![]() | Официальная правовая информация |
Пратакол аб кансультацыях паміж Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Турцыя
Уступіў у сілу 14 снежня 1993 года
Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Турцыя, якія далей называюцца Дагаворныя Бакі,
жадаючы далей развіваць ужо існуючыя адносіны дружбы, добрасуседства і супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі на падставе ўзаемнай выгады,
грунтуючыся на прынцыпах раўнапраўя, павагі да суверэнітэту адзін аднаго, незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці і неўмяшання ва ўнутраныя справы,



