ландшафту размяшчаецца на тэрыторыі поймы р. Добысны.
Плошча першага ўчастка зоны аховы ландшафту складае 6,3 га.
Межамі першага ўчастка зоны аховы ландшафту служаць:
на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе на адлегласці 70 м ад лініі правага берага р. Добысны ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе ў створы з паўночна-заходняй мяжой першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе на адлегласці 70 м ад паўднёва-ўсходняга боку дарогі 6(10)А;
на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе на адлегласці 70 м ад паўднёва-ўсходняга боку дарогі 6(10)А; далей лінія, якая ідзе на адлегласці 70 м ад бартавога каменю праезнай часткі паўднёва-ўсходняга боку вул. Ісаева ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе на адлегласці 70 м ад лініі правага берага р. Добысны да кропкі скрыжавання з паўночна-ўсходняй мяжой другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы;
на паўднёвым захадзе – паўночна-ўсходняя мяжа другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе на адлегласці 70 м ад бартавога каменю праезнай часткі паўднёва-ўсходняга боку вул. Ісаева да кропкі скрыжавання з паўднёва-ўсходняй мяжой ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці;
на паўночным захадзе – паўднёва-ўсходняя мяжа ахоўнай зоны ад кропкі скрыжавання з паўночна-ўсходняй мяжой другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы да кропкі скрыжавання з паўночна-ўсходняй мяжой ахоўнай зоны, далей на паўднёвым захадзе – паўночна-ўсходняя мяжа ахоўнай зоны, паўночна-ўсходняя мяжа гісторыка-культурнай каштоўнасці, далей паўночна-ўсходняя, паўночна-заходняя межы ахоўнай зоны да кропкі скрыжавання з паўночна-ўсходняй мяжой першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы, далей на паўднёвым захадзе – паўночна-ўсходняя мяжа першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы.
22. Другі ўчастак зоны аховы ландшафту размяшчаецца на тэрыторыі, прылеглай да заходняй мяжы гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Плошча другога ўчастка зоны аховы ландшафту складае 5,4 га.
Межамі другога ўчастка зоны аховы ландшафту служаць:
на паўночным усходзе, паўночным захадзе – паўднёва-заходняя, паўднёва-ўсходняя межы ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці; далей на ўсходзе – заходняя мяжа другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы і лінія ў створы з ёй да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе на адлегласці 130 м ад паўднёва-ўсходняй мяжы ахоўнай зоны;
на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе на адлегласці 130 м ад паўднёва-ўсходняй мяжы ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе ў створы з заходняй мяжой другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе на адлегласці 5 м на ўсход ад восі алеі;
на ўсходзе – лінія, якая ідзе на адлегласці 5 м на ўсход ад восі алеі ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе на адлегласці 130 м ад паўднёва-ўсходняй мяжы ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе перпендыкулярна восі алеі ў месцы яе заканчэння;
на поўдні – лінія, якая ідзе перпендыкулярна восі алеі ў месцы яе заканчэння ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе на адлегласці 5 м на ўсход ад восі алеі да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе на адлегласці 5 м на захад ад восі алеі;
на захадзе – лінія, якая ідзе на адлегласці 5 м на захад ад восі алеі ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе перпендыкулярна восі алеі ў месцы яе заканчэння да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе ў створы з паўночна-заходнім бокам праезду ўздоўж вул. Ісаева;
на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ў створы з паўночна-заходнім бокам праезду ўздоўж вул. Ісаева і па гэтым баку ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе на адлегласці 5 м на захад ад восі алеі да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе на адлегласці 5 м на паўднёвы захад ад таполевага раду;
на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе на адлегласці 5 м на паўднёвы захад ад таполевага раду ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўночна-заходнім баку праезду ўздоўж вул. Ісаева да кропкі скрыжавання з паўднёва-ўсходняй мяжой першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы;
на паўночным захадзе – паўднёва-ўсходняя мяжа першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе на адлегласці 5 м на паўднёвы захад ад таполевага раду да кропкі скрыжавання з паўднёва-заходняй мяжой ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці.
23. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту дазваляецца:
правядзенне сельскагаспадарчых работ;
правядзенне работ па добраўпарадкаванні;
пракладка інжынерных камунікацый;
правядзенне мерапрыемстваў па захаванні і аднаўленні гістарычнага ландшафту.
24. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту забараняецца:
будаўніцтва будынкаў і збудаванняў;
пракладка магістральных дарог;
высечка алейных пасадак.




