![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
9 лютага 2012 г. № 860-ПСР4
Аб узнагароджанні С.В.Зяленкіна Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Прэзідыум Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
За заслугі ў развіцці заканадаўства і шматгадовую плённую працу ўзнагародзіць загадчыка аддзела камп’ютарных тэхналогій – намесніка начальніка Упраўлення інфармацыйных тэхналогій Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Зяленкіна Сяргея Вітальевіча Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.



