![]() | Официальная правовая информация |
УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
6 студзеня 2022 г. № 6
Аб прысуджэнні спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
1. За выдатныя дасягненні ў галіне музычнага, выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, журналістыкі, народнай і аматарскай мастацкай творчасці, навучання і выхавання творчай моладзі, якія атрымалі грамадскае прызнанне, прысудзіць спецыяльную прэмію Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва 2021 года:
аўтарскаму калектыву ў складзе Гладкай Людмілы Леанідаўны, аглядальніка рэдакцыі аддзела палітычнай інфармацыі ўстановы Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Выдавецкі дом «Беларусь сегодня», Карповіча Алега Іванавіча, аглядальніка аддзела падрыхтоўкі ілюстрацый упраўлення аб’яднанага сакратарыята ўстановы Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Выдавецкі дом «Беларусь сегодня», Цераховіча Юрыя Леанідавіча, генеральнага дырэктара таварыства з абмежаванай адказнасцю «Тэхнагруп», – за значны ўклад у развіццё беларускай журналістыкі, стварэнне цыкла публікацый па актуальных пытаннях грамадска-палітычнага жыцця краіны;



