![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
26 сакавіка 2003 г. № 408-ПСР2
Аб узнагароджанні І.Б.Мятліцкай Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Прэзідыум Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
За шматгадовую добрасумленную працу і асабісты ўклад ва ўдасканаленне заканадаўчага працэсу ўзнагародзіць галоўнага спецыяліста Рэдакцыйнага ўпраўлення Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Мятліцкую Ірэну Браніславаўну Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.



